|
НАВІНЫ ЗА ТРАВЕНЬ 2006
|
ЯШЧЭ АДЗІН САЛІГОРСКІ АКТЫВІСТ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ГАЛАДОЎКІ
У Салігорску да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыўся Уладзімір Валодзька.
Такім чынам у галадоўцы, распачатай салігорскімі маладафронтаўцамі, ужо прымаюць удзел 22 чалавекі: сем у Салігорску, дзевяць у Менску, пяць у Гародні й адзін у Кіеве.
[31 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
УДЗЕЛЬНІКІ ГАЛАДОЎКІ ПЕРАДАЛІ ЗАЯВУ Ў ГЕНПРАКУРАТУРУ
У сераду менскія удзельнікі маладафронтаўскай галадоўкі перадалі заяву ў Генеральную пракуратуру.
"У сувязі з беспрэцэдэнтным крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту, мы абвяшчаем бестэрміновую галадоўку, патрабуем спыніць палітычныя расправы над лідэрамі моладзевага руху і вызваліць усіх палітычных вязьняў. Мы, заяўляем, што Малады Фронт – беларускi маладзёвы рух, якi грунтуецца на патрыятызме i хрысьцiянскiх прынцыпах, дзейнiчае законнымi й негвалтоўнымi мэтадамi, лiчым крымiнальную справу супраць Маладога Фронту палiтычнай і патрабуем спынiць перасьлед сябраў Маладога Фронту. " - адзначаюць ў сваёй заяве актывісты Маладога Фронту.
[31 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У ГАРОДНІ ДА ГАЛАДОЎКІ ДАЛУЧЫЛІСЯ ЯШЧЭ ДВОЕ
У Гародні а галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыліся Андрэй Фамін і Вольга Смалянчук.
А.Фамін: "Далучэньнем да галадоўкі пратэсту супраць судовага беззаконьня мы выказваем салідарнасьць з нашымі салігорскімі й менскімі паплечнікамі, а таксама са Зьміцерам Дашкевічам і Артурам Фінькевічам, якія цалкам незаконна й несправядліва адбываюць зараз пятнаццацісуткавы арышт у менскай турме. Свабоду палітвязьням!"
[31 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
УДЗЕЛЬНІКІ ГАЛАДОЎКІ ПЕРАДАЛІ ЗАЯВУ Ў ПРАКУРАТУРУ
Салігорскія ўдзельнікі галадоўкі перадалі заяву са сваімі патрабаваньнямі ў гарадзкую міжраённую пракуратуру.У заяве гаворыцца, што маладыя людзі адмаўляюцца ад ежы ў сувязі з незаконным адлічэньнем Максіма Сяменчыка з навучальнай установы, крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту й незаконным пазбаўленьнем волі па палітычных матывах Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Паўла Севярынца й Сяргея Ляшкевіча.
[31 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДА ГАЛАДОЎКІ ДАЛУЧАЕЦЦА КІЕЎ
Да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў далучыўся маладафронтавец Ігар Шчэкарэвіч, які зараз знаходзіцца ў Кіеве.
Ігар Шчэкарэвіч: "Я вельмі абураны сытуацыяй, што склалася вакол лідэраў Маладога Фронту. Я галадую, бо лічу, што людзей ў Беларусі не павінны судзіць па палітычных перакананьнях." Такім чынам ужо ў галадоўцы, распачатай салігорскімі маладафронтаўцамі, прымаюць удзел 19 чалавек: шэсьць у Салігорску, дзевяць у Менску, тры ў Гародні й адзін у Кіеве.
[31 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ТРЭЦІ ДЗЕНЬ ПРАЦЯГВАЕЦЦА ГАЛАДОЎКА
У Салігоску з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў і вызваліць усіх палітвязьняў галадуюць Ільля і Іван Шыла, Максім Сяменчык, Сяргей Пацкевіч, Крысьціна Самойлава й Павал Батуеў.На трэці дзень галадоўкі маладафронтаўцы заяўляюць, што па-ранейшаму намераны йсьці да канца, каб спыніць уладнае свавольства й судовы беспрэдзел.
[31 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПРАЦЯГВАЕЦЦА ГАЛАДОЎКА ЗА СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ
У галадоўцы з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту й вызваліць усіх палітвязьняў удзельнічаюць 17 чалавек. Маладафронтаўцы Салігорску, Менску й Гародні галадуюць з мэтаю прыцягненьня ўвагі грамадзтва да крымінальнага перасьледу дэмакратычных актывістаў.
Удзельнік галадоўкі Зьміцер Хведарук: "Такім чынам мы выказваем салідарнасьць з нашымы сябрамі, які зараз знаходзяцца за кратамі й патрабуем іх вызваленьня. Мы выступаем супраць крымінальнага перасьледу па палітычных матывах і хочам прыцягнуць як мага большую увагу грамадзтва да гэтай зьявы. Мы жадаем жыць у свабоднай краіне, дзе выконваліся б асноўныя дэмакратычныя й маральныя прынцыпы".
[30 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ПЕРАДАЛІ ПЕРАДАЧЫ ЛІДЭРАМ РУХУ
У аўторак актывісты Маладога Фронту перадалі харчовыя перадачы асуджаным на 15 сутак Зьміцеру Дашкевічу й Артуру Фіньківечу.
Настасься Палажанка, удзельніца маладафронтаўскай галадоўкі: "Мы вельмі хвалюемся за сваіх сяброў, адзін з каторых апошні раз пабыў на волі пяць, а другі - сем дзён. Мы галадуем, бо ня маем пэўнасьці, што Зьміцер і Артур выйдуць на волю. Гэтымі днямі пракуратура павінна вынесьці абвінавачаньне Дашкевічу па крымінальнай справе. Яму з Барысам Гарэцкім пагражае па два гады турэмнага зьняволеньня паводле палітычна сфабрыкаванай справы."
[30 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СЕМ ГОД ТРАГЕДЫІ НА НЯМІЗЕ
30 траўня 1999 году ў цісканіне, якая здарылася падчас сьвята піва, загінулі 53 чалавекі.У аўторак на месцы масавай гібелі людзей адбылося набажэнства, арганізаванае бацькамі загінулых. Памінальнае набажэнства пачалося ў сталічным саборы Сьвятога Духа й працягнулася на месцы трагедыі. Сьвятары праваслаўнай царквы яшчэ раз асьвяцілі помнік трагічным падзеям сямігадовай даўніны, а сваякі загінуўшых тады студэнтаў усклалі кветкі.
