Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ: ТРЫМАЙЦЕСЯ!


Павал Севярынец заклікае сваіх паплечнікаў трымацца і гартаваць веру й волю

(Севярынец: ) “Амаль чатыры месяцы я на “хіміі”. Жыцьцё працягваецца, працягваю працаваць. За гэты час мяне наведаў 91 чалавек, прыйшло 94 лісты: праява беларускай салідарнасьці відавочная. Яна відавочная і для тых, хто тут жыве і працуе. Таму хачу запэўніць усіх, хто цяпер рыхтуецца да кампаніі 2006 году: у любым выпадку, хто б не пацярпеў, беларуская салідарнасьць будзе з вамі, вас будуць падтрымліваць. Я цяпер ведаю гэта абсалютна пэўна”

Павал Севярынец у зьвязку з прыняцьцем паправак у Крымінальны кодэкс заяўляе: “Гэтыя папраўкі – ператварэньне аўтарытарнай дзяржавы ў таталітарную. Але я заклікаю ўсіх, хто на волі: трымайцеся! Таму што супрацьстаяць страху і дзяржаўнаму тэрору можа толькі вера і воля грамадзтва, якое змагаецца, вера і воля беларусаў, маральнасьць пазыцыі, негвалтоўнасьць нашай апазыцыі, адкрытасьць нашай апазыцыі. І з гэтым трэба ісьці да перамогі ў 2006-м”.

[7 сьнежня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту