Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
ТРАВЕНЬ 2005
НА СЁМЫ ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ САМААДЧУВАНЬНЕ НЕКАТОРЫХ ГАЛАДОЎШЧЫКАЎ ПАГОРШЫЛАСЯ

31 траўня зафіксаваны выклік хуткай дапамогі па адрэсе, дзе праходзьць акцыя. Двое ўдзельнікаў кепска сябе адчувалі. Сяржук Марчык з Баранавічаў і Яўген Валкавец з Жодзіна. Лекары хуткай дапамогі дыягнаставалі змены ў бронхах у Сяржука, у яго асма, і рэкамендавалі зьвяртацца ў лякарню па месцу жыхарства (тобак у Баранавічы - аўт.). У Яўгенія была выяўлена тахікардыя.

У жодзінскім гарвыканкаме пра акцыю ведаюць, па словах намесьніцы ідэалагічнага адзьдзелу Аксаны Грышкевіч, мясцовыя ўлады ня маюць адносінаў да іх праблемаў.

(Грышкевіч:) “Гарвыканкам зробіць усё, што ад яго залежыць. Але, паверце мне, гарвыканкам хлопцаў не адлічваў. І нічога не рабіў для тако, каб іх адлічылі. Адлічвае дырэктар, рэктар і гэдак далей і ўзнаўляе таксама ён. А тое, што пішацца ў друку нашымі галадоўшчыкамі - гэта амаль хлусьня!”

Разам з тым дырэктар Жодзінскага палітэхнікума Талерчык Пётар, па пытаньню аб адлічэньні Мурашкі Сяржука, адмаўляецца даваць каментары журналістам і ў асабістай размове паведаміў, што гэта настойлівая парада зверху.

Учора ўдзельнікі галадоўкі зьвярнуліся да дырэктара Жодзінскай жаночай гімназіі Нэсан Аліне, з патрабаваньнем даць афіцыйныя падцьверджаньні таго, што навучэнкі 9 клясы Натальля Максімава і Вольга Галубец працягваюць навучаньне ў старэйшых клясах гімназіі і іх ня будуць адлічваць. Хаця раней ім і было «прапанавана» пакінуць навучальную ўстанову пасьля 9 клясаў за ўдзел у акцыі ў падтрымку адлічанага Сяржука Мурашкі каля Гарвыканкаму.

(Нэсан:) «Ніколі не стаяла пытаньне аб адлічэньні гэтых дзяўчын. Больш за тое, у адносінах да іх не было пагрозаў (безумоўна пагрозамі ня лічацца візыты супрацоўнікаў КДБ да бацькоў дзяўчын - аўт.). Для нас галоўнае пасьпяховасьць навучэнцаў. Астатнее, ягоныя палітычныя погляды - асабістая справа».

[31 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ЯКІМ СУДОМ СУДЗІЦЕ, ТАКІМ І ВАС СУДЗІЦЬ БУДУЦЬ (ад Мацьвея 7:2)

Адзін з лідараў “Маладога Фронту” Павал Севярынец выступіў сёння ў судзе з прамовай. Севярынца разам са старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколай Статкевічам абвінавачваюць у арганізацыі дэманстрацыяў супраць фальсыфікацыяў выбараў і рэферэндуму 18 і 19 кастрычніка 2004 году. Прапануем Вашей увазе вытрымкі з прамовы Паўла Севярынца на судзе.

Шаноўныя прысутныя!

На пачатку я яшчэ раз хацеў бы пацьвердзіць сваю прынцыповую пазыцыю: у гэтым паседжаньні я ўдзельнічаю выключна дзеля таго, каб гэтая справа магла быць перагледжаная пры новым, дэмакратычным ладзе, калі ў нас зьявіцца сапраўды незалежны і справядлівы суд.

Што ж да сутнасьці справы, дык судовае разьбіральніцтва чарговы раз пераканала мяне: ніякага крыміналу ў дзеяньні людзей, якія 18 - 19 кастрычніка сабраліся ў цэнтры Менску для пратэсту супраць так званых “выбараў” і “рэфэрэндуму” не было. Такім чынам мы сутыкнуліся зь відавочнай палітычнай замовай, выкліканай набліжэньнем презыдэнцкіх выбараў 2006 году, боязьню ўлады перад падзеямі кшталту сэрбскай, грузынскай альбо ўкраінскай аксамітных рэвалюцыяў.

