Актывісты Маладога Фронту прайшліся па горадзе, трымаючы балёнікі з надпісамі "Не канрактнай сістэме", "Не рабству". Пазьней у горадзе зьявіўся транспарант "НЕ КАНТРАКТНАЙ СІСТЭМЕ".
Праз гадзіну расьцяжка была зьнятая супрацоўнікамі міліцыі, а актывіст Маладога Фронту Іван Шыла затрыманы й дастаўлены ў пастарунак. Як паведаміў Іван, ён ужо абвыкнуўся да гэткага самавольства супрацоўнікаў міліцыі, таму быў ня вельмі пакрыўджаны іх дзеяньнямі.
[2 траўня 2006] Прэс-служба салігорскага Маладога фронту