[30 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДА ГАЛАДОЎКІ ДАЛУЧЫЛАСЯ ГАРОДНЯ
Гарадзенскія маладафронтаўцы Яўген Скрабутан, Зьміцер Цесьлянок і Яўгенія Шасцерыкова далучыліся да галадоўкі з патрабаваньнем спыненіць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту і неадкладна вызваліць ўсіх палітвязьняў. Сваёй адмовай ад ежы гарадзенскія актывісты хочуць прыцягнуць увагу грамадзтва да палітычнага перасьледу, які мае месца ў нашай краіне.
[30 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МІЛІЦЫЯНТЫ ЗЬНЯЛІ РАСЬЦЯЖКУ З БАЛЬКОНУ ГАЛАДУЮЧЫХ
У аўторак раніцаю кватэру, дзе галадуюць актывісты салігорскага Маладога Фронту, наведалі супрацоўнікі міліцыі.За час, пакуль маладафронтаўцы размаўлялі з міліцыянтамі пад вокны дому быў падагнаны адмысловы пад'ёмны кран, з дапамогаю якога супрацоўнікі ў цывільным зьнялі расьцяжку з надпісам "Галадоўка", што вясела на бальконе кватэры.
Нагадаем, што пяцёра салігорскіх актывістаў ужо другі дзень галадуюць у знак салідарнасьці й патрабаваньня спыніць крымінальны перасьлед і выпусьціць на волю Зьміцера Дашкевіча й Артура Фінькевіча. Зьвязацца з галадуючымі й выказаць сваю падтрымку можна па тэлефоне 80171052136.
[30 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МЕНСК ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ГАЛАДОЎКІ
Дзевяць актывістаў менскага Маладога Фронту далучыліся да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед лідэраў руху й вызваліць усіх палітзьняволеных.Зьміцер Хведарук, Палажанка Настасься, Аляксей Янушэўскі, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Уладзімір Дубовік, Тацьцяна Анікеенка й Алена Ігнацьева вырашылі пайсьці на такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту й цэнічныя арышты лідэраў руху. Менскія маладафронтаўцы вырашылі не знаходзіцца падчас галадоўкі ў адным памяшканьне таму, што многія з іх студэнты й зараз вымушаны здаваць іспыты, а таксама таму, што гэтымі днямі ў Менску адбываецца шэраг моладзевых акцыяў, у якіх маладафронтаўцы мяркуюць узяць удзел.
[30 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
САЛІГОРСКАЯ МІЛІЦЫЯ РАСТАПТАЛА СЬВЕЧЫ САЛІДАРНАСЬЦІ
У знак салідарнасьці з лідэрамі Маладога Фронта, што зараз знаходзяцца за кратамі, і з тымі прыхільнікамі пераменаў, якія перасьледуюцца ўладамі за ўдзел у палітычным жыцьці, актывісты салігорскага Маладога Фронта запалілі дзясяткі сьвечак на цэнтральнай плошчы горада.Парадзіўшыся па тэлефоне з начальствам супрацоўнікі міліцыі пачалі таптаць сьвечкі і раскідваць іх нагамі, што вельмі абурыла мінакоў. Фотарэпартаж
[29 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
САЛІГОРСКІЯ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ АБВЕСЬЦІЛІ ГАЛАДОЎКУ
"Мы пайшлі на такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед лідэраў Маладога Фронту. Мы патрабуем спыненьня крымінальнай справы супраць маладафронтаўцаў і неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Мы заклікаем далучацца да галадоўкі прадстаўнікоў іншых арганізацыяў і рэгіёнаў." - заўляюць чацьвёра ўдзельнікаў галадоўкі.
Актывісты салігорскага Маладога Фронту распачалі акцыю ў прыватнай кватэры, на бальконе якой вывесілі расьцяжку з надпісам "Галадоўка!"
[29 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЛЯШКЕВІЧА ПРЫГАВАРЫЛІ ДА 5 МЕСЯЦАЎ АРЫШТУ
Шчучынскі суд прыгаварыў Сяргея Ляшкевіча да пяці месяцаў арышту за, нібыта, падрыхтоўку тэрарыстычнага акту.
Беспрэцэдэнтна жорсткі прысуд быў вынесены сёньня шчучынскаму актывісту дэмакратычных сілаў, сябру ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча, якога пракуратура абвінаваціла ў падрыхтоўцы асобаў да зьдзяйсьненьня тэрарыстычнага акту.
[29 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
БЕЛАРУСЬ ЗА СВАБОДУ
|
|
|
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ: БЫЦЬЦЁ 26:21
|
|
|
ПАЛІТЫЧНЫ ФЛЭШ-МОБ У АБАРОНУ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску адбыўся палітычны флэш-моб у абарону палітвязьняў, удзел у якім прынялі актывісты Маладога Фронту.У пятніцу а 20-гадзіне, негледзячы на моцны дождж, некалькі дзясяткаў чалавек сталі з партрэтамі асуджаных на пятнаццаць сутак Зьміцера Дашкевіча й Артура Фінькевіча. Мэтай акцыі стала прыцягненьне увагі да крымінальнай справы супраць маладафронтаўцаў і цынічнага арышту лідэраў Маладога Фронту. Фотарэпартаж
[27 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПАПА РЫМСКІ МОЛІЦЦА ПА-БЕЛАРУСКУ
Бэнэдыкт XVI: “Памятаючы пра тое, што людзі розных рас, нацыянальнасьцей і народаў зьяўляюцца адной сям’ёй, молімся за свабоду і пашану годнасьці кожнага чалавека, асабліва ў тых краінах, дзе парушаюцца і абмяжоўваюцца грамадзянскія правы".У пятніцу на варшаўскім пляцы Язэпа Пілсудзкага адбылася ўрачыстая імша з удзелам папы рымскага Бэнэдыкта XVI, які знаходзіцца гэтымі днямі з паломніцкім візытам у Польшчы. На набажэнстве прысутнічалі некалькі тысячаў беларусаў, а таксама беларускія студэнты, адлічаныя з вышэйшых навучальных установаў, якія зараз маюць магчымасьць навучацца ў Польшчы.
