Шэраг мерапрыемстваў прызначаных Дню Перамогі быў праведзены сябрамі Маладога Фронта ў Салігорску.
8 траўня ў Салігорску з'явіўся транспарант "ТРЭЦІ ТЭРМІН - ТРЭЦІ РЭЙХ", накіраваны супраць незаконага трэцяга прэзыдэнства Лукашэнкі.
9 траўня пад час сьвяточнага параду актывісты Маладога Фронта бел-чырвона-белымі кветкамі павіншавалі ветэранаў. Пасьля параду ў цэнтры гораду з'явілася расьцяжка з надпісам "ПЕРАМАГЛІ ФАШЫЗМ - ПЕРАМОЖАМ ЛУКАШЫЗМ".
[10 траўня 2006] Прэс-служба салігорскага Маладога фронту