Чаму тысячы абураных беларусаў 18 - 19 кастрычніка выйшлі на Кастычніцкую плошчу? Суд пазьбягаў адказу на гэтае пытаньне, як агню - бо разумеў, што адказ выкрываў бы злачынствы ўлады: масавыя фальсыфікацыі 17 кастрычніка. Людзі не прымалі і не прымаюць хлусьні. Людзі хочуць ведаць праўду.

Артыкул, па якім нас зь Мікалаем Статкевічам судзяць, гучыць так: “аганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак…”. Дык што, 18 -19 кастрычніка 2004 году сабраліся некалькі тысячаў хуліганаў і дэбашыраў? Але паводле характарыстыкаў участковых міліцыянтаў, абсалютная большасьць затрыманых удзельнікаў - прыстойныя, дабразычлівыя, непітушчыя грамадзяне. Дык што - да групы хуліганаў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, выходзіць кіраўнік КДБ краіны і запрашае “асабліва буйных» да сябе ў кабінэт, пагутарыць і папіць гарабаты?! Не. 18 -19 кастрычнгіка на вуліцы выйшла эліта беларускае нацыі, і я ганаруся, што быў сярод гэтых людзей. Нягледзячы на сваё абурэньне і правакацыі ўладаў, удзельнікі акцыяў паказалі ўсяму сьвету, што беларусы - эўрапейская нацыя, здольная на аксамітную рэвалюцыю.

Зараз я з усёй адказнасьцю магу назваць Вам сапраўднага арганізатара падзеяў 18 -19 кастрычніпка. Іх арганізхаваў той, хто прыдумаў гэты “рэфэрэндум”; той, хто ажыцьцяўляў фальсыфікацыі 17 кастрычніка; той, хто даў лічбы, пасьля абвяшчэньня якіх уся краіна скалыхнулася ад хлусьні. Але хлусьню ня можна тварыць вечна. Праўда пераможа. Ёсьць на сьвеце Бог, і Ён усё бачыць. Справядлівасьць і закон у Беларусі будуць адноўленыя. А сёньняшняму суду мне застаецца толькі нагадаць Евангельле: “Якім судом судзіце, такім і Вас судзіць будуць” (ад Мацьвея 7:2).

[31 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту Прэс-служба Маладога Фронту
УДЗЕЛЬНІКАЎ МОЛАДЗЕВАЙ ГАЛАДОЎКІ ЎЖО 11 ЧАЛАВЕК

Сёньня да моладзевай галадоўкі далучылася пяцера актывістаў дэмакратычнага руху. Гэта намесьнік сустаршыні Маладога Фронту Мацкевіч Валера (Бабруйск), прадстаўнік Маладога Фронту ва Ўкраіне Шчэкарэвіч Ігар (Кіеў), актывіст руху Зубр Кандрашоў Міхась (Барысаў), кіраўнік маладафронтаўскага адзьдзелу па масавых акцыях Фінькевіч Артур (Менск), сустаршыня Маладога Фронту Дашкевіч Зьміцер. Такім чынам, колькасьць удзельнікаў гэтае акцыі дасягнула адзінаццаці чалавек.

Тым часам пачаўся збор подпісаў вядомых дзеячоў беларускае культуры і палітыкі пад патрабаваньнямі да ўладаў спыніць дзяржаўны тэрор у дачыненьні да моладзі і аднавіць незаконна адлічаных навучэнцаў. Зварот плянуецца перадаць Міністру адукацыі Радзькову і Лукашэнку ў сераду а 15 гадзіне. У акцыі плянуюць ўзяць удзел Колас Уладзімер, Бураўкін Генадзь, Законьнікаў Сяргей і іншыя вядомыя людзі.

Таксама ў сераду акцыя адбудзецца блізу ў 15 краінах Эўропы, дзе ў Маладога Фронту ёсьць прадстаўнікі ці хаўрусьнікі. Пікетуючы беларускія прадстаўніцтвы ў замежных краінах, людзі будуць перадаваць звароты ўладам Беларусі з патрабаваньнямі спыніць незаконныя рэпрэсіі супраць моладзі.

За разьвіцьцём падзеяў сачыце на нашым сайце.

[30 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ПЯТЫ ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ ЖОДЗІНСКІХ АКТЫВІСТАЎ

За пяць дзён правядзеньня акцыі, удзельнікам галадоўкі зрабілі візіт афіцыйныя прадстаўнікі гораду ў складзе кіраўніцы адзьдзела па ідыялогіі спадарыні Грышкевіч і намесьніка кіраўніка міліцыі па грамадзкай бясьпецы спадара Ільіча. Наведвальнікі занатавалі прозвішчы ўсіх хто прысутнічаў у памяшканьні, прапаноўвалі спыніць галадоўку і адклікаць свае, быццам бы незаконныя, патрабаваньні.

З моманту абвяшчэньня галадоўкі была распрацаваная эмблема кампаніі - “Дзеці жадаюць вучыцца” - жоўтае сонца ўзыходзіць над школьнаю партаю. Гэтую эмблему з патрабаваньнямі галадоўшчыкаў можна пабачыць на жодзінскіх вуліцах.

Галадоўшчыкаў кожны дзень наведвае лекар і кантралюе стан здароўя моладзі. Пакуль ва ўсіх самаадчуваньне добрае, нават па вечарох галадоўшчыкі выходзяць разам з сябрамі збіраць подпісы пад сваімі патрабаваньнямі аднавіць незаконна адлічаных навучэнцаў. Ужо сабрана блізу паўтысячы подпісаў.

[29 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
КОЛЬКАСЬЦЬ ГАЛАДОЎШЧЫКАЎ ПАВЯЛІЧВАЕЦЦА

Сёньня, на трэці дзень галадаваньня дэмакратычных актывістаў у Жодзіна да гэтае акцыі пратэсту далучылася яшчэ два чалавекі.

Свой намер падтрымаць галадоўшчыкаў выказаў кіраўнік баранавіцкага Маладога Фронту Марчык Сяржук, каторы сёньня прыехаў у Жодзіна.

Марчык: “Прыехаў для таго, каб падтрымаць сваіх сяброў у Жодзіне. Таму што тое, што адбываецца ў нашай краіне, дзеяньне рэжыму - гэта жудасна. І ўся моладзь павінна аб’яднацца. Каб супрацьстаяць. І адзінае выйсьце мы знайшлі - гэта ўсё ж такі галадоўка”.

Таксама да акцыі далучыўся яшчэ адзін непаўнагадовы сябар Маладога Фронту Каранюхін Павал, каторы быў выключаны з Школы алімпійскага рэзэрву за ўдзел у Чарнобыльскім Шляху.

Каранюхін: “Я распачаў удзел у галадоўцы ў знак пратэсту супраць майго незаконнага адлічэньня з вучобы. На вялікі жаль усе іншыя сродкі ўздзеяньня на ўладу вычарпаныя і таму мы вырашылі пайсьці на такі неардынарны крок”

Свой намер падтрымаць галадоўшчыкаў выказалі яшчэ некалькі дэмакратычных актывістаў. Блішэйшым часам яны зробяць афіцыйную заяву.

[27 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
Украінскія партнэры "Маладога Фронту" выказваюць падтрымку Севярынцу і Статкевічу

Украінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс" сёньня абнародавала заяву з нагоды затрыманьня Севярынца і Статкевіча.

Заяву камэнтуе старшыня «Нацыянальнага Альянсу» Ігар Гузь:

(Гузь: ) "Нацыянальны Альянс", ведаючы пра падзеі, якія адбываюцца са спадарамі Севярынцам і Статкевічам не застаецца абыякавым да гэтага працэсу. Сваёй заявай, распаўсюджанай сярод украінскіх і беларускіх СМІ ён выказвае свае абурэньне і гатоўнасьць спрыяць тым прынцыпам, якія мы дэкляравалі пад час падпісаньня дамовы з "Маладым Фронтам", а менавіта падтрымцы і абароне палітвязьняў у Беларусі".