[26 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту, Варшава
|
|
|
УЛАДЫ ЛІКВІДУЮЦЬ ЧАРГОВУЮ ПРАТЭСТАНЦКУЮ ЦАРКВУ
Разляд справы аб ліквідацыі царквы "Запавет Хрыста" пачаўся сёньня ў Менскім гарадзкім судзе. Менгарвыканкам патрабуе пазбавіць пратэстантаў рэгістрацыі за неадпаведнасьць заканадаўству юрыдычнага адрасу суполкі.Нагадаем, што раней пастар царквы Георгі Вязоўскі быў асуджаны на дзесяць сутак арышту за правядзеньне несанкцыяванага ўладамі набажэнства. Малады Фронт лічыць зачыненьне пратэстанцкіх цэркваў на Беларусі недапушчальным і выступае за свабоду веравызнаньня й правядзеньня набажэнстваў.
[26 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У МЕНСКУ АДБЫВАЕЦЦА ХВАЛЯ ФЛЭШМОБАЎ
Цягам апошніх дзён у Менску адбыліся некалькі лятучых моладзевых акцыяў, удзел у якіх прынялі актывісты Маладога Фронту.У сераду моладзь усклала кветкі да помніку Францішку Скарыне, а ў чацер на Кастрычніцкай плошчы седзячы слухала дзяржаўную прапаганду. Фотарэпартаж
[26 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДОПЫТЫ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ У ШКЛОВЕ
У чацьвер Магілёўскай абласной пракуратурай па справе Маладога Фронту дапытаны шклоўскі актывіст руху Валер Шапалаў.Нагадаем, што цягам апошніх дзён аналягічныя допыты адбыліся ў Воршы, Лідзе, Магілёве, Салігорску, Смалявічах і іншых гарадах. У пятніцу на допыт па крымінальнай справе, узбуджанай супраць лідэраў Маладога Фронту, у першамайскую пракуратуру сталіцы выкліканы Уладзімір Дубовік. [25 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СЯРГЕЯ ЛЯШКЕВІЧА СУДЗЯЦЬ ЗА ТЭРАРЫЗМ
У Шчучыне дэмакратычнага актывіста Сяргея Ляшкевіча судзяць за, нібыта, падрыхтоўку тэрарыстычных акцыяў. Маразматычна ілжывае абвінавачаньне пабудавана толькі на блытаных прызнаньнях сумнеўных сьведак.Сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ўжо амаль тры месяцы ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары. Пракуратура абвінавачвае яго ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту.
Крымінальная справа на Сяргея Ляшкевіча заведзеная на падставе прызнаньня раней судзімага А.Бурдзея, які зьявіўся ў міліцыю з павіннай. Бурдзей нібыта прызнаўся міліцыі, што Сяргей Ляшкевіч рыхтаваў яго да тэрарыстычнай дзейнасьці. У той жа дзень у Сяргея Ляшкевіча міліцыя ўчыніла ператрус, сканфіскавала кампутар і архіўныя паперы, а потым затрымала дэмакратычнага актывіста. 3 сакавіка "сьведка" А.Бурдзей быў асуджаны Шчучынскім раённым судом за крадзеж будматэрыялаў на два з паловай гады абмежаваньня волі.
Па мяркаваньні прысутнага на судзе лідэра беларускіх дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча й адвакатаў Ляшкевіча, абвінавачаньне выглядае цалкам абсурдным. [25 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДОПЫТЫ Ў МАГІЛЁВЕ Й СМАЛЯВІЧАХ. НА ЧАРЗЕ - МЕНСК
У сераду па справе, узбуджанай супраць лідэраў Маладога Фронту, пракуратурай былі дапытаныя магілёўскія й смалявіцкія маладафронтаўцы. У пятніцу на допыт па крымінальнай справе Маладога Фронту ў першамайскую пракуратуру сталіцы выкліканы Уладзімір Дубовік.Адметна, што ўсіх выкліканых цяпер актывістаў руху раней ўжо дапытвалі сьледчыя Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Відавочна, што рэспубліканская пракуратура рыхтуе справу супраць Зьміцера Дашкевіча, Барыса Гарэцкага, Сяржука Лісічонка й Алега Корбана да прад'яўленьня абвінавачаньняў і перадачы ў суд. Але не гледзячы на беспрэцыдэнтны ціск і запалохваньне маладафронтаўцы гатовыя йсьці да перамогі ў сьвятой і адказнай справе дэмакратызацыі Беларусі. [25 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АРШАНСКІХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ ВЫКЛІКАЮЦЬ У ПРАКУРАТУРУ І КДБ
|
|
|
ІГАР ГУЗЬ: "БЯЗ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ НЯ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ УКРАІНЫ"
|
|
|
ДЗЯРЖАВА ПРАЦЯГВАЕ ФІНАНСАВАЦЬ БРСМ
Лукашэнка падчас штогадовага выступу перад Палатай прадстаўнікоў зноў паабяцаў павялічыць фінансаваньне БРСМ. Такім чынам БРСМ чарговы раз становіцца некантралюемай камсамольскай кармушкай.На гэты ж раз Лукашэнка запатрабаваў таксама "аддачы" ад дзейнасьці прапрэзыдэнцкага камсамола. "Мы разглядаем БРСМ як партнэра ўлады", - заявіў сёньня А.Лукашенка.
[23 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
САМАЎПРАЎСТВА, ЯКОМУ ТРЭБА СУПРАЦЬСТАЯЦЬ
Адзін з лідэраў незарэгістраванга Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч 18 траўня ізноў прыцягнуты да адміністрацыйнагау арышту. Ужо трэцяму за гэтую вясну. На гэты ж тэрмін патрапіў за краты маладафронтавец Артур Фінькевіч, толькі нядаўна вызвалены з сьледчага ізалятара, дзе ён знаходзіўся больш за тры месяцы падчас следства за перадвыбарнае палітычнае графіці.
Трэба надаваць такім фактам максымальную агалоску...
[23 траўня 2006] Генадзь Барбарыч, БелПА
|
|
|
СВАБОДУ ЗЬМІЦЕРУ ДАШКЕВІЧУ І АРТУРУ ФІНЬКЕВІЧУ!
Малады Фронт патрабуе неадкладнага вызваленьня лідэраў руху й распачынае кампанію за спыненьне палітычнага перасьледу.
