Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ПРЭЗЫДЭНТЫ САЛІДАРНЫЯ ПА БЕЛАРУСКІМ ПЫТАНЬНІ

Аляксей Шэін, удзельнік нядаўняй віленскай канфэрэнцыі: "Прысутнасьць згадак пра Беларусь практычна ва ўсіх выступах удзельнікаў віленскага саміту гаворыць аб вельмі сур'ёзным стаўленьні Эўропы і ЗША да сёньняшняй беларускай сытуацыі.

І, што немалаважна, лідэры краінаў ня менш сур'ёзна вераць у непазьбежнасьць пераменаў і ў тое, што, гэтыя зьмены ўжо не далёка".

Нагадаем, што 1-5 траўня ў Вільні праходзіла штогадовая міжнародная канфэрэнцыя “Агульнае бачаньне агульнага суседзтва”, у якой удзельнічалі палітыкі й грамадзкія актывісты з 15 краінаў, а таксама прэзыдэнты 9 эўрапейскіх краінаў і прадстаўнікі ўрадаў 20 краінаў сьвету. У канфэрэнцыі ўзялі удзел прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна.

Сусьветная супольнасьць на вышэйшым узроўні асудзіла парушэньне правоў чалавека ў Беларусі й арышты лідэраў дэмакратычных сілаў.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША адзначыў, што ўдзельнікаў форуму аб'ядноўваюць агульныя ідэалы і памкненьне вызваліць краіны рэгіёну ад няроўнасьці і бар'ераў паміж імі, ад парушэньняў правоў чалавека і распачаць новую эру дэмакратыі.

Адметна тое, што кожны выступоўца ў сваёй прамове закранаў беларускую тэму й асуджаў антызаконны рэжым Лукашэнкі.

Хавіер Саляна запатрабаваў ад беларускіх уладаў Аляксандра Мілінкевіча й ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі.

Міністар Вялікай Брытаніі й справах Эўропы Аляксандар Дуглас павітаў беларускую апазыцыю і выказаў падтрымку людзям, якія стаялі на менскай плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі заявіў, што ягоная краіна будзе працягваць дапамогу беларускай апазыцыі – самастойна і ў супрацоўніцтве з Эўразьвязам і ЗША.

[8 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога фронту