Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
СЛУЦК НЯ ВЕРЫЦЬ БТ

Сумесную акцыю накіраваную супраць ілжывай прапаганды дзяржаўных СМІ, у прыватнасьці тэлеканала "БТ", зладзілі сябры слуцкага й салігорскага Маладога Фронта.

У цэнтры Слуцка ў скверы ля гарадскога дома культуры маладафронтаўцы вывесілі расьцяжку з надпісам "БТ лжёт". Акрамя таго ў горадзе пачалі зьяўляцца грошы з пазнакамі "БТ лжёт", "Не верь БТ", а на баках для сьмецця - лагатыпы самага "чэснага" тэлеканала на Беларусі.

Маладафронтавец: "Людзі павінны ведаць праўду! Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ня хочць яе нам паказваць. Больш за тое, яны наўмысна скажаюць сэнс адбываючыхся ў краіне падзеяў і нахабна ілгуць беларускаму народу. Пры гэтым, незалежныя сродкі інфармацыі зьнішчаюцца самымі неверагоднымі мэтадамі. "Наша Ніва" - апошні таму прыклад.

Таму мы прыкладзем усе намаганьні каб зьмяніць гэтую жудасную сітуацыю. Таксама, мы заклікаем усіх не абыякавых людзей у нашай краіне далучацца да падобных мерапрыемстваў і, як мага больш, спрыяць пашырэньню незалежнай інфармацыі на Беларусі."
- гаворыць актывіст слуцкага Маладога Фронту.







[20 красавіка 2006]
Прэс-служба салігорскага Маладога фронту