Лідэры Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч й Артур Фінькевіч iлжыва пакараныя маскоўскім судом сталіцы да 15 сутак за, нібыта, дробнае хуліганства. Гэтыя прысуды - сьведчаньні бесчалавечага перасьледу моладзевых лідэраў.
24-гадовы палітык Зьміцер Дашкевіч адбвае на Акрэсьціна ўжо 154! суткі арышту. 21-гадовы Артур Фінькевіч, які тры з паловай месяцы утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага, асуджаны да дзьвух гадоў абмяжаваньня волі і гэтымі днямі чакаў накіраваньня на "хімію". За гады сваёй палітычнай дзейнасьці хлопцы увесь час паказвалі сваю рашучасьць і неаднаразова бралі адказнасьць за вулічныя акцыі дэмакратычных сілаў. Маладафронтаўцы заўсёды заставаліся сапраўднымі патрыётамі нашае краіны. Паліцэйскі рэжым з-за сваёй маразматычнай боязі чарговы раз кідае на турэмныя нары лепшых прадстаўнікоў беларушчыны. Гэтымі дзеяньнямі улада паказвае свой жудасны страх перад палітычнай і грамадзкай актыўнасьцю, якая непазьбежна захапляе краіну.
Малады Фронт заяўляе, што не пакіне лідэраў руху на міліцэйскае свавольства, й распачынае вулічную кампанію супраць уладнага беззаконьня й судовай ілжы. Свабоду палітвязьням!
[22 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЮРАСЬ БАЧЫШЧА: "Я ЛІЧУ СВАІМ АБАВЯЗКАМ ДАМАГЧЫСЯ ПРАЎДЫ"
|
|
|
ПАДАБЕД АДКАЗВАЕ МАЛАДАФРОНТАЎЦУ
|
|
|
ДОПЫТЫ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ У САЛІГОРСКУ
У пракуратуру на допыт па справе Маладога Фронту выкліканыя Іван Шыла, Яўген Мядзьведзеў, Рыгор Астапеня і Глеб Сандрас.
Прыканцы сакавіка восем актывістаў Салігорскага Маладога Фронту ўжо выклікалісь на допыты ў КДБ па той жа справе. У гэты раз сьпіс пашырыўся:
цягам наступных дзён у пракуратуру будуць выкліканы 15 чалавек.
[21 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У ЛІДЗЕ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ ДАПЫТВАЮЦЬ ПА КРЫМІНАЛЬНАЙ СПРАВЕ
Лідзкія маладафронтаўцы Сяржук Чайка, Віталь Калбыка і Яўгена Лапко былі дапытаныя пракуратурай па справе ўзбуджанай супраць лідэраў Маладога Фронту.
Нагадаем, што хлапцоў раней ўжо дапытвалі сьледчыя Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, якія цікавіліся пра іх датычнасьць да Маладога Фронту.
[21 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
БОЛЬШАСЬЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ TUT.BY СУПРАЦЬ АБ'ЯДНАНЬНЯ З РАСЕЯЙ
Абсалютная большасьць (90%) карыстальнікаў TUT.BY не вераць у магчымасьць аб'яднаньня Беларусі й Расеі.
Каля сямі тысячаў удзельнікаў інтэрактыўнага апытаньня аб магчымым тэрміне аб'яднаньня дзьвух дзяржаваў выбралі адказ "Калі рак на гары сьвісьне". Галасаваньне працягваецца.
[20 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
КРАІНЫ G8 ПАВІННЫ ЗАЯВІЦЬ АБ НЕПРЫЗНАНЬНІ РЭФЕРЭНДУМУ АБ АБ'ЯДНАНЬНІ БЕЛАРУСІ І РАСЕІ
|
Менавіта гэтага патрабаваў лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі А. Мілінкевіч
19 траўня на сустрэчы з амбасадарам Велікабрытаніі Брайаном Беннетам. У час
сустрэчы была абмяркована сітуацыя ў Беларусі пасьля прэзідэнтскіх выбараў.
Аляксандр Мілінкевіч падкрэсьліў, што кааліцыя дэмакратычных структур
працягвае сваю працу і ў бліжэйшы час будзе прынята стратэгія й план
дзеянняў аб'яднанай апазіцыі на бліжэйшы час.
Па ягоным словам, ужо прынята прынцыпіальнае рашэньне аб удзельніцтве
аб'яднанных дэмакратычных сілаў у будучых выбарах дэпутатаў мясцовых
саветаў.
Палітык адзначыў, што дэмакратычныя сілы ўдзячны Эўразьвязу і ЗША за тую
"жесткую и сконцентрированную" пазіцыю, якую яны занялі ў адносінах да
палітычнай адзнакі сітуацыі ў Беларусі.
Адным з самых важных пытаньняў, якое неабходна было завастрыць у час самміта
лідараў вялікай васьмёркі, па яго меркаванню, павінна стаць заява аб
непрызнаньні магчымага рэферэндуму аб аб'яднанні Беларусі і Расіі.
[20 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ І АРТУР ФІНЬКЕВІЧ АСУДЖАНЫ НА 15 СУТАК
Сустаршыню Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча і актывіста руху Артура Фінькевіча, судзьдзя Маскоўскага раённага суду Менска арыштаваў на 15 сутак. Хлопцаў абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Нагадаем што маладафронтаўцы былі затрыманы у сераду. Судовы працэс пад лідэрамі Маладога Фронту меў цалкам заказны характар.
[18 траўня 2006] Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ І АРТУР ФІНЬКЕВІЧ ЗА КРАТАМІ
Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч зараз знаходзяцца ў спецпрымальніку-размеркавальніку на Акрэсціна.Нагадаем, што актывісты Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч, былі сёньня затрыманы разам з некалькімі актывістамі моладзевага руху, каля будынку Маскоўскага суда, дзе меўся адбыцца суд над Юрыям Радзівілам. Моладзь была затрымана безпадстаўна. І як стала толькі што вядома, на актывістаў Маладога Фронту Дашкевіча і Фінькевіча складзены пратакол, у якім хлопцаў абвінавачваюць па 156 артыкулу КаАП :"дробнае хуліганства". Заўтра над хлопцамі маецца адбыцца суд. Актывістам Маладога Фронту пагражае да 15 сутак арышту.
[17 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У ЖОДЗІНА ДАПЫТВАЮЦЬ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ
Сёньня ў Жодзіна на допыт у мясцовую пракуратуру былі выкліканы 9 сябраў Маладога Фронту.Як паведаміў Радыё Свабода жодзінскі актывіст моладзевага руху Сяржук Гудзілін, сьледчыя цікавіліся іхным дачыненьнем да незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, кантактамі зь яе заснавальнікамі й лідэрамі — Паўлам Севярынцам, Зьмітром Дашкевічам…
[17 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗАТРЫМАНЫ АРТУР ФІНЬКЕВІЧ І ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
Каля Маскоўскага суда затрыманы Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч. Разам з маладафронтаўцамі затрымалі актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху Крысьціну Шацікаву, Гарачку Юлію.Моладзь затрымалі каля Маскоўскага суда, дзе сёньня адбываецца суд над Юрыем Радзівілам, якога абвінавачваюць па артыкулу 364 КК, за гвалт ці пагрозу гвалту над супрацоўнікамі міліцыі. І як стала толькі што вядома, усіх затрыманых павезлі ў Маскоўскі РУУС. Ці будуць складаць на іх адміністрацыйны пратакол - невядма.
[17 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ Ў САЛІГОРСКУ
Салігорскі Малады Фронт арганізаваў акцыю Салідарнасці з зьніклымі палітыкамі, палітвязьнямі, ахвярамі рэпрэсій таталітарызму ды усімі тымі, хто змагаецца за свабодную Беларусь.Больш за пяць дзесяткаў людзей выйшлі на цэнтральную плошчу горада з партрэтамі палітвязьняў і зьніклых палітыкаў.
Падрабязнасьці
[16 траўня 2006]
Прэс-служба Салігорскага Маладога Фронту
|
|
|
ЗАТРЫМАНЬНІ НА АКЦЫІ САЛІДАРНАСЬЦІ ЗЬ СЕМ'ЯМІ ЗНІКЛЫХ І ПАЛІТЫЧНМІ ВЯЗЬНЯМІ
Сёньня ў Беларусі, 16 траўня -- Дзень салідарнасьці зь сем'ямі зьніклых і палітычнымі вязьнямі. Каля сотні чалавек прыйшлі са сьвечкамі ў руках да расейскай амбасады ў Менску, каб запатрабаваць ад Расеі спыніць падтрымку беларускіх уладаў. Але людзі, якія прыйшлі да амбасады былі разагнаны супрацоўнікамі АМАПу. Аднак, нягледзячы на гэта свечкі ўсё ж такі былі пастаўлены перад ланцугом АМАПу, адчапіўшага расейскую амбасаду. Супрацоўнікі АМАПу і міліцыі затрымалі каля 20 чалавек. Пазней, перапісаўшы пашпарнтыя дадзеныя ўсіх затрыманых вызвалілі.
[16 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СЬВЯТА ДЗЯРЖАЎНАГА СЬЦЯГА Ў ГЕРБА Ў СЛУЦАКУ
|
|
|
БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ САЛІГОРСК
У нядзелю актывісты салігорскага Маладога Фронту запусьцілі бел-чырвона-белы сьцяг у неба.Ужываючы гвалт i лаючыся матам міліцыянты (абодва не прадстаўляліся і былі ў цывільным) паспрабавалі затрымаць аднаго з удзельнікаў акцыі Уладзімера Шылу. Другога сьведку падзеі, Уладзімера Гарэлікава, зьвінавацілі ў публічнай лаянцы і пратрымалі ў пастарунку чатыры гадзіны. Фотарэпартаж
[15 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПАД ЗАЯВАЮ САЛІДАРНАСЬЦІ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ САБРАНА БОЛЬШ ТЫСЯЧЫ ПОДПІСАЎ
|
|
|
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ ПАД СЬЦЯГАМ ХРЫСТА!
Aктывісты Маладога Фронту адзначылі адзінаццатую гадавіну ганебнага рэфэрэндуму па зьмене сымболікі вывешваньнем бел-чырвона-белых штандараў на цэнтральных менскіх вуліцах.Пры ўздыманьні нацыянальных сьцягоў двое маладафронтаўцаў былі затрыманыя. Адноўлены фотарэпартаж
[14 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У ЦЭНТРЫ МЕНСКУ БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫЯ СТУЖКІ
У нядзелю ў цэнтры сталіцы маладафронтаўцы вывесілі некалькі соцень бел-чырвона-белых стужак.Акцыя прымяркавана да гадавіны ганебнага рэфэрэндуму 1995 году, калі ў Беларусі гвалтоўным чынам была вернутая савецкая сымболіка. Фотарэпартаж
[14 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ВЯСНА НА ЛЯСНОЙ ВУЛІЦЫ
Вясна ў Малое Сітна прыходзіць позна – у Менску ўжо траўка, у Полацку асфальт блікуе пад сонцам, а тут, на Поўначы, лясы ўсё яшчэ стаяць па калена ў глыбокіх сьнягох. Пара бруду ў хаце, гумавых ботаў на працы й абвастрэньня хранічных хваробаў у пэнсіянэраў – усё-такі і ў вёсцы вясна ёсьць вясна.
[13 траўня 2006]
Павал Севярынец, Малое Сітна.
|
|
|
ЗАТРЫМАНЬНІ ПАДЧАС СУСТРЭЧЫ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ЛІДЭРАЎ
Каля турмы на Акрэсьціна міліцыянты затрымалі каля дзесяці маладых людзей, каторыя прыйшлі сустрэць лідэраў дэмакратычных сілаў Беларусі, якія адбывалі пакараньне за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху.
Сярод затрыманых актывіст Маладога Фронту Кастусь Усянок, а таксама Аляксей Мікульчык, Мацьвей Чысьцік, Антось Каліноўскі, Тацьцяна Камкар, Крысьціна Сарпаева, Уладзіслаў Петрушэнка, Ільля Богдан, Шэдзько Яўген, Дзяніс Апаровіч.
[12 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НА ВОЛЮ ВЫЙШЛІ ЛІДЭРЫ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ
У пятніцу са спэцпрыёмніка-разьмяркавальніка на Акрэсьціна выйшлі на волю лідэры аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, Зьміцер Дашкевіч і Аляксандар Бухвостаў.
Міліцыянты вызвалілі палітыкаў на чатыры гадзіны раней, каб іх не змаглі сустрэць сябры й паплечнікі.
