Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
АРШАНСКІХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ ВЫКЛІКАЮЦЬ У ПРАКУРАТУРУ І КДБ

Аршанцаў Сяргея Каржова і Максіма Булыгіна ўчора выклікалі ў пракуратуру, каб узяць паказаньні пра дзейнасьць Маладога Фронту.

Некалькі дзён таму на допыце у КДБ пабываў яшчэ адзін моладзевы актывіст з Воршы, Ігар Казьмярчак. Пагутарыўшы зь сябрамі, ён кажа, што пытаньні ў абедзьвюх установах задавалі тыя самыя.

(Казьмярчак:) “Хадзілі ўчора нашыя хлопцы па чарзе. Былі да іх такія чатыры пытаньні ўжо стандартныя: ці ведаеш пра дзейнасьць арганізацыі “Малады фронт”, ці ведаеш Лісічонка, Карбана, Дашкевіча і Гарэцкага, здаецца. Пыталіся, ці маеш дачыненьне да арганізацыі і ці ведаеш, хто там ёсьць рэгіянальнымі кіраўнікамі. А таксама пра тое, ці ёсьць “Малады фронт” у Воршы, хто кіруе і якая дзейнасьць. Вось такія пытаньні.”

Паводле меркаваньняў Ігара Казьмярчака, інтарэс да мясцовых актывістаў з боку КДБ ды пракуратуры выкліканы ня толькі тым, што супраць лідараў “Маладога фронту” у Менску былі завялі крымінальныя справы. Пільную ўвагу да сябе маладыя людзі адчулі яшчэ ў часе выбарчай кампаніі а таксама пасьлявыбарчых падзеяў. Да прыкладу, Ігар Казьмярчак 23-га сакавіка быў асуджаны на 5 сутак арышту за дробнае хуліганства - за вулічную сварку зь незнаёмым нецьвярозым чалавекам. Ён пэўны, што гэтую сытуацыю нехта справакаваў адмыслова, бо сьведкамі на судзе былі “выпадковыя мінакі” ў пагонах — начальнік аршанскага выцьвярэзьніку і намесьнік начальніка гарадзкога аддзелу міліцыі.
[24 траўня 2006]
Паводле Радыё Свабода