Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ЯК СУСТРЭНУЦЬ НОВЫ ГОД ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ І МІКОЛА СТАТКЕВІЧ


Cустракаць Новы год Павал Севярынец і Мікола Статкевіч будуць у калёніі-пасяленьні. Палітвязьні атрымліваюць вялікую колькасьць віншавальных паштовак не толькі ад беларускіх грамадзянаў, але й з замежжа. Яны кажуць, што гэтая акцыя салідарнасьці ёсьць вялікай маральнай падтрымкай.

Павал Севярынец будзе ў вёсцы Малое Сітна, дзе ён адбывае пакараньне. Новы год ён сустрэне разам са сваімі сябрамі. Маці Паўла нагатавала яму любімых пірагоў, а бацька напісаў верш. Сёньня ён атрымае гэтую перадачу поштай. Там яшчэ й цёплыя рэчы і ня толькі навагоднія падарункі. Справа ў тым, што заўтра, 30 сьнежня, Паўлу споўніцца 29 гадоў.

Вось, што казалі бацькі Паўла Тацяна і Кастусь Севярынцы:

“Шкадуем, што ня з намі, што далёка ад нас – ад сясьцёр, ад бацькоў. Але ён мужны чалавек, ён усё разумее, і мы ўсё роўна разам зь ім. Ён гэта добра ведае і адчувае.”

“Сустрэчу зычыць нам расстаньне,
а ціша выставіць грамы,
дзе над Алешчай плешча раньне
29-ае зімы”.


Мікола Статкевіч пераведзены на хатні рэжым. Сьвяточныя дні ён правядзе ў Баранавічах. Я запыталася ў яго, ці дазволіла яму адміністрацыя спэцкамэндатуры на сьвяточныя дні не адзначацца а 7-й вечара, а больш часу праводзіць на волі? Мікола Статкевіч паведаміў, што ня толькі не дазволіла, але й усталявала за ім больш пільны кантроль.

(Статкевіч: ) “Намесьнік начальніка ўстановы наведаў мяне на працы і паведаміў, што, паколькі ў нас зараз напружаная абстаноўка, уводзяць дадатковыя абмежаваньні да мяне. Пад падпіску былі даведзеныя наступныя рэчы: забаронена кіраваць аўтамабілем; акрамя штодзённай рэгістрацыі і забароны пакідаць кватэру было загадана а 10-й вечара тэлефанаваць з хатняга тэлефона дзяжурнаму, каб той з вызначальніка пераканаўся, што я дома; мяне папярэдзілі, што праверку могуць праводзіць у любы час сутак”.

Мікола Статкевіч за навагоднім сталом будзе разам са сваім бацькам і жонкай, якая прыедзе да яго ў Баранавічы.

[29 сьнежня 2005]
Паводле Радыё Свабода