[27 траўня 2005]
Паводле Свабоды
ДРУГІ ДЗЕНЬ ГАЛАДОЎКІ МОЛАДЗІ

26 траўня, на другі дзьнь галадоўкі абвешчай моладзевымі дэмакрадычнымі актывістамі Жодзіна, Намесьнік сустаршыні Маладога Фронту Павал Красоўскі аднёс заяву з патрабаваньнямі галадоўшчыкаў у жодзінскі Гарвыканкам.

Галоўнымі патрабаваньнямі з'яўляецца - 1) аднаўленьне ў навучальных установах навучэнцаў, каторых выключылі па палітычных матывах, 2) спыненьне ціску на моладзь і 3) даць прабачэньні праз СМІ незаконна пацярпнлым.

Па словах Паўла Красоўскага ўвесь Гарвыканкам проста "стаіць на вушах":

(Красоўскі ) "Шмат хто з супрацоўнікаў выканкаму падтрымліваюць моладзь, жадаюць перамогі. Распавядаюць таксама, як кіраўніцтва раёну шалёна шукае інфармацыю па ўсіх апазыцыйных сайтах, напэўна яны не чакалі такога супраціву ад моладзі.

На пытаньне пра стан здароў'я павал сказаў, што пакуль усе адчуваюць сябе добра і фізічна і маральна, дзякуючы вялікай падтрымцы сяброў, і простых людзей.

Да галадоўкі абяцаюць далучыцца маладафронтаўцы ў Гародні, Баранавічах, Менску. Таксама ідуць перамовы з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі пра падтрымку гэтае акцыі.

За падрабязнасьцямі сачыце на нашым сайце.

[26 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МОЛАДЗЬ РАСПАЧАЛА ГАЛАДОЎКУ

На Беларусі распачаўся небывалы прэсынг на дэмакратычных супольнасьць - на СМІ, праваабарончыя цэнтры і грамадзкія арганізацыі. Рэжым Лукашэнкі безумоўна разумее, што галоўная небясьпека ў непахіснасьці існай улады сыходзіць ад моладзі і таму самы жорсткі ціск абрушыўся менавіта на яе. Пачаліся масавыя выключэньні дэмакратычных актыаістаў з навучальных установаў. Прычым, калі раней выганялі ў асноўным з ВНУ, то зараз маладым людям не даюць нават магчымасьць атрымаць сярэднюю адукацыю - "аддаюць" дакуманты пасьля заканчэньня дзевяці класаў.

Таму 25 траўня група моладзі была вымушана зрабіць апошні мужны крок для сваёй абароны - крок адчаю - распачаць галадоўку з патрабаваньнямі аднавіць адлічаных навучэнцаў і спыніць прэсынг моладзі.


У Жодзіне ад сёньняшняга дня галадуюць чацьвёра хлопцаў: Зьміцер Чарткоў, Аляксандар Вінаградаў, Яўген Валкавец і Сяржук Мурашка. Яны праводзяць акцыю на прыватнай кватэры па вуліцы Гагарына. Вось як патлумачыў мэты акцыі лідэр “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч:

(Дашкевіч: ) “Галадоўка бестэрміновая. Абвешчаная супраць таго, што моладзь, ня толькі студэнтаў, але нават школьнікаў, выганяюць з навучальных установаў. Па сутнасьці, адбіраюць канстытуцыйнае права грамадзянаў Рэспублікі Беларусь на атрыманьне адукацыі. Але зараз не трыццатыя гады і мы здолеем абараніць Беларусь, сябе і сваю будучыню”.

Паводле лідэра мясцовай суполкі “Маладога Фронту” Паўла Красоўскага, з навучальных установаў выключаныя сем жодзінцаў. І ўсе яны, як ён лічыць, з палітычных матываў:

(Красоўскі: ) “Першым быў Савіч Сяржук, які быў адлічаны з Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Ён прыйшоў 1 верасьня на заняткі, а 2 верасьня яму паказалі паперу аб адлічэньні, прымусілі яго забраць дакумэнты. Наступным крокам адлічылі мяне, за ўдзел у акцыі 18-19 кастрычніка. Я адседзеў дзесяць сутак. А калі прыехаў дадому, то мне праз тры дні мне прыйшла позва з пэдунівэрсытэта Максіма Танка”.

