АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ!!!
У сувязі зь крымінальным перасьледам актывістаў Маладога Фронту мы просім усіх сябраў дэмакратычнага руху Беларусі, а таксама проста палітычна актыўных людзей падпісацца пад зваротам да сілавых органаў з патрабаваньнем спыніць ціск на дэмакратычных актывістаў.
Пайсьці на такі крок нас прымушае адказнасьць за тое, што падобныя крымінальныя справы бліжэйшым часам будуць узбуджаныя ў адносінах да іншых дэмакратычных арганізацыяў. Зьмяніць сытуацыю можа толькі салідарнасьць прыхільнікаў дэмакратычнага руху.
Таму мы заклікаем усіх праявіць максымальную адказнасьць і салідарную пазыцыю - падпісацца пад разьмешчаным ніжэй зваротам і адаслаць яго на электронную скрыню Маладога Фронту mfrontbelarus@yahoo.com! блянк заявы...
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
Мы, маладафронтаўцы, заяўляем, што Малады Фронт - беларускi маладзёвы рух, якi грунтуецца на патрыятызме i хрысьцiянскiх прынцыпах, дзейнiчае законнымi й негвалтоўнымi мэтадамi, лiчым крымiнальную справу супраць Маладога Фронту палiтычнай і патрабуем спынiць перасьлед сябраў Маладога Фронту: Насты Азаркi, Барыса Гарэцкага, Зьмiцера Дашкевiча, Эдварда Зелянкова, Зьмiцера Касьпяровiча, Алега Корбана, Паўла Красоўскага, Сяржука Лiсiчонка, Сяргея Ляшкевiча, Паўла Севярынца, Яугена Скрабутана, Артура Фiнькевiча і іншых.
Нагадваем арганiзатарам рэпрэсiяу аб адказнасьцi перад гiсторыяй і Богам!
[7 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту
|