Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
ЖНІВЕНЬ 2005
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ ПАТРАБУЕ ДАЗВОЛ НАВЕДАЦЬ ЦАРКВУ

Асуджаны на два гады "хіміі" палітык Павал Севярынец патрабуе ад кіраўніцтва папраўчай установы дазвол на выезд з вёскі Малое Сітна дзеля таго, каб наведаць царкву. Павал скардзіцца, што ў раёне 30 кіламетраў ад месца яго пасяленьня няма ніводнага малітоўнага дому.

[30 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МАЛАДЫ ФРОНТ ВЫКАЖА ПАДТРЫМКУ АДНАМУ З ПРЭТЭНДЭНТАЎ НА ПАСАДУ "АДЗІНАГА" НАПЯРЭДАДНІ КАНГРЭСУ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ БЕЛАРУСІ

Сёньня, 28 жніўня, у Менску прайшло паседжаньне Цэнтральнае Рады Маладога Фронту - асноўнага кіруючага воргану МФ паміж з'ездамі. Каля дваццаці рэгіянальных і менскіх прадстаўнікоў арганізацыі падводзілі вынікі двухмесяцовае працы (Цэнтральная Рада зьбіраецца раз на два месяцы), высьвятлялі пытаньні далейшага стратэгічнага разьвіцьця Маладога Фронту.

На паседжаньні, у якасьці галоўнага вэктару разьвіцьця Маладога Фронту на бліжэйшыя палову гады, была прынятая стратэгія дзеяньня, прапанаваная сустаршынём МФ Зьміцерам Дашкевічам , пад назваю: "Узбуйненьне Маладога Фронту".

[28 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
КІРАЎНІЦТВА ПОЛЬСКАЕ МЕНШАСЬЦІ НА БЕЛАРУСІ НЯ МАЕ ПРАВА НАВЕДВАЦЬ ПОЛЬШЧУ

На з'ездзе СПБ у Ваўкавыску, які праходзіў 27 жніўня, мусіла прысутнічаць законнаабранае кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікаю Борыс, каторая была абрана на апошнім, не прызнаным беларускімі ўладамі, з'ездзе. Таксама на гэты з'езд Анжаліка Борыс, для падтрымкі, запрасіла сваіх прыхільнікаў па СПБ, актывістаў беларускіх дэмакратычных сілаў.

[27 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
АКТЫВІСТЫ “КМАРЫ” БУДУЦЬ ДЭПАРТАВАНЫЯ З БЕЛАРУСІ

Як заявіў сёньня ў этэры “ОНТ” намесьнік кіраўніка КДБ па Менску і Менскай вобласьці Ўладзімер Сьвірыдаў затрыманыя 24 жніўня грузінскія грамадзяне - Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ будуць дэпартаваныя з нашае краіны за “умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі”. Хаця раней прадстаўнікі МУС паведамлялі, што грузінскія грамадзяне затрыманыя за парушэньне візавага рэжыму, незважаючы на тое, што візавы рэжым паміж Беларусьсю і Грузіяй адсутнічае.

[25 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
РОК СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ

Пра акцыю пад такою назваю заявіла Stowarzyszenie Mlodzi Konserwatysci. Як сказаў нам прадстаўнік арганізацыі Павал Станчык, акцыя задумана дзеля таго, каб паказаць салідарнасьць маладых палякаў з тымі, хто перасьледуецца цяпер на Беларусі: прадстаўнікамі польскае меншасьці і моладзьдзю.

[25 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ПАПЛЕЧНІКІ ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА НАВЕДАЛІ ЯГО НА “ХІМІІ”

У нядзелю ўвечары, у Малую Сітну, дзе пражывае асуджаны на два гады “хіміі” Павал Севярынец, прыехалі яго сябры і паплечнікі - сустаршыня Маладога Фронту - Зьміцер Дашкевіч, сустаршыня аргкамітэту па стварэньню БХД - Аляксей Шэін, актывіст беларускае апазыцыі - Вячаслаў Сіўчык, маці Паўла - Тацьцяна.

Павал Севярынец распавёў пра ўмовы ўтрыманьня і невялічкі гістарычны нарыс краю, з якога вынікала, што “У гэтым забітым кутку сьвету, нават камуністы ня здолелі стварыць калгасы, бо тут спрадвек ніхто ня сее і не арэ.”

[22 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
САЮЗ ПАЛЯКАЎ БЕЛАРУСІ ВЫКАЗАЎ ПАДЗЯКУ МАЛАДОМУ ФРОНТУ

Сёньня, 19 жніўня, кіраўніцтва Саюзу Палякаў на Беларусі мела тэлефонную размову з сустаршынём Маладога Фронту - Зьміцерам Дашкевічам. Прадстаўнікі СПБ выказалі вялікую ўдзячнасьць Маладому Фронту за падтрымку польскае нацыянальнае меншасьці на Беларусі, прапанавалі сумеснае супрацоўніцтва арганізацыяў пад лёзунгам - “ЗА НАШУ І ВАШУ СВАБОДУ!”.

Пад час тэлефоннае размовы кіраўніцтва СПБ - Анжаліка Борыс і Веслаў Кеўляк, выказалі словы шчырае падзякі Маладому Фронту, які праводзіў акцыі падтрымкі СПБ каля амбасады Польшчы ў Менску і асабіста лідэрам Маладога Фронту - Зьміцеру Дашкевічу і Артуру Фінькевічу, каторыя адбывалі адміністратыўны арышт за адну з гэтых акцыяў.

[19 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ПРАДСТАЎНІКІ МАЛАДОГА ФРОНТУ ДАЛІ ІНТЭРВІЮ ПОЛЬСКАМУ ТЭЛЕБАЧАНЬНЮ

18 жніўня з прадстаўнікамі Маладога Фронту сустрэліся журналісты польскага тэлебачаньня з тэлеканалу TVP. Журналістаў цікавіла маладафронтаўская акцыя каля амбасады Польшчы ў Менску, агульная грамадзка-палітычная сытуацыя ў Беларусі.”

[19 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
СЕВЯРЫНЦУ ЗНАЙШЛІ МЕСЦА НА ХІМІІ

Праз месяц, пасьля абвяшчэньня прысуду Паўлу Севярынцу і Міколу Статкевічу па справе за масавыя хваляваньні 18-19 кастрычніка, Паўлу Севярынцу знайшлі такі месца на “хіміі”.

“Цэлы месяц беларускія ўлады”, - як зазначыў Павал Севярынец - “не маглі знайсьці такога кутка ў Беларусі, куды мяне схаваць.”

[17 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
БЛЯКАВАНЬНЕ САЙТУ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Паважаныя сябры і наведвальнікі сайту, днём у панядзелак, старонка Маладога Фронту ва ўсясьветнае павуціне была заблякавана невядомымі людзьмі. Інтэрнэт-тэрарысты, пакуль, ня выказалі аніякіх патрабаваньняў і абвінавачваньняў.

[16 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ДАШКЕВІЧ І ФІНЬКЕВІЧ - НА ВОЛІ

Сёньня ўдзень, а 12-й гадзіне са Спец-прыёмніка размеркавальніка па вуліцы Акрэсьціна, адбыўшы дзесяць сутак адміністратыўнага акрышту за “хуліганства” выйшлі лідэры Маладога Фронту - Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч.

Зьміцер і Артур былі затрыманыя на маладафронтаўскай акцыі каля амбасады Польшчы 5 жніўня. Акцыя была ініцыявана з мэтаю падтрымаць законна абранае кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікаю Борыс і выказаць словы салідарнасьці польскім грамадзянам Беларусі, якія падвяргаюцца незаконнаму перасьледу.

[15 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
СЬПІС БУДУЧЫХ НЕВЫЯЗНЫХ ЧЛЕНАЎ БРСМа РАСЬЦЕ

Малады Фронт рыхтуе заяву да кіраўніцтва эўрапейскіх краінаў з просьбай забараніць выезд у Эўропу функцыянэрам дзяржаўнага лукамола БРСМ, якія датычны да антызаконных і антыдэмакратычных спраў. Сьпіс будучых невыязных расьце:

[14 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА АДПРАЎЛЯЮЦЬ НА "ХІМІЮ" Ў МЯСТЭЧКА ВЕТРЫНА ПОЛАЦКАГА РАЁНУ.

12 жніўня у Крымінальна-Выканаўчай Інспэкцыі Першамайскага РУУС г. Віцебска Паўлу Севярынцу была ўручана пастанова аб тым, што адбываць двухгадовае пакараньне ён будзе ў паселішчы гарадскога тыпу Ветрына ў 20 км ад Полацка. П.Севярынцу належыць прыбыць туды 15 жніўня. У бліжэйшыя дні Павал павінен знайсці сабе працу ў Ветрыне і ваколіцах. У 10.30 раніцы ў панядзелак адбудуцца праводзіны П. Севярынца з Віцебска.

"Шчаслівыя тыя, хто церпіць пераслед за праўду, бо іх ёсць Царства Нябёснае...

[12 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МАЛАДЫ ФРОНТ НЯ ПУСЬЦІЦЬ ЧЛЕНАЎ БРСМ У ЭЎРОПУ

На мінулым паседжаньні пастаянна дзеючай нарaды дэмакратычных сілаў Малады Фронт падняў пытаньне аб тым, каб лідэры беларускіх дэмакратычных партыяў зьвярнуліся да Эўрапейскага Зьвязу з просьбай не выдаваць шэнгенскія візы кіраўнікам прапрэзыдэнцкага БРСМа.

[12 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ПРАДСТАЎНІК МАЛАДОГА ФРОНТУ ДАЎ ІНТЭРВІЮ ЧАСОПІСУ "ШПІГЕЛЬ"

Прэс-сакратар Маладога Фронту Барыс Гарэцкі даў інтэрвію карэспандэнту самага ўплывовага нямецкага часопісу "Der Spiegel" Эрыху Фолату.

[11 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ АДБУДУЦЦА 2 ЛІПЕНЯ 2006 ГОДУ

Хутчэй за ўсё датай правядзеньня чарговых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі стане 2 ліпеня наступнага году.

[10 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МОЛАДЗЬ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАМОЎНАЕ "НЯМЕЦКАЙ ХВАЛІ" ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Эўрапейская камісія вырашыла пашырыць перадаваньне радыёстанцыі “Нямецкая хваля” на Беларусь – выключна на расейскай мове.

[8 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
УДЗЕЛЬНІКІ МАЛАДАФРОНТАЎСКАГА ПІКЕТУ КАЛЯ ПОЛЬСКАЙ АМБАСАДЫ АСУДЖАНЫ НА 10 СУТАК

Сеньня а 12 гадзіне Малады Фронт зноў прыйшоў да польскай амбасады, каб выказаць падтрымку законна абранаму кіраўніцтву Саюзу Палякаў. Актывісты Маладога Фронту сталі насупраць амбасады з надпісамі "ПОЛЬШЧА + БЕЛАРУСЬ = САЛІДАРНАСЦЬ". Акцыя прыцягнула вялікую ўвагу журналістаў і скончылася затрыманьнямі.

Але каля амбасады ўжо дзяжурыў АМАПаўскі аўтобус. Улада відавочна не жадае каб моладзь, выказала сапраўднае стаўленне да сітуацыі з Саюзам Палякаў, а не хлусьню і нейкае пілаваньне дрэваў, якое там штодзённа ладзяць БРСМаўскія халуі. Праз дзесяць хвілін супрацоўнікі АМАПу затрымалі удзельнікаў пікету, якія мірна стаялі насупраць амбасады.

[5 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАВЁЎ АКЦЫЮ САЛІДАРНАСЬЦІ З ПАЛЯКАМІ

Ужо ня першы дзень пралукашэнкаўскі БРСМ праводзіць акцыі каля амбасады Польшчы ў Менску, з падтрымкаю палітыкі рэжыму ў дачыненьні да Саюзу Палякаў на Беларусі. Пазыцыя 20-30 халуёў ўлады з БРСМу агучваецца дзяржаўнымі СМІ, як пазыцыя ўсяго беларускага народу.

Падрабязнасьці і тэкст звароту да палякаў, фотаздымкі з акцыі

[4 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
СЕВЯРЫНЦУ НЯ МОГУЦЬ ЗНАЙСЬЦІ МЕСЦА НА ХІМІІ

Чарговы раз адпраўку заснавальніка Маладога Фронту, Паўла Севярынца, на папраўчыя працы адтэрмінавалі. Камітэт выкананьня пакараньняў проста ня можа знайсьці Севярынцу месца ў сваіх ўстановах.

Сёньня, 3 ліпеня, крымінальна-выканаўчая інспэкцыя Першамайскага РАУС Віцебску, паведаміла Севярынцу, што прадпісаньне з Менску па ягонай асобе да іх яшчэ не прыйшло. Сам Павал жартуе:

(Севярынец:) "Улада, напэўна, ня можа знайсьці такога месца ў Беларусі, каб ізаляваць мяне."

Паўлу забаронена пакідаць Віцебск, таму ён зьбіраецца пісаць чарговую кнігу, кантактаваць з сябрамі і калегамі. У пятніцу Паўла Севярынца выклікаюць у інспэкцыю зноў.

[3 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
УЛАДА ПАКУЛЬ НЕ ПАПРАСІЛА ПРАБАЧЭНЬНЯ Ў СЬВЯТЛАНЫ ЗАВАДЗКАЙ

1 жніўня ў Менску прайшла акцыя салідарнасьці з Сьвятланай Завадзкай. Некалькі дзесяткаў чалавек, актывістаў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў выйшлі сёньня а 18-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу.

Сьвятлана Завадзкая падзякавала ўсім, хто прыйшоў яе падтрымаць, зазначыўшы, што ніколі не пакіне шукаць праўду пра зьнікненьне свайго мужа. І ўжо на самой акцыі, ад супрацоўнікаў СМІ, Сьвятлане стала вядома, што пракуратура Цэнтральнага раёну адмовіла ёй ува ўзбуджэньні крымінальнае справы супраць амапаўца, які ударыў яе па твары тры тыдні таму, на акцыі прымеркаванай да пятай гадавіны зьнікненьня Зьміцера Завадзкага.

[1 жніўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
БУДЗЬМА РАЗАМ З НАМІ!

Малады Фронт запрашае ўсіх каму не абыякавы лёс Беларусі далучацца! Адбудуем разам - дэмакратычную, незалежную бацькаўшчыну!

тэл.: 8 029 755 69 90, e-mail: mfront@tut.by