Нагадаем, што ўсе зьняволеныя былі асуджаны за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху 26 красавіка 2006 году.
[12 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
БЕЛАРУСКАЯ ЭЛЬБА
Aктывісты Маладога Фронту прынялі ўдзел у чарговым зьлёце аўтастопшчыкаў "Беларуская Эльба", што адбыўся пад Воршай.Па-над лягерам, у якім жылі удзельнікі беларускага майдану, быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.
Фотарэпартаж
[12 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АМАПАЎЦЫ ДАВЯЛІ ДЗЯЎЧЫНУ ДА ГІПЕРТАНІЧНАГА КРЫЗУ
Дактары паставілі дыягназ пацярпелай ад зьверскіх дзеяньняў амапаўцаў Любові Кучынскай. У дзяўчыны адбыўся гіпертанічны крыз.
Нагадаем, што Любоў Кучынская была затрыманая й жорстка зьбітая супрацоўнікамі спэцпадразьдзяленьня міліцыі падчас правядзеньня акцыі памяці Юрыя Захаранкі, што адбылася ў сераду.
Фашыствуючыя амапаўцы зьбівалі маладую дзяўчыну да таго часу, пакуль яна не згубіла прытомнасьць. Дзяўчына на хуткай дапамозе была дастаўлена ў шпіталь, дзе дактары канстатавалі гіпертанічны крыз.
[11 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МІКІЦЕ САСІМУ ПАГРАЖАЕ 3 ГАДЫ ТУРМЫ
У Баранавічах пачаўся разгляд справы моладзевага лідэра Мікіты Сасіма. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад войска.
Праваабаронцы лічаць справу Мікіты Сасіма палітычна матываванай і зьвязанай зь ягонай грамадзка-палітычнай дзейнасьцю. Хлопцу пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да трох гадоў.
[11 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АРТУР ФІНЬКЕВІЧ АСУДЖАНЫ НА 2 ГАДЫ ХІМІІ
Судзьдзя Вікторыя Зайцава прыгаварыла Артура Фінькевіча да 2 гадоў хіміі й вызваліла маладафронтаўца з-пад варты.
А.Фінькевіч: "Я вельмі ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў мяне й бясстрашна патрабаваў праўды на маім працэсе. Дзякуючы вам, уладзе не ўдалося скарыць мяне турэмным зьняволеньнем. У сьледчым ізалятары я шмат маліўся за лёс нашай краіны й Бог даў мне моцы вытрымаць гэтае выпрабаваньне. Я ўпэўнены, што самым бліжэйшым часам Госпад абрыне путы гэтага бясчалавечнага рэжыму й Беларусь будзе вольнай!"
[10 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗАТРЫМАНЬНІ ПАДЧАС АКЦЫІ ПАМЯЦІ ЮРЫЯ ЗАХАРАНКІ
Пачас акцыі памяці Юрыя Захаранкі, якая прайшла сёньня, у гадавіну яго зьнікненьня, на Кастрычніцкай плошчы затрыманыя 10 чалавек.
Тацяна Дзядок, Вольга Жураўлёва, Крысьціна Шацікава, Канстанцін Усянок, Генадзь Коўтун, Сяржук Ласы, Анрусь Кім, Зьміцер Шаўлюкевіч, Зьміцер Панфілаў і Юлія Гарачка былі дастаўлены ў РАУС Цэнтральнага раёну сталіцы.
[10 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПРАЦЯГВАЕЦЦА СУД НАД АРТУРАМ ФІНЬКЕВІЧАМ
10 траўня у Менску абдываецца суд над маладафронтаўцам Артурам Фінькевічам. Першамайскі ЖРЭО пераацаніў урон, нанесены хлопцам, у 460 тысячаў рублёў. На судовае паседжаньне не былі дапушчаны журналісты.
Нагадаем, што раней Артуру інкрымінаваўся ўрон у 33 мільёны рублёў. Пасьля таго, як адвакаты запатрабавалі незалежнай экспэртызы пашкоджаных надпісамі платоў, Першамайскі ЖРЭО быў вымушаны даць праўдзівыя дадзеныя аб уроне.
[10 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СЬВЯТА ПЕРАМОГІ Ў САЛІГОРСКУ
Шэраг мерапрыемстваў прызначаных Дню Перамогі быў праведзены сябрамі Маладога Фронта ў Салігорску.8 траўня ў Салігорску з'явіўся транспарант "ТРЭЦІ ТЭРМІН - ТРЭЦІ РЭЙХ", накіраваны супраць незаконага трэцяга прэзыдэнства Лукашэнкі. 9 траўня пад час сьвяточнага параду актывісты Маладога Фронта бел-чырвона-белымі кветкамі павіншавалі ветэранаў. Пасьля параду ў цэнтры гораду з'явілася расьцяжка з надпісам "ПЕРАМАГЛІ ФАШЫЗМ - ПЕРАМОЖАМ ЛУКАШЫЗМ".
Фотарэпартаж
[10 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СЯРГЕЯ ЛЯШКЕВІЧА СУДЗЯЦЬ 25 ТРАЎНЯ
|
|
|
У МЕНСКУ ЗАТРЫМАНЫ МАЛАДАФРОНТАВЕЦ КАСТУСЬ УСЯНОК
Ноччу за распаўсюд налепак у Менску быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Кастусь Усянок. Міліцыянты без складаньня пратаколу даставілі Кастуся ў спэцпрыёмнік на Акрэсьціна. Зраніцы маладафронтавец быў вызвалены бяз тлумачэньняў.
Нагадаем, што зараз у турме на Акрэсьціна знаходзяцца лідэры дэмакратычных сілаў, асуджаныя за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху; а таксама ўдзельнікі акцыі салідарнасьці з Артурам Фінькевічам, якія выходзяць на волю 9 траўня a 12 гадзінe.
[8 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ПРЭЗЫДЭНТЫ САЛІДАРНЫЯ ПА БЕЛАРУСКІМ ПЫТАНЬНІ
Аляксей Шэін, удзельнік нядаўняй віленскай канфэрэнцыі: "Прысутнасьць згадак пра Беларусь практычна ва ўсіх выступах удзельнікаў віленскага саміту гаворыць аб вельмі сур'ёзным стаўленьні Эўропы і ЗША да сёньняшняй беларускай сытуацыі.
І, што немалаважна, лідэры краінаў ня менш сур'ёзна вераць у непазьбежнасьць пераменаў і ў тое, што, гэтыя зьмены ўжо не далёка".
[7 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
У сувязі з палітычным перасьледам іншадумства ў нашай дзяржаве, з штодзённымі арыштамі й затрыманьнямі, у сувязі з міліцэйскім і судзейскім бязьмежжам, існаваньнем тэлефоннага права Салігорскі Малады Фронт распачынае хаўрус у падрымку ўсіх палітзьняволеных на Беларусі.
Фотарэпартаж
[6 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛАЯ ЭСТАФЕТА
Актывісты Маладога Фронту прынялі ўдзел у штогадовай моладзевай эстафеце, арганізаванай уладамі Меншчыны.
Падчас мерапрыемства маладафронтаўцы перадавалі адзін аднаму нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
[6 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ПРАЦЯГ СУДУ НАД ФІНЬКЕВІЧАМ ПЕРАНЕСЕНЫ НА 10 ТРАЎНЯ
У судзе над маладафронтаўцам Артурам Фінькевічам абвешчаны перапынак да 10 траўня у сувязі з тым, што камунальныя службы не прадаставілі доказаў нанясеньня хлопцам урону дзяржаве.
Нагадаем, што пракуратура першамайскага раёну абвінавачвае Артура ў напісаньні палітычных графіці (злоснае хуліганства) і псаваньні дзяржаўнай маёмасьці ў памеры каля 35 мільёнаў рублёў.
Артур Фінькевіч быў затрыманы ў ноч на 1 лютага, падчас напісаньня на плоце словаў “Мы хочам новага!”. 21-гадовы хлопец ужо амаль тры месяцы знаходзіцца ў сьледчым ізалятары.
[4 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗАТРЫМАНЫЯ АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Падчас спробы правядзеньня флэш-мобу ў Менску затрыманыя актывісты Маладога Фронту Дзяніс Карноў і Кастусь Усянок, а таксама моладзевыя актывісты Вольга Сакалова, Тацьцяна Шыш, Павал Прохараў, Дар'я і Вольга Гудковы, Уладзімір Дубовік, Крысьціна Шацікава, спадар Ясіняўскі.
Маладыя людзі былі спыненыя супрацоўнікамі спэцназу ў раёне чыгуначнага вакзалу. Усе затрыманыя дастаўленыя у кастрычніцкае адзьдзяленьне міліцыі для дачы тлумацэньняў.
[4 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
ЗА ПІКЕТ САЛІДАРНАСЬЦІ ЗАТРЫМАНА ДЗЕСЯЦЬ ЧАЛАВЕК
Больш пяцідзесяці чалавек прынялі ўдзел у пікеце салідарнасьці з Артурам Фінькевічам, якога сёньня судзяць у першамайскім райсудзе сталіцы. Каля дзесяці чалавек затрыманы супрацоўнікамі АМАПу.
Актывісты Маладога Фронту, а таксама іншых моладзевых арганізацыяў выказалі сваю салідарнасьць з Фінькевічам, прастаяўшы гадзіну з партрэтамі маладога палітыка. Сярод затрыманых, якія дастаўлены ў першамайскі РАУС, Крысьціна Шацікава, Аляксей Казулін, Аляксандар Рэзьнікаў, Юрась Талсной, Андрэй Ігнатчык, Надзея Батура, а таксама журналісты Натальля Валакіда й Тацьцяна Снітко. Фотарэпартаж
[4 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У СУДЗЕ НАД ФІНЬКЕВІЧАМ ПЕРАПЫНАК ДА 14.00
У судзе над Артурам Фінькевічам абвешчаны перапынак да 14.00.
Сёньня ў судзе першамайскага раёну пачаўся суд над актывістам Маладога Фронту Артурам Фінькевічам. Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве, а таксама ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці.
[4 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
АРТУРУ ФІНЬКЕВІЧУ ПАГРАЖАЕ 12 ГОД
Суд над адным зь лідэраў Маладога Фронту Артурам Фінькевічам адбудзецца заўтра ў 10.00
Малады Фронт заклікае усіх неабыякавых людзей прыйсьці а 10-й гадзіне да Першамайскага суду (Талбухіна, 9) й выказаць сваю салідарнасьць з маладым палітыкам.
Артур Фінькевіч — самы малады зь сёньняшніх беларускіх палітвязьняў. Але 21-гадовы хлопец з Заводзкага раёну сталіцы мае немалую палітычную біяграфію: пашуковік Google падае больш за 200 спасылак на артыкулы пра Фінькевіча ў Інтэрнэце.
Артур скончыў менскую вучэльню №38. Потым паступіў у Інстытут парлямэнтарызму й прадпрымальніцтва. Але правучыўся толькі два гады, сышоўшы ўлетку 2005 г. Прычына — ня здаў своечасова сэсію, паколькі адбываў адміністрацыйнае пакараньне на Акрэсьціна.
Перад арыштам хлопец марыў паступіць у Віленскі ўнівэрсытэт на беларускую філялёгію.
У Фінькевіча ёсьць яшчэ адно захапленьне. Артур — заўзятар менскага футбольнага клюбу «Тарпэда-СКА».
[3 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
САЛІДАРНАСЬЦЬ З НАШАЙ НІВАЙ
Увечары 2 траўня ў Салігорску адбылася акцыя салідарнасьці з Нашай Нівай, арганізаваная актывістамі Маладога Фронту.
Больш 30 маладых людзей, неабыякавых да дзяржаўнага тэрору супраць сапраўднай беларускай газэты, выйшлі на цэнтральную плошчу Салігорска й дэманстратыўна разгарнуўшы Нашу Ніву, чыталі яе.
Праз некаторы час удзельнікі акцыі, чытаючы газэту, прайшліся па горадзе, патлумацыўшы салігарчанам сэнс акцыі.
Фотарэпартаж
[3 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СВАБОДУ АРТУРУ ФІНЬКЕВІЧУ!
Дзясяткі графіці з патрабаваньнем вызваліць маладафронтаўца Артура Фінькевіча зьявіліся гэтай ноччу ў Менску.
Нагадаем, што разгляд справы аднаго з лідэраў Маладога Фронту адбудзецца ў чацьвер 4 траўня ў Першамайскім судзе сталіцы. 21-гадоваму хлопцу пагражае да 12 год турэмнага зьняволеньня. Фотарэпартаж
[2 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
НЕ КАНТРАКТНАЙ СІСТЭМЕ
У Салігорску адбылася акцыя супраць кантрактнай сістэмы.
Актывісты Маладога Фронту прайшліся па горадзе, трымаючы балёнікі з надпісамі "Не канрактнай сістэме", "Не рабству". Пазьней у горадзе зьявіўся транспарант "НЕ КАНТРАКТНАЙ СІСТЭМЕ". Фотарэпартаж
[2 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
СЛУЦАК СУПРАЦЬ КАНТРАКТНАЙ СІСТЭМЫ
1 траўня ў цэнтры Слуцка зь'явілася расьцяжка з надпісам "НЕ КАНТРАКТНАЙ СІСТЭМЕ".
Маладафронтавец: На вялікі жаль дзеючая ўлада ня лічыць патрэбным зьвяртаць увагу на правы сваіх грамадзян. Гэтая зьнявага асабліва датычыцца працоўнага насельніцтва. Тая кантрактная сістэма, што створана ў нашай краіне разьлічана не на абарону чалавека, а на яго запужваньне... Фотарэпартаж
[2 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
УЗБУДЖАЕЦЦА ЧАРГОВАЯ СПРАВА СУПРАЦЬ МАЛАДОГА ФРОНТУ
КДБ узбуджае чарговую крыміналку, цяпер супраць магілёўскага маладафронтаўца Сяржука Нягаціна. Па гэтае справе ўжо дапытаныя 7 актывістаў Маладога Фронту.
Нагадаем, што пад зваротам з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў ужо падпісаліся каля 800 чалавек.
[2 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
А ЦЯПЕР — САЛІДАРНАСЬЦЬ!
Менавіта тыя, хто ўдзельнічае сёньня ў акцыях салідарнасьці — падпісваецца ў абарону маладафронтаўцаў, становіцца са сьвечкамі на Нямізе, далучаецца да пятнічнага Нацыянальнага посту й малітвы — тут і цяпер ствараюць беларускую нацыю.
Само адчуваньне адзінства, дадзенае Богам кожнаму народу, і ёсьць першапачаткам, наймацнейшым грунтам і асноватворным падмуркам нацыянальнага абуджэньня.
[1 траўня 2006]
Павал Севярынец, Малое Сітна |
|
|
ЗА ШТО?
Актывісты Маладога Фронту склалі каля турмы на Акрэсьціна жывы надпіс "За што?"
Гэтай акцыяй маладафронтаўцы вырашылі падкрэсьліць палітычны характар абвінавачваньняў, паводле якіх лідэры дэмакратычных сілаў знаходзяцца за кратамі.
Маладафронтавец: "Лідэры аб'яднаных дэмакратычных сілаў, у тым ліку й сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, знаходзяцца ў вязьніцы выключна за свае палітычныя погляды. Рэжым Лукашэнкі як сьмерці баіцца такіх людзей. І менавіта з-за страху згубіць магчымасьць кіраваць, ён ізалюе нацыянальных герояў, кідаючы іх у турму." Фотарэпартаж
[1 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ МІТЫНГ САЛІДАРНАСЬЦІ
Першатравеньская акцыя аб'яднаных дэмакратычных сілаў адбылася пад лёзунгамі салідарнасьці з палітзьняволенымі.
Прадстаўнікі беларускіх партыяў і моладзевых рухаў запатрабавалі ад улады неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў і спыненьня крымінальнага перасьледу лідэраў апазыцыі. Фотарэпартаж
[1 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
МІТЫНГ НА АКАДЭМІІ НАВУК ЗАБАРОНЕНЫ
Удзельнікі першатравеньскай дэманстрацыі рушылі ўбок плошчы Бангалёр.
Міліцыя не дазволіла правядзеньне мітынгу на прыступках Акадэміі навук. У цэнтар Менску сьцягнутыя сілы спэцназу. Фотарэпартаж
[1 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
|
|
|
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
|
Лідэры Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч й Артур Фінькевіч iлжыва пакараныя 15 суткамі арышту за, нібыта, дробнае хуліганства. Гэтыя прысуды - сьведчаньні бесчалавечага перасьледу моладзевых лідэраў.
24-гадовы палітык Зьміцер Дашкевіч адбвае на Акрэсьціна ўжо 154! суткі арышту. 21-гадовы Артур Фінькевіч, які тры з паловай месяцы утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага, асуджаны да дзьвух гадоў абмяжаваньня волі і гэтымі днямі чакаў накіраваньня на "хімію".
За гады сваёй палітычнай дзейнасьці хлопцы увесь час паказвалі сваю рашучасьць і неаднаразова бралі адказнасьць за вулічныя акцыі дэмакратычных сілаў. Маладафронтаўцы заўсёды заставаліся сапраўднымі патрыётамі нашае краіны.
Паліцэйскі рэжым з-за сваёй маразматычнай боязі чарговы раз кідае на турэмныя нары лепшых прадстаўнікоў беларушчыны. Гэтымі дзеяньнямі улада паказвае свой жудасны страх перад палітычнай і грамадзкай актыўнасьцю, якая непазьбежна захапляе краіну.
Малады Фронт заяўляе, што не пакіне лідэраў руху на міліцэйскае свавольства, й распачынае вулічную кампанію супраць уладнага беззаконьня й судовай ілжы. Свабоду палітвязьням!
|
|
|
|
САЛІДАРНАСЬЦЬ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ
У сувязі з крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту мы просім усіх сябраў дэмакратычнага руху Беларусі, а таксама проста палітычна актыўных людзей падпісацца пад зваротам з патрабаваньнем спыніць ціск на дэмакратычных актывістаў.
Мы заклікаем усіх праявіць максымальную адказнасьць і салідарнасьць -- падпісацца пад зваротам, а таксама раздрукаваць яго і падпісаць усіх тых, каму неабыякавы лёс маладафронтаўцаў!
|
|
|
|
СТАНЬ ПОБАЧ!
Далучайся да Маладога Фронту ці сам ствары моладзевую суполку ў сваім горадзе, раёне або навучальнай установе!
Адчуй дух свабоды й салідарнасьці!
Стань побач з намі! Дзейнічай!
Velcom 130-72-47, MTC 706-33-41
e-mail: mfrontbelarus@yahoo.com
|
|
|
|
|
| | | | |
|
| | |