Апроч Сержука Савіча ды Паўла Красоўскага, выключаныя з навучальных установаў Зьміцер Чарткоў, Алесь Смольскі, Сяржук Мурашка, Яўген Валкавец, Павал Каранюхін. Трое зь іх распачалі галадоўку. Вось што паведаміў на гэты конт 25-гадовы Зьміцер Чарткоў, якога адлічылі з Акадэміі мастацтваў:

(Чарткоў: ) “На мяне пачаўся ціск. Мяне вымусілі, каб я забраў дакумэнты. Таму што мяне хацелі прызнаць прафэсійна непрыдатным. Я навучаўся на рэжысуры, але мне паставілі прафэсійную непрыгоднасьць. Чаму мной прынята рашэньне пра галадоўку? А таму што ўлады па-іншаму не рэагуюць. На заявы яны не адказваюць, ніякіх тлумачэньняў яны не даюць. Адсылаюць усіх невядома куды”.

[27 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ДЗЯСЯТКІ СЬЦЯГОЎ ПА ЎСЁЙ КРАІНЕ!

Ноччу 14 траўня актывісты Маладога Фронту па традыцыі вывесілі некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых сьцягоў у знак нязгоды з антыдзяржаўным рэфэрэндумам па зьмене сымболікі, які адбыўся ў 1995 годзе.

Нацыянальныя сьцягі былі ўзняты ў цэнтры Віцебску, Берасьці, Гомелі, Магілёве, Горадні, Лідзе, Мастах, Зэльве, Жодзіна, Воршы, Баранавічах, Бабруйск, Смалявічах, Асіповічах, Полацку і Хоцімску.

У Менску Малады Фронт узняў сьцягі на ўездзе ў горад па маскоўскай шашы, на даху двух будынкаў скрыжаваньня праспэкту Скарыны й вуліцы Варвашэні, а таксама вялізарны нацыянальны штандарт быў вывешаны на рацэ праз Сьвіслач.

У Віцебску 3х мэтровае палотнішча зьявілася насупраць будынку аблвыканкаму, а увесь горад залеплены налепкамі “ГОРАД НАШ!”

[14 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МІНІСТАР ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ УКРАІНЫ СУСТРЭЎСЯ З КІРАЎНІЦТВАМ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АЛЬЯНСУ І МАЛАДОГА ФРОНТУ

14 траўня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Украіны з лідэрам Нацыянальнага Альянсу Ігарам Гузём і прадстаўніком Маладога Фронту ва Украіне Ігарам Шчэкарэвічам. На сустрэчы прысутнічалі і іншыя затрыманыя 26 красавіка украінцы.

Падчас сустрэчы былі ўзьняты пытаньні пра затрыманьне грамадзянаў Украіны ў Беларусі. Барыс Тарасюк распавёў пра працу МЗС па вызваленьні з турмы украінцаў. Старшыня Нацыянальнага Альянсу Ігар Гузь падзякаваў міністра за падтрымку, асабліва адзначыўшы працу украінскага консула Васіля Сердзегі .

Сябры Нацыянальнага Альянсу ўзьнялі пытаньне пра скасаваньне рашэньня аб іх дэпартацыі з Беларусі. Міністар Барыс Тарасюк паабяцаў зрабіць усё дзеля пазытыўнага вырашэньня пытаньня.

Міністра зацікавіла ідэя беларуска-ўкраінскага каардынацыйнага цэнтру, стварэньне якога ініцыюе Нацыянальны Альянс і Малады Фронт . Асаблівую падтрымку Барыс Тарасюк выказаў ідэі выдзяленьня навучальных месцаў ва украінскіх ВНУ для прадстаўнікоў беларускай моладзі, што патрапіла пад рэпрэсіі на радзіме. Гэта пытаньне міністар узяў пад свой кантроль.

Міністар Тарасюк падкрэсьліў, што калі беларускі бок будзе працягваць дзеяньні, што мелі месца 26 красавіка, пазыцыя Украіны будзе прынцыповай. МЗС будзе прымаць усе захады, аналягічныя тым, што прымаліся для вырашэньня гэтага інцыдэнту.

[14 траўня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
Украінцы вярнуліся зь Беларусі, але ненадоўга.

