Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ АТРЫМАЎ У ПАДАРУНАК САЙТ


Малады Фронт падараваў палітзьняволенаму Паўлу Севярынцу на дзень народзінаў пэрсанальную электронную старонку. Сёньня а 12-ай гадзіне ў штаб-кватэры Маладога Фронту адбылася прэзэнтацыя асабістага сайту палітыка.

Нагадаем, што Павал адбывае свой тэрмін за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндуму-2004 ў вясцы Малое Сітна на крайняй Поўначы Беларусі. Каб вырваць з грамадзкага жыцьця, яго закінулі ў глухі край. Там у радыюсе 30 кілямэтраў няма ніводнага газэтнага шапіка ці царквы, ня кажучы мабільную сувязь.

Ня гледзечы на гэта Павал атрымлівае ад паплечнікаў шмат пасылак і лістоў, а цяпер і электронных.

Б.Гарэцкі: "Мы намагаліся зьмясьціць на вэб-старонцы ўсе артыкулы і апавяданьні, а таксама кнігі Паўла. Распрацавана фотагалерэя, у якую ўвайшлі здымкі як цяперашняга часу, так і 1996-97 гадоў. На сайце таксама маецца гасьцёўня, дзе кожны чалавек можа перадаць прывітаньне палітзьняволенаму".

П.Севярынец: "Вельмі рады вітаць наведвальнікаў Seviarynets.net. Дзякуй Богу, сёньня мы можам пераадольваць адлегласьці, ізаляцыю і забароны рэжыму з дапамогай сучасных тэхналёгіяў свабоды. Адна з такіх тэхналёгіяў - інтэрнэт.

На Seviarynets.net сабраныя ў адно кнігі, артыкулы, праграмныя тэксты і публікацыі, дзе адлюстраваныя мае меркаваньні ды прынцыпы ў грамадзкай дзейнасьці і палітыцы.

Зычу шаноўным наведнікам, каб інтэрнэт ў іхнім жыцьці заставаўся, менавіта, прасторай свабоды, адказнага слова і чыстага сумленьня".


[26 сьнежня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту