|
САКАВІК 2006
|
ДЗЕ СЯРГЕЙ АТРОШЧАНКА
Невядомы лёс аднаго са збітых пад час разгону шэсьця 25 сакавіка Сяргея Атрошчанка. Шпіталі не даюць ніякай інфармацыі, афіцыйныя асобы таксама замоўчваюць інфармацыю аб лёсе Сяргея Атрошчанкі.
Сёньня шэраг беларускіх і расейскіх інтэрнэт-сайтаў зьмясьцілі інфармацыю, што ўдзельнік шэсьця на 25 сакавіка, жыхар Гарадзенскай вобласьці Сяргей Атрошчанка памёр у адным зь менскіх шпіталяў. Аднак афіцыйна пакуль нічога не вядома. У 9 клінічным шпіталі кажуць што ніякі Атрошчанка да іх не быў дастаўлены. Таму большасьць людзей зараз хіліцца да версіі, што Сяргей Атрошчанка памёр але ўлада гэтага не хоча казаць, бо ў іх пацярпелі толькі здымачная група БТ і некалькі СОБРаўцаў.
[31 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
З АКРЭСЦІНА НА ВОЛЮ ВЫЙШАЎ МАЛАДАФРОНТАВЕЦ ДЗЯНІС КАРНОЎ
Сёньня раніцай на волю, пасля адбыцьця 5 суткавага арышту выйшаў актывіст Салігорскага Маладога Фронту Дзяніс Карноў. Дзяніс распавёў, што людзі якія знаходзяцца там зараз трымаюцца. Улада думала, што гэтымі арыштамі яна запалохае простых людзей, аднак атрымалася зусім наадварот. Тыя хто звычайна не выходзіў на дэманстрацыі, сёньня заяўляюць, што гатовы выходзіць і бараніць свой выбар, сваю краіну. Яны кажуць, што сёньня нас ні за што затрымоўваюць, а заўтра будуць растрэльваць. Таму перамогу ўжо не спыніць. Верам! Можам! Пераможам!
[29 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
НА АКТЫВІСТАЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ ПАЧАЎСЯ ЦІСК З БОКУ КДБ
Цягам апошніх тыдняў на актывістаў Маладога Фронту пачаўся ціск з боку КДБ. Перад выбарамі было затрымана каля дзесятка маладафронтаўцаў, пад час штурму намётавага мястэчка было затрымана некалькі дзесяткаў маладафронтаўцаў.
У панядзелак аддзелам па барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасьцю КДБ ўзбуджаная крымінальная справа супраць 4 моладзевых актывістаў: Сяржука Лісічонка, Зміцера Дашкевіча, Алега Корбана. Учора і сёньня ў маладых людзей былі праведзены ператрусы на іхніх кватэрах. Хлопцаў выклікалі на допыт у КДБ. У Салігорску сёньня выклікаюць па павесткам на допыт чатырох актывістаў Салігорскага Маладога Фронту: Глеба Сандраса, Рыгорыя Астапеня, Бараноўскага Зміцера, Івана Шылу. Хлопцам кажуць, што яны выклікаюцца як сведкі па ўзбуджанай крымінальнай справе на Зміцера Дашкевіча.
Такім чынам улада, пасля выбараў вырашыла разабрацца з моладзью, якая выказала ёй сваю нязгоду з вынікамі сфальсіфікаваных выбараў. Але так яна нічога не даб'ецца. На месца рэпрэсаваным актывістам прыйдуць новыя. Тыя хто не спалохаецца сказаць НЕ дыктатарскай машыне Лукашэнка.
[28 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
ВІДЭА ТАГО, ЯК ЗБІВАЛІ СОБРАЎЦЫ МІРНЫХ ДЭМАНСТРАНТАЎ 25 САКАВІКА ПАД ЧАС АКЦЫІ НА ДЗЕНЬ ВОЛІ
Прапануем вашай увазе відэа, зробленае 5 украінскім каналам. На ім паказана, як СОБРаўцы, зьбіваюць мірных дэманстрантаў. Людзей, якія былі без зброі. І пасля гэтага БТ паказвае збітых СОБРаўцаў, і кажа што толькі яны пацярпелі. Яшчэ раз ГАНЬБА БТ.
Зьбіццё мірных людзей СОБРацамі Паўлічэнка
[28 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
ЗАТРЫМАНЫ АКТЫВІСТ МАЛАДОГА ФРОНТУ АЛЕГ КОРБАН
Толькі што стала вядома, што Алег Корбан быў затрыманы ў сябе на кватэры. Падрабязнасьці пазней.
[26 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
ПЕРАТРУСЫ НА КВАТЭРАХ АКТЫВІСТАЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ
Сёньня на кватэры аднаго з лідэраў Маладога Фронту Сяржука Лісічонка адбыўся ператрус.
Зараз тэлефон Сяржука Лісічонка не адказвае і мы не ведаем што з ім.
Мы працягваем сачыць за падзеямі.
[26 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
АДБЫЎСЯ СУД НАД СУСТАРШЫНЁЙ МАЛАДОГА ФРОНТУ ЗМІЦЕРАМ ДАШКЕВІЧАМ
Зміцер Дашкевіч атрымаў 15 сутак арышту ў спецпрымальніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна.
Нагадаем, Зміцер Дашкевіч, як і ўсе астатнія, каго сёньня судзяць, быў затрыманы пад час штурму намётавага мястэчка. Гэта тыя людзі, хто не спалохаўся выказаць свой супраціў счаснаму рэжыму ў Беларусі. Памятайце, што разам мы моц і што прыйдзе час і ўсе гэтыя арышты і затрыманьні адгукнуцца супраць жа тых, хто іх выносіў і рабіў.
Жыве Беларусь
[26 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
МАЛАДЫ ФРОНТ ВІНШУЕ БЛОК ЮЛІІ ЦІМАШЭНКА З ДРУГІМ МЕСЦАМ НА ВЫБАРАХ Ў РАДУ ЎКРАІНЫ
Малады Фронт шчыра віншуе блок Юліі Цімашэнка з другім месцам на выбарах у Раду Ўкраіны. Зычым вам поспехаў і моцы ў вашай працы і жадаем вам хутчэй аб'яднацца з блокам Віктара Юшчанкі "Наша Украіна" , каб разам працаваць дзеля лепшай будучыні сваёй краіны.
[26 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
У МЕНСКУ ПРАЙШОЎ ДЗЕНЬ ВОЛІ
Сёння ў Менску прайшоў Дзень Волі. Першапачатковае месца, на Кастрычніцкім пляцы было заблякавана супрацоўнікамі міліцыі. Таму было вырашана накіравацца праз Нямігу ў парк Янкі Купалы
У парку імя Янкі Купалы адбыўся шматтысячны мітынг, на якім прысутнічала па розных звестках каля 20000 людзей. На мітынгу выступілі Мілінкевіч, Казулін, Вячорка і іншыя. Вячорка нагадаў, што 26 красавіка будзе яшчэ адна акцыя -Чарнобыльскі шлях, якую ладзіць апазіцыя кожны год. Нагадаем у мінулым годзе чарнобыльскі шлях быў разагнаны АМАП, пад час якога было затрмана каля 30 чалавек з Беларусі, Украіны і Расеі.
Пасля мітынгу Казулін заклікаў ісці да спецпрымальніка на Акрэсціна, туды накіравалася каля 2 тысяч, але чым бліжэй калона падыходзіла. тым больш станавілася. Сведкі кажуць што там дзе пачаўся штурм калоны, яе памер быў каля 10000. чалавек. Супраць дэманстрантаў былі прыменены спецсродкі - дымавыя шашкі. Пад час хапуна было затрымана каля 100 чалавек, у тым ліку і Казулін. Ёсць параненыя і вельмі сур'ёзна, адзін з іх Сяргей Атрошчанка. Што з ім ніхто не ведае.
Сёння ўлада яшчэ раз прадэманстравала, што яна абапіраецца не на свой народ,а толькі на сілавікоў. І што будзе абараняць сябе з дапамогай войска і міліцыі.
Фотаздымкі з Дня Волі
[25 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
БЕЛАРУСКАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ ХЛУСІЦЬ
Сёння ўвечары па БТ быў паказаны рэпартаж з намётавага мястэчка.Як заўжды Беларускае тэлебачанне паказала сапраўдную хлусьню
У гэтым рэпартажы былі паказаны нейкія горы пустых бутэлек з пад водкі, піва шамнаскага, апроч таго, Беларускае Тэлебачанне дайшло да таго, што абвінаваціла жыхароў намётавага мястэчка ва ўжываньні наркотыкаў. Быццам у мястэчку быў нейкі бардэль. Малады Фронт заяўляе, што ўсё што было паказана па беларускаму тлебачаньню самая што ня ёсць, сапраўдная хлусня. Усе жыхары Менску, хто заходзіў у намётавае мястэчка ведаюць, што да яго не падпускалі з бутэлькамі піва, не кажучы ўжо пра наркотыкі і водку, там дзейнічаў "сухі закон". Таму журналісты з беларускага тэлебачаньня яшчэ раз прадэманстравалі свой сапраўдны твар.
[24 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ БЫЎ ЗБІТЫ
Як паведамляе "Беларускі партызан" у лідэра Маладога Фронту Зміцера Дашкевіча разбіты ўвесь твар. У спецпрымальнік неаднаразова выклікалі "Хуткую дапамогу". Прэс-служба Маладога Фронту ўдакладняе зараз гэту інфармацыю.
[24 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
СПІС ЗАТРЫМАНЫХ СЁННЯ НОЧЧУ ПАД ЧАС ШТУРМУ НАМЁТАВАГА МЯСТЭЧКА
Прапануем вашай увазе спіс затрыманых маладафронтаўцаў затрыманых за тыдзень пртэсту:
Дашкевіч Зьміцер -15 сутак
Гудзілін Сяржук - 15 сутак
Ігнацьева Алена (непаўнагадовая, адпусьцілі)
Карноў Дзяніс - 7 сутак
Карынюхін Павел
Курыловіч Паліна (непаўнагадовая, адпусьцілі)
Марчык Сяржук
Мурашка Сяргей -- 7 сутак
Спіс удакладняецца
Шыла Ўладзімір(бацька маладафронтаўца Іллі Шыла)
Семенчык Максім
Шыла Ілля(непаўнагадовы-адпусьцілі)
Шыла Іван(непаўнагадовы-адпусьцілі)
[24 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
ПРАПАНУЕМ ВАШАЙ УВАЗЕ ФОТАЗДЫМКІ З АКЦЫЙ ПРАТЭСТУ(19-23 САКАВІКА) СУПРАЦЬ ФАЛЬСІФІКАЦЫЙ ВЫБАРАЎ ПРЭЗІДЭНТА
|
|
|
УВАГА, Ў 3 ГАДЗІНЫ РАНІЦЫ АДБЫЎСЯ ШТУРМ НАМЁТАВАГА МЯСТЭЧКА
Апэрацыя, якую нават нельга назваць штурмам, скончылася ўсяго за дваццаць хвілінаў. Пасьля таго як людзей адвезьлі, яшчэ пэўны час стаяла ачапленьне міліцыі, але журналісты бачылі, што ў гэтае ачапленьне ўвайшлі людзі ў цывільным і таксама людзі, якія мелі бытавыя відэакамэры – звычайна такім камэрамі робяцца апэратыўныя здымкі на масавых мерапрыемствах. Дык гэтыя людзі пахадзілі пэўны час і выйшлі, потым зьнялі ачапленьні і дазволілі журналістам падыйсьці да таго месца, дзе знаходзіўся лягер.
Калі супрацоўнікі камунальных службаў пачалі прыбіраць рэшткі лягеру, тыя людзі, якія там знаходзіліся зь ліку супрацоўнікаў, знайшлі гару пустых бутэлек – гэта былі бутэлькі ад гарэлкі, а таксама плястыкавыя бутэлькі ад піва. Яны былі неяк так складзеныя ў адну гару, ня вельмі акуратна, сканцэнтраваныя ў адным месцы. Журналісты адразу адзначылі, што якраз у тым сэктары лягеру якраз больш за ўсё прысутнічалі людзі ў цывільным і тыя, хто вёў апэратыўную здымку.
На дадзены момант на плошчы знаходзяцца некалькі міліцыянтаў, журналістаў цяпер вельмі многа, болей за ўсіх – некалькі дзясяткаў чалавек, і некалькі супрацоўнікаў камунальных службаў. Якраз зараз гэтыя супрацоўнікі зьбіраюць у коўш экскаватара сьмецьце. Яны вельмі дакладна перабіраюць, дзе і што знаходзіцца. Бо тут вельмі шмат прыватных рэчаў – тэрмасы, вопратка, ежа. Фактычна, усіх пахапалі ў тым, у чым яны былі, палову зь іх пабудзілі. Апэрацыя не была імгненная, і людзям якія спалі ў намётах, далі час каб прачнуцца і ачуняць, каб яны маглі павылазіць з намётаў.
Некалькі хвілінаў таму я размаўляў з адзіным хлопцам з намётавага гарадку, які ацалеў. яму ўдалося выбрацца – ён сказаў, што ніякага гвалту не было. Дзякуючы нейкай невядомай жанчыне, якая пад час ачапленьня зразумела, што лягера больш ня будзе, яна ўзяла ў рукі мэгафон, папрасіла не ўжываць гвалт і сказала, што ўсё зробім самі. Гвалту сапраўды не было, адзінае, калі ўжывалася сіла – гэта калі людзей запіхвалі ў аўтазакі і адвозілі.
На момант штурму колькасьць людзей у гарадку стабілізавалася – у тры гадзіны ўночы новыя людзі не падыходзілі. Паводле ацэнак журналістаў, іх было крыху меней за 500 чалавек. Частка зь іх стаяла па пэрымэтры і бараніла лягер, частка адпачывала. Болей за ўсё стаялі хлопцы, адпачывалі дзяўчаты".
СЯРОД ЗАТРЫМАНЫХ І СУСТАРШЫНЯ МАЛАДОГА фРОНТУ ЗЬМІЦЕР ДАШЕКІВІЧ.
[24 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫЯ АБВЯСЬЦІЛІ СПІС УМОВАЎ ПРЫ ВЫКАНАННІ ЯКІХ ЯНЫ ГАТОВЫ СЫСЬЦІ З ПЛОШЧЫ
Перш за ўсё, дэманстранты патрабуюць правядзеньня паўторных прэзыдэнцкіх выбараў.
Па-другое, яны патрабуюць распусьціць Цэнтарвыбаркам і сфармаваць новы ЦВК, у якім будуць рэпрэзэнтаваныя ўсе палітычныя сілы краіны.
Па-трэцяе, вызваліць усіх тых, хто быў асуджаны або арыштаваны па палітычных матывах.
Па-чацьвертае, прыцягнуць да адказнасьці ўсіх тых, хто датычны да фальсыфікацыяў і парушэньня заканадаўства.
Удзельнікі акцыя заявілі, што толькі пры выкананьні ўсіх пералічаных умоваў яны сыдуць з Кастрычніцкай плошчы і зьвярнуць сьцягі
[23 сакавіка 2006]
Паводле Радыё Свабода |
|
|
|
|
НА ВОЛЮ ВЫЙШАЎ МАЛАДАФРОНТАВЕЦ ЗМІЦЕР ХВЕДАРУК
Сёння ўвечары са спэцпрыёмніку-разьмяркавальніку па вуліцы Акрэсьціна быў вызвалены лідэр Каліноўскай Рады Маладога Фронту Зміцер Хведарук. Нагадаем, што Зміцер быў затрыманы разам з Барысам Гарэцкім 18 сакавіка перад самымі выбарамі на кватэры. Зміцер Хведарук атрымаў 5 сутак, а Барыс Гарэцкі 7.Зміцер Хведарук распавёў, што на Акрэсціна зараз знаходзіцца вельмі шмат палітвязняў, не хапае месцаў. На адным ложку ляжаць па 7 чалавек. Апроч таго, ён распавёў, што першыя 2 дні, хлопцам не перадавалі перадачы ад родных. Але актывісты трымаліся і кожны вечар чыталі малітвы.
Сёння Зміцера прыйшлі сустракаць яго паплечнікі і сябры па руху. Адзін з іх, Кірыл Шымановіч сказаў: "Самае галоўнае ў гэты час гэта паказаць сябрам што мы з імі, што мы іх падтрымліваем. І толькі будзячы разам, мы зможам перамагчы гэты рэжым".і>
[23 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ПРАЦЯГВАЕЦЦА АКЦЫЯ ПРАТЭСТУ СУПРАЦЬ СФАЛЬСІФІКАВАНЫХ ВЫБАРАЎ ПРЭЗІДЭНТА
23 сакавіка на плошчы Кастуся Каліноўскага(так яе перайменавалі ўдзельнікі акцыі) працягваецца пратэст людзей супраць сфальсыфікаваных выбараў. У кругласуткавым мітынгу актыўна ўдзельнічае Малады Фронт. Зараз на плошчы ўсталявана каля 35 намётаў, але ўдзельнікі кажуць што плянуюць пашыраць памеры намётавага мястэчка.
На мітыннг прыходзяць выказацца ўсе каму надакучыла брэхня БТ, выступаюць людзі розных ўзростаў і перакананьняў. Вядучым на беларускім "Майдане" з'яўляецца сустрашыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. Усе трымаюцца разам. На пляцы пануе святочны настрой.
Над плошчай уздымаюцца бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі Эўразьвязу, Расеі, Украіны, Польшчы, над дэманстрантамі лунаюць штандары моладзевых рухаў Малады Фронт і Зубр.
ПРАПАНУЕМ ВАШАЙ УВАЗЕ НОВЫЯ ФОТАЗДЫМКІ НОВЫЯ ФОТАЗДЫМКІ
[23 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
МАЛАДЫ ФРОНТ ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У АКЦЫІ СУПРАЦЬ ФАЛЬСІФІКАЦЫІ ВЫБАРАЎ.
Нагадаем, што ўчора адбыліся выбары прэзідэнта РБ. Выбары як і чакалася, прайшлі з мноствам парушэньняў. Тады ў цэнтры Менску сабралося каля 30000 чалавек, каб сказаць НЕ старабранаму прэзідэнту, які выбірае сабе кожныя пяць год сам. На мітынгу прыняла актыўны ўдзел моладзь і Малады Фронт. Малады Фронт расцягнуў расцяжку "Хочам новага", Верам, можам, пераможам.Цалкам усё прайшло мірна, але Палац Рэспублікі і Рэзідэнцыя прэзідэнта былі адчэплены супрацоўнікамі міліцыі. Удзельнікі мітынгу, заклікалі грамадзян прыйсці 20 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу а 18.30. Нагадаем, Малады Фронт будзе весьці on-line трансляцыю з плошчы!!! Прапануем вашай увазе фотздымкі з учорашняй акцыі.
[19 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ: Я ВЕРУ Й ВЕДАЮ - МЫ ПЕРАМОЖАМ!
У чацьвер да палітзьняволенага Паўла Севярынца прымацаваны міліцэйскі канвой.
Начальнік папраўчай установы Дамуць Ігар Антонавіч загадаў узяць узяць Паўла пад міліцэйскі канвой. З гэтага дня міліцыянты будуць жыць у адным пакоі, а таксама дастаўляць і сачыць за палітыкам падчас працы. Нагадаем, што Павал Севярынец зьяўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча й вядзе актыўную агітацыю ды назіраньне.
Севярынец: Улады вельмі баяцца таго, што 19 сакавіка а 20 гадзіне я апынуся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Лукашэнка усімі сіламі чапляецца за ўладу й робіць любыя захады дзеля гэтага. Але я веру й ведаю - 19-га мы пераможам!
[16 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!
19 сакавіка кожны чалавек мусіць адкласьці усе справы й выйсьці на Кастрычніцкую плошчу а 20.00, каб абараніць сапраўдныя вынікі выбараў...
[15 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
У ЖОДЗІНЕ ЗАТРЫМАНА ТРЫ АКТЫВІСТА МАЛАДОГА ФРОНТУ
Сёньня ўначы жодзінскія міліцыянты затрымалі трох актывістаў Маладога Фронту Сяржука Гудзіліна, Яўгена Ваўкаўца і Алеся Чырэйку.
Як паведаміў лідэр жодзінскіх маладафронтаўцаў Павал Красоўскі, хлопцаў затрымалі а трэцяй гадзіне ночы. Актывісты Маладога Фронту ляпілі перадвыбарчыя плякаты Аляксандра Мілінкевіча на адмысловыя дошкі ў цэнтры Жодзіна. Пры вобшуку ў маладафронтаўцаў знайшлі некалькі балёнчыкаў з фарбаю.
Усю ноч маладафронтаўцы правялі ў міліцэйскім пастарунку, пасьля чаго на іх былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па артыкуле 156 за "дробнае хуліганства". У гэтыя хвіліны адбываюцца суды над затрыманымі.
[15 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
У БАРАНАВІЦКІМ ДЗЯРЖУНІВЭРСЫТЭЦЕ ДАЗВОЛЕНА АГІТАЦЫЯ ЗА МІЛІНКЕВІЧА
Студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Кіслюк і Андрэй Юруць адзначаюць, што на стэндах ва ўніверсітэце зьявіліся перадвыбарчыя матэрыялы усіх кандыдатаў. Нагадаем, што менавіта за гэта адміністрацыя і спрабуе адлічыць студэнтаў.
[15 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
АКТЫВІСТ МАЛАДОГА ФРОНТУ АСУДЖАНЫ НА СЕМ СУТАК
Затрыманага ўчора гарадзенскага актывіста Маладога Фронту Максіма Губарэвіча асудзілі за "дробнае хуліганства".
Як паведамляе старшыня гарадзенскага Маладога Фронту Яўген Скрабутан, у панядзелак, на вуліцы непадалёк ад гарадзкога штабу Мілінкевіча, Максіма затрымалі міліцыянты. Яны даставілі хлопца ў Ленінскі РАУС і склалі на яго пратакол па артыкуле 156. Максім правёў ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня, а сёньня судзьдзя Натальля Козел зь пакарала яго адміністратыўным арыштам на сем сутак.
[14 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
МЕНСКАЯ МОЛАДЗЬ ПРАЦЯГВАЕ СУПРАЦІЎ САМААБВЕШЧАНАМУ ДЫКТАТАРУ
Хвалі затыманьняў, адміністратыўных і крымінальных справаў, ператрусаў, што адбываюцца над моладзевымі актывістамі ў Беларусі штодня дэманструюць слабасьць і гістэрыку ўлады. Яшчэ ніколі Лукашэнка так не баяўся выбараў, як ён баіцца іх зараз.
І адной зь галоўных прычынаў панікі ўлады сталіся менскія актывісты "Маладога Фронту", "Зубра" і іншых маладзёвых арганізацыяў, якія кожны дзень заяўляюць - ЛУКАШЭНКА, ТЫ ДАСТАЎ! МЫ ХОЧАМ НОВАГА!
[14 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
|
|
БАРАНАВІЦКІ ЎНІВЭРСЫТЭТ ПРАЦЯГВАЕ АДЛІЧВАЦЬ НЯЎГОДНЫХ СТУДЭНТАЎ
З Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта адлічаюць двух маладафронтаўцаў, студэнтаў фінансава-прававога факультэта, Андрэя Юруця і Віктара Кіслюка. Нагадаем, што тры тыдні таму з гэтага ж факукльтэта быў адлічаны старшыня баранавіцкага Маладога Фронту Марчык Сяржук.
[14 сакавіка 2006]
Прэс-служба баранавіцкага Маладога Фронту |
|
|
|
|
ПАСЬЛЯ ПРАЦЫ НА ЛЕСАПАВАЛЕ СЕВЯРЫНЕЦ АГІТУЕ ЗА МІЛІНКЕВІЧA
Павал Севярынец, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі на лесапавале ў Полацкім раёне, мае пасьведчаньне даверанай асобы Мілінкевіча. І хаця адміністрацыя забараніла яму займацца перадвыбарчай агітацыяй, “палітхімік” пасьля працы разносіць па хатах агітацыйныя матэрыялы й наладжвае зь вяскоўцамі гутаркі на палітычныя тэмы...
[14 сакавіка 2006]
Паводле Радыё Свабода |
|
|
|
|
ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ: "БЕЛАРУСЫ ПЕРААДОЛЕЛІ СТРАХ"
|
|
|
|
|
У ЖЛОБІНЕ НА МАЛАДАФРОНТАЎЦА СПРАБУЮЦЬ ЗАВЕСЬЦІ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ
На жлобінскага актывіста Маладога Фронту Эдварда Зелянкова спрабуюць завесьці крымінальную справу паводле графіці на будунках гораду "За свабоду!", "За Мілінкевіча!".
[13 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ПРАВАКАЦЫІ ЎЛАДАЎ ТОЛЬКІ ДАДАЮЦЬ ЦІКАВАСЬЦІ МЕНЧУКАМ ДА СУСТРЭЧАЎ ЗЬ МІЛІНКЕВІЧАМ (фота і фідэа)
|
|
|
|
|
ДЭЛЕГАЦЫЯ "СТУДЭНЦКАГА БРАЦТВА" СУСТРЭЛАСЯ ЗЬ КІРАЎНІЦТВАМ МАЛАДОГА ФРОНТУ
У нядзелю адбылася сустрэча дэлегацыі украінскага "Студэнцкага брацтва" на чале са старшынём грамадзкай арганізацыі Алегам Яцэнкам зь лідэрамі Маладога Фронту.
Лідэры Маладога Фронту і "Студэнцкага брацтва" Зьміцер Дашкевіч і Алег Яцэнка абмеркавалі беларускую грамадзка-палітычную сытуацыю і пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж двума маладзёвымі арганізацыямі.
[13 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
У МЕНСКУ ЙДЗЕ АКТЫЎНАЯ АГІТАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ НА 19 САКАВІКА
У суботу дзясяткі менскіх актывістаў Маладога Фронту выйшлі на асноўныя людныя месцы сталіцы каб данесьці да выбаршчыкаў пра акцыю, што пройдзе ў абарону сапраўдных вынікаў выбараў 19 сакавіка а 20-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.
[11 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
НОВЫЯ ГРАФІЦІ Ў МАГІЛЁВЕ
Ня гледзячы на шэраг затрыманьняў і ператрусаў, што прайшлі ў Магілёве, моладзевыя арганізацыі працягваюць сваю дзейнасьць. Як паведамляе прэс-служба магілёўскага Маладога Фронту графіці "МЫ ХОЧАМ НОВАГА!" і "ДОСТАЛ!" зьяўляюцца ў горадзе штодзённа.
[11 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ЗАТРЫМАНЫ ПРЭС-САКРАТАР МАЛАДОГА ФРОНТУ БАРЫС ГАРЭЦКІ ВЫЗВАЛЕНЫ
А 20-й гадзіне вечара, на праспэкце Ф.Скарыны быў спынены аўтамабіль у якім рухаўся прэс-сакратар Маладога Фронту Барыс Гарэцкі і актывіст арганізацыі Сакалоў Яўген. Хлопцаў, нібыта для праверкі дакумантаў даставілі ў Цэнтральны РАЎС сталіцы. Супрацоўнікі міліцыі, відавочна, працавалі па наводцы. У пошуках агітацыйных матэрыялаў, наркотыкаў і зброі, яны літаральна распатрашылі аўтамашыну й непрацуючы кампутар, які выпадкова знаходзіўся ў ёй. Пасьля ператрусу й допыту маладафронтаўцаў вызвалілі.
[10 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
УЛАДЫ ЗНОЎ УЖЫВАЮЦЬ ПАЛІТЫЧНЫ АРТЫКУЛ У ДАЧЫНЕНЬНІ ДА МОЛАДЗЕВЫХ АКТЫВІСТАЎ
|
|
|
|
|
БАРЫС ГАРЭЦКІ АДЛІЧАНЫ З ВУЧОБЫ
Адзін з лідэраў Маладога Фронту, прэс-сакратар арганізацыі, Барыс Гарэцкі адлічаны з трэцяга курсу Політэхнічнага каледжу за палітычную дзейнасьць. Падставаю для адлічэньня стаў адміністратыўны арышт за ўдзел у акцыі "Салідарнасьці" 16 лютага.
[10 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ НЕ ДАЗВАЛЯЮЦЬ ВЫКОНВАЦЬ АБАВЯЗКІ ДАВЕРАНАЙ АСОБЫ МІЛІНКЕВІЧА
Начальнік папраўчай установы, дзе адбывае зьняволеньне Павал Севярынец, не дазволіў яму ўзяць адпачынак для выкананьня абавязкаў даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты, што зьяўляецца парушэньнем артыкулу 76 Выбарчага кодэксу.
[9 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
БУДЗЕМ МАЛІЦЦА ЗА БЕЛАРУСЬ!
Шэраг вядомых беларускіх палітыкаў, пастараў і грамадзкіх дзеячоў выступілі з ініцыятываю "МАЛІТВА ЗА БЕЛАРУСЬ".
Прапануем вашае ўвазе тэкст звароту.
[8 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
НА НАСЬВІЖСКІХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ УЗБУДЖАНА ДРУГАЯ КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА
7 сакавіка РАЎС Клецкага раёну ўзбудзіў крымінальную справву на актывістаў нясьвіжскага Маладога Фронту Максіма Кокарава і Ўладзіміра Хоміча па арт. 341 крымінальнага кодэксу (псаваньне дзяржаўных будункаў), які прадугледжвае да трох месяцаў арышту.
[8 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ: "Самая галоўная акцыя адбудзецца 19 сакавіка"
"Самая галоўная акцыя адбудзецца 19 сакавіка. У гэты дзень мы зможам найлепшым чынам падтрымаць усіх нашых сябраў, якія знаходзяцца ў зняволенні і церпяць ціск," - гаворыць цяперашні лідэр Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч.
[6 сакавіка 2006]
Паводле www.spring96.org |
|
|
|
|
ХВАЛЯ РЭПРЭСЫЯЎ СУПРАЦЬ МОЛАДЗІ НЯ СПЫНІЦЬ ГРАМАДЗКІ СУПРАЦІЎ
|
|
|
|
|
САЛІГОРСК ЗА МІЛІНКЕВІЧА!
|
|
|
|
|
ЖЛОБІН "ЗА СВАБОДУ!", "ЗА МІЛІНКЕВІЧА!"
Раніцаю 5 сакавіка ў Жлобіне, за графіці "ЗА СВАБОДУ!", "ЗА МІЛІНКЕВІЧА!", быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Эдвард Зелянкоў.
На хлопца быў складзены пратакол паводле адміністратыўнага кодэксу, але артыкул міліцыянты не паведамілі, зазначыўшы толькі, што Эдвард даведаецца яго на паседжаньні адміністратыўнай камісіі Гарвыканкаму, якое адбудзецца бліжэйшым часам.
[6 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ДЭЛЕГАЦЫЯ КАНСЭРВАТЫЎНАЙ ПАРТЫІ ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ СУТРЭЛАСЯ З КІРАЎНІКАМІ БЕЛАРУСКАЙ ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ДЭМАКРАТЫІ
|
|
|
|
|
У НАВАПОЛАЦКУ ЁН "ДАСТАЎ!" НАВАТ КАМУНАЛЬНІКАЎ
Ня гледзячы на хвалі затрыманьняў, што праходзілі ў Наваполацку сярод моладзевых актывістаў у сувязі зь распаўсюдам матэрыялаў кампаніяў "МЫ ХОЧАМ НОВАГА!" і "ДОСТАЛ!", у горадзе зьяўляюцца ўсё новыя і новыя графіці.
Як паведамляе прэс-служба наваполацкага Маладога Фронту, графіці ў горадзе ўжо некалькі дзён не замалёўваюць. Напэўна "ЁН" дастаў і камунальнікаў таксама.
[3 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ПАЎЛА КРАСОЎСКАГА СПРАБУЮЦЬ ПРЫЦЯГНУЦЬ ДА КРЫМІНАЛЬНАЙ АДКАЗНАСЬЦІ
Аднаго з лідэраў Маладога Фронту, Паўла Красоўскага спрабуюць затрымаць па крымінальнай справе за абразу дзяржаўнага чыноўніка.
2 сакавіка жодзінскія міліцыянты двойчы прыязджалі у кватэру да Паўла з пасановаю пракурора на арышт. У дачыненьні да Паўла Красоўскага заведзена крымінальная справа паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу - абраза прадстаўнікоў улады. Абражаныя - чыноўнікі гарвыканкаму. Нагадаем, што 12 студзеня ў кватэры Паўла адбыўся ператрус. Тады ў маладафронтаўца канфіскавалі некалькі дзясяткаў асобнікаў газэты "Назіральнік" а таксама маладафронтаўскія матэрыялы. Паводле заканадаўства хлопцу пагражае штраф альбо абмежаваньне волі да трох гадоў.
[3 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
МЕНСКАЯ СУСТРЭЧА АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА З ВЫБАРШЧЫКАМІ ПРАЙШЛА З ВЯЛІКІМ ГРАМАДЗКІМ РЭЗАНАНСАМ (ФОТА)
|
|
|
|
|
ЗА ГРАФІЦІ "МЫ ХОЧАМ НОВАГА" НЯСВІЖСКІЯ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ УЗЯТЫЯ ПАД ПАДПІСКУ АБ НЯВЫЯЗЬДЗЕ
Сёньня стала вядома, што ў Нясьвіжы за графіці "МЫ ХОЧАМ НОВАГА!" і "ДОСТАЛ!" мясцовы РАУС узбудзіў крымінальную справу ў дачыненьні да трох актвістаў Маладога Фронту.
Пад падпіскай аб нявыезьдзе знаходзяцца Настасься Азарка, Уладзімір Хоміч і Максім Кокараў. Збор матэрыялаў па дадзенай справе працягваецца. Мы будзем паведамляць пра далейшыя дзеяньні праваахоўных ворганаў.
[2 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ЗАТРЫМАНЫЯ АКТЫВІСТЫ ДЭМАКРАТЫЧНАГА РУХУ ВЫЗВАЛЕНЫЯ
Затрыманыя на сустрэчы Мілінкевіча з выбаршчыкамі маладафронтаўцы - Зьміцер Хведарук і Наста Палажанка вызваленыя.
Як распавядае Наста Палажанка, яе і яшчэ дзевяць чалавек закінулі ў машыну і павезьлі ў бок Курапатаў, там каля "Экспабелу" усіх затрыманых вызвалілі.
Па апошняй інфармацыі, акцыя каля пляцу Волі завершаецца. Частка людзей выціснутая да палацу Спорту, а частка разагнаная.
[2 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ПЛЯЦ ВОЛІ АЧЭПЛЕНЫ. ЁСЬЦЬ ЗАТРЫМАНЫЯ
Менскі Пляц Волі, на якім мелася адбыцца сустрэча з адзіным кандыдатам у прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам ачэплены АМАПам. Затрыманыя актывісты Маладога Фронту Зьміцер Хведарук і Наста Палажанка.
Вакол плошчы сабралася некалькі тысячаў чалавек. У натоўпе актывісты Маладога Фронту разгарнулі расьцяжкі з надпісамі "Моладзь за Мілінкевіча!".
У гэтыя хвіліны там адбываецца стыхійная акцыя. Людзі скандуюць лёзунгі "Жыве Беларусь!", "Свабоду!" і "Мілінкевіч!".
[2 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
НАШЧАДКІ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ ЗА НОВАГА!
У Слуцку паўсюдна пачалі зьяўляцца графіці "МЫ ХОЧАМ НОВАГА!", выкананыя мясцовымі маладафрантоўцамі.
- Ва ўмовах жорсткай цэнзуры і ціску на незалежную прэсу, графіці на сценах з'яўляецца, ці ледзь, не адзіным сродкам масавай альтэрнатыўнай інфармацыі ў нашай краіне. Таму ўлады, усё ж ткі, павінны ўсьвядоміць, што надпісы на сьценах палітычнага характару (а іншыя іх і не турбуюць) зьнікнуць толькі ў выпадку адмены цэнзуры, адмены татальнай дзяржаўнай ідыалягічнай апрацоўкі, пасьля вяртаньня свабоды слова і галоснасьці ў нашу краіну,- паведамяюць слуцкія маладафронтаўцы.
[1 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
МАЛАДЫ ФРОНТ - ГЭТА НЯ ТОЛЬКІ ПАЛІТЫКА
|
|
|
|
|
|
НАПІШЫ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
На актывістаў Маладога Фронту Артура Фінькевіча й Зьміцера Касьпяровіча ўзбуджаны крымінальныя справы.
Маладафронтаўцаў да гэтага часу трымаюць ў сьледчым ізалятары, дзе яны знаходзяцца ў жудасных перапоўненых камэрах. Толькі цёплыя словы паплечнікаў і сяброў могуць падтрымаць зьняволеных.
Напішы палітвязьням:
220050 Менск, вул.Валадарскага 2, СІЗА №1, камэра 146. Касьпяровічу Зьмітру
220050 Менск, вул.Валадарскага 2, СІЗА №1, камэра 173. Фінькевічу Артуру
|
|
|
|
НАПІШЫ
ЛІСТ ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ
Павал Севярынец адбывае свой тэрмін
за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі
вынікаў рэфэрэндуму-2004 на крайняй Поўначы Беларусі.
Каб вырваць з грамадзкага жыцьця, яго закінулі ў глухі
край. Там у радыюсе 30 км няма ніводнага газэтнага
шапіка й царквы, ня кажучы пра Інтэрнэт і мабільную
сувязь. Але Паўлу можна напісаць на адрас:
Паштовая адрэса Паўла ў Малым Сітне: 211656,
Віцебская вобласьць, Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул.
Лясная, 11. |
|
| |
|
| | |