Пяць сябраў Нацыянальнага Альянсу - старшыня Арганізацыі Ігар Гузь, сябры Арганізацыі Аляксандр Машлай, Андрэй Бокач, Андрэй Грымалюк і Аляксей Панасюк, якія вярнуліся з беларускага увязненьня, правялі прэс-канфэрэнцыю дзе абвесьцілі аб плянах Нацыянальнага Альянсу у накірунку украінска-беларускага супрацоўніцтва паміж патрыячнымі арганізацыямі.

Нацыянальны Альянс патрабуе адмяніць забарону на наведваньне Беларусі для сваіх сябраў.
Ігар Гузь заявіў, што пасьля ўсіх падзеяў найбольшае абурэньне выклікае дэпартацыя і забарона на наведваньне Беларусі на 5 гадоў - менавіта такі штамп пастаўлен у пашпартах 5-ці украінскіх грамадзянаў. Ігар Гузь паведаміў ,што плянуе сустрэцца з міністрам замежных справаў Барысам Тарасюком. Мэтаю сустрэчы будзе падзяка за прынцыповую пазіцыю МЗС наконт затрыманых украінцаў і абмеркаваньне шляху скасаваньня забароны на ўезд да Беларусі.

Будзе створаны украінска-беларускі цэнтр супрацоўніцтва.
Сябры Нацыянальнага Альянсу паведамілі аб ініцыятыве стварэння украінска-беларускага цэнтру супрацоўніцтва, які будзе - каардынаваць працу ўкраінскіх і беларускіх грамадзкіх арганізацыяў, - арганізоўваць навучаньне беларускай апазыцыйнай моладзі, - лабіяваць месцы ў ВНУ Ўкраіны для маладых актывістаў беларускай апазыцыі, якія былі рэпрысаваны і адлічаны з ВНУ у Беларусі, - падрыхтоўваць назіральнікаў на прэзыдэнскія выбары 2006 года, будзе займацца падрыхтоукаю кандыдатаў у дэпутаты на мясцовыя выбары .
У плянах цэнтру стварэньне інфармацыйнага сайту для украінцаў аб Беларусі і для беларусаў пра Ўкраіну.

Нацыянальны Альянс у хуткім часе зноў наведае Беларусь.
Як паведаміў Аляксандар Машлай у хуткім часе ў Беларусь зноў адпраўляецца дэлегацыя Нацыянальнага Альянсу. Мэтаю паездкі будзе працягваньне наладжваньня супрацоўніцтва з беларускімі грамадскімі асяродкамі. Што гэта за асяродкі, Нацыянальнага Альянс, ня хоча разгалошваць раней часу, каб беларускі КДБ ня ужыў дзеяньняў для сабатажу паездкі.

У Польшчы будзе падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным Альянсам, Маладым Фронтам і шэрагам польскіх арганізацыяў.
14-16 траўня у Польшчы будуць адбывацца Дні Эўропы, у святкаваньні якіх возьмуць удзел Нацыянальны Альянс і Малады фронт. У тыя ж самыя дні ў Варшаве плянуецца падпісаньне дамовы паміж Нацыянальным Альянсам, Маладым Фронтам і шэрагам польскіх правацэнтрыскіх арганізацыяў.

Сустаршыня Маладога Фронту наведае Ўкраіну.
У хуткім часе сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч , каторы напярэдадні Чарнабольскага Шляху падпісаў дамову аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным Альянсам і Маладым Фронтам, а на акцыі 26 красавіка быў затрыманы разам з украінцамі, наведае Ўкраіну. Мэтаю паездкі будзе пашырэньне супрацоўніцтва паміж двума арганізацыямі, акрэсленьне дакладных плянаў супрацоўніцтва, абмен досьведам. Таксама лідэр Маладога Фронту правядзе шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі іншых украінскіх арганізацыяў.

[10 траўня 2005]
Прадстаўнік Маладога Фронту ва Ўкраіне Шчэкарэвіч Ігар
НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
БУДЗЬМА РАЗАМ З НАМІ!

Малады Фронт запрашае ўсіх каму не абыякавы лёс Беларусі далучацца! Адбудуем разам - дэмакратычную, незалежную бацькаўшчыну!

тэл.: 8 029 755 69 90, e-mail: mfront@tut.by