ЗА ШТО?
Актывісты Маладога Фронту склалі каля турмы на Акрэсьціна жывы надпіс "За што?"
Гэтай акцыяй маладафронтаўцы вырашылі падкрэсьліць палітычны характар абвінавачваньняў, паводле якіх лідэры дэмакратычных сілаў знаходзяцца за кратамі.
Маладафронтавец: "Лідэры аб'яднаных дэмакратычных сілаў, у тым ліку й сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, знаходзяцца ў вязьніцы выключна за свае палітычныя погляды. Рэжым Лукашэнкі як сьмерці баіцца такіх людзей. І менавіта з-за страху згубіць магчымасьць кіраваць, ён ізалюе нацыянальных герояў, кідаючы іх у турму."
[1 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога фронту |