Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ПАРК ДРУЖБЫ НАРОДАЎ "АДЗНАЧЫЎ" ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Канцэрт "За свабоду", прысьвечаны 15-м угодкам наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі моцы канстытуцыйнага закону, заборонене для правядзеньня 27 ліпеня, адбыўся ў пароку "Дружбы народаў" 25 жніўня.

Адразу на пачатку імпрэзы вядучы Аляксандр Памідораў заклікаў усіх прысутных не даставаць бел-чырвона-белых сьцягоў, паколькі ў такім выпадку канцэрт можа быць разагнаны. Але нацыянальныя колеры, тым ня менш, прысутнічалі на імпрэзе - многія гледачы прынесьлі бел-чырвона-белыя парасоны, часам над натоўпам луналі і сьцягі.

Чатырохгадзінны канцэрт, з выступамі гуртоў "N.R.M.", "Neurodubel", "Таварыш Маўзэр", "PLAN", "Band A", "Крама", "Партызанская школа", "Памідор/OFF" ды іншых, завершыўся без правакацыяў з боку праваахоўных ворганаў.











[29 жніўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту