Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
САКАВІК 2005
БОЛЬШ 30 ЧАЛАВЕК ЗАТРЫМАНА ПАДЧАС ДНЯ ВОЛІ

Каля трох тысяч удзельнікаў прыйшлі ў Дзень Волі на несанкцыянаваную акцыю з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак людзі былі блякаваныя АМАПам і жорстка выціснутыя з плошчы. Больш 30 актывістаў былі затрыманы.

Цэнтар Менску сёньня быў блякаваны ўзмоцненымі сіламі АМАПу і вайскоўцаў - больш за два дзясяткі аўтобусаў з амонаўцамі стаялі ў ваколіцах Кастрычніцкай плошчы, паўтара дзясятка машын з унутранымі войскамі дзяжурылі каля прэзыдэнцкай адміністрацыі. Хапала таксама службовых сабак і тэхніцы МНС. Людзі прайшлі з нацыянальнымі беларускімі сьцягамі і сьцягамі Эўразьвязу, аранжавымі стужкамі і лёзунгамі ў абарону палітзьняволеных і з патрабаваньнем адстаўкі А.Лукашэнкі.

Заяўнік акцыі Андрэй Клімаў прыйшоў каля 15-й гадзіны, аднак шэрагі АМАПу не далі яму магчымасьці ступіць на плошчу, як і сотням іншых ўдзельнікаў акцыі - актывістам апазыцыі, моладзевых арганізацыяў, пэнсіянэрам. Большасьць зь іх была блякаваная на ходніках праспэкту Скарыны, разьдзеленая шэрагамі АМАПу на часткі і выціснутая з плошчы.

Напрацягу 30 хвілінаў адбывалася грубае супрацьстаяньне АМАПаўцаў з людзьмі. Многія з удзельнікаў былі зьбітыя нагамі і паваленыя, былі бачны акрываўленыя твары. Але моладзь не губляла надзеі і на нейкія хвіліны прарывала кардоны 100-кілаграмовых гарылаў з дубінкамі.

Падчас супрацьстаяньня дэманстрантаў і АМАПу было шмат сутычак, людзі пачалі кідаць у міліцэйскія шэрагі сьнег. Міліцыя ў адказ затрымала шэраг найбольш актыўных удзельнікаў акцыі. Хутчэй за ўсё, у панядзелак па іх адбудуцца суды.

[25 сакавіка 2005]
Прэс-служба МФ
ДЗЕНЬ ВОЛІ Ў КІЕВЕ

25 сакавіка з паўтара дзесятка бел-чырвона-белых сьцягоў разцягнуліся ўздоўж перону кіеўскага чыгуначнага вакзалу, сустракаючы цягнік Менск - Кіеў. Так у Кіеве пачалося сьвяткаваньне 87 гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі - Дня Волі, ініцыяванае Маладым Фронтам і падтрыманае Грамадзкім Аб’яднаньнем “Пора” і Нацыянальным Альянсам.

Калі прыйшоў цягнік, мітынгоўцы пачынаюць радасна вітаць пасажыраў воклічамі “Жыве Беларусь!”, “Са сьвятам!”, “Прывет сябры!” і раздаваць ім віншавальные ўлёткі. Уздоўж перону ходзіць малады хлопец з мегафонам, каторы беларускаю моваю вітае пасажыраў з Днём Волі і запрашае іх прыйсьці на мітынг каля амбасады Беларусі ў 15:30.

Правадніцы паводзяць сябе спужана, выглядаюць з-за вокнаў цягніка і не рызыкуюць выйсьці на перон да мітынгоўцаў і журналістаў. Зусім іншая рэакцыя ў гасцей сталіцы. Большая іх частка радасна адказваюць на прывітаньні. Дзякуюць кіянам за цёплую сустрэчы і ашчадна хаваюць улёткі, каб потым даць пачытаць сябрам распавядаючы пра Кіеў.

Некалькі ”беркутцаў”, каторыя прыйшлі для забесьпячэньня парадку на акцыі і прадухіленьня магчымых правакацыяў, таксама дабразычліва вітаюца з мітынгоўцамі.

Па заканчэньні мітынгу хлопцы згортваюць сьцягі і транспаранты, каб ў 15:30 ізноў разгарць іх каля беларускае амбасады.

Пікітуя беларускую амбасаду беларуская і украінская моладзь перадала зварот да А.Лукашэнкі ў якім нагадала, што 25 сакавіка 1918 году Беларуская Народная Рэспубліка разам з незалежнасьцю абвесьціла ў краіне свабоду слова, друку, веравызнаньняў, мітынгаў і дэманстрацыяў. Удзельнікі акцыя запатрабавалі спыніць у Беларусі перасьлед апазыцыі і вызваліць усіх палітычных вязняў.

[25 сакавіка 2005]
Прэс-служба МФ
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ І МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ ПАД ПАДПІСКАЙ

Экс-старшыню Маладога Фронту, сустаршыню аргкамітэту па стварэньні ХДП, Паўла Севярынца і лідэра БСДП(НГ) Міколу Статкевіча ўлады абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў пасьля рэфэрэндуму. Між тым Статкевіч лічыць справу фарсам: “Палітычная замова гэтай справы відавочная, хаця б таму, што няма пацярпелых. Нават грамадзкі транспарт не спыняўся”. Знаёмства з матэрыяламі крымінальнай справы прызначылі на Дзень волі – 25 сакавіка.

Павал Севярынец у часе допыту атрымаў афіцыйнае абвінавачваньне ў крымінальнай справе. Ён даў сьледчым падпіску аб нявыязьдзе зь Віцебску, дзе ён прапісаны ў кватэры бацькоў.

Крымінальную справу распачаў сьледчы камітэт пасьля падзеяў 18 і 19 кастрычніка 2004 года. Тады на Кастрычніцкую плошчу выйшлі каля 5 000 чалавек на знак пратэста супраць фальсіфікацыі вынікаў рэфэрэндуму і выбараў у Палату прадстаўнікоў. 18 кастрычніка ўдзельнікі несанкцыянаванага мітынгу прайшлі шэсьцем да будынку КГБ.

У той дзень затрыманьняў не было. На наступны дзень, калі зьехалі міжнародныя назіральнікі, амонаўцы жорстка разагналі вулічную дэманстрацыю. Затрымалі каля сотні чалавек. Непаўнагадовых адпусьцілі, а каля паўсотні чалавек арыштавалі на розныя тэрміны. Усіх арыштаваных вазілі на допыты ў сьледчы камітэт і дапытвалі ў якасьці сьведкаў. Напярэдадні 25 сакавіка допыты аднавіліся.

22 сакавіка сьледчыя прад’явілі абвінавачваньне Міколу Статкевічу, а сёньня Паўлу Севярынцу.

Сьледчыя паведамілі, што азнаёміцца з шасьцю тамамі крымінальнай справы яны могуць у другой палове дня, менавіта тады, калі пачнецца апазыцыйная акцыя на Кастрычніцкай плошчы. Павал Севярынец не выключае, што ў выніку судовага разьбіральніцтва ён можа апынуцца за кратамі.

(Севярынец:) “У часе, калі мы чакалі адваката, мне на мабільны тэлефон патэлефанаваў кэгэбіст, які мяне дапытваў на Акрэсьціна пасьля падзеяў 18 і 19 кастрычніка, і прапанаваў сустрэцца. Тэлефанаваў тройчы. Я яму адказаў, што, натуральна, ніякай сустрэчы не будзе. Сам факт характэрны. Я цудоўна разумею, што справа фактычна ня носіць юрыдычнага характару. Справа палітычная, палітычная замова. Гэта боязь уладаў вулічных выступаў, тых, хто можа арганізаваць гэтыя выступы. Баяцца самой тэмы аксамітнай рэвалюцыі. Баяцца вясны, таму й намагаюцца нэўтралізаваць актыўных удзельнікаў вулічных акцый.”

Мікола Статкевіч крымінальную справу называе фарсам. Днямі ён вызначыцца, ці будзе знаёміцца з матэрыяламі справы і даваць паказаньні ў судзе.

(Статкевіч:) “Палітычная замова гэтай справы відавочная, хаця б таму, што няма пацярпелых. Нават грамадзкі транспарт не спыняўся. Ну, магчыма, будуць зараз палохаць прадаўшчыц у крамах, бо напісана, што заміналі працы крамаў, каб яны казалі, што менш пакупнікоў было. Але відавочна, што гэта будзе судовы фарс, бо незалежнай судовай творчасьці няма. Відавочна, што рашэньне будзе прымаць не судзьдзя. Зараз я разважаю, што рабіць – удзельнічаць у судовым фарсе і адказваць на пытаньні, ці папросту паставіцца да гэтага ўсяго менавіта як да фарсу. Буду яшчэ раіцца з калегамі, буду думаць. Але прыходжу да высновы, што чытаць гэтыя 6 тамоў і адказваць на пытаньні ў судзе сэнсу няма”.

Калі суд прыме рашэньне максымальна пакараць апазыцыянэраў, яны могуць апынуцца за кратамі тэрмінам на тры гады.

[24 сакавіка 2005]
Паводле Свабоды
МАЛАДАФРОНТАЎЦАМ НЕ ДАЛІ НАВАТ ПАДЫСЬЦІ ДА АКРЭСЬЦІНА

У аўторак а 18 гадзіне некалькі маладафронтаўцаў паспрабавалі правесьці акцыю падтрымкі палітзьняволеных Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча каля турмы на Акрэсьціна. Сябры МФ прыйшлі сюды са сьвечкамі й зьбіраліся пастаяць зь імі насупраць спэцпрыёмніка. Але супраць дзясятка маладых людзей паўстала паўсотні міліцыянтаў, якія блякавалі ўсе падыходы да турмы і паспрабавалі затрымаць актывістаў.

Нашчасьце, з-за добрай каардынацыі з журналістамі аніхто ня быў схоплены, аднак усё фіксавалася на відыёкамэры невядомымі супрацоўнікамі ў цывільным і нявыключана, што хтосьці можа быць затрыманы пазьней.

У панядзелак жа актывісты Маладога Фронту выйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Маладафронтаўцы падтрымалі і будуць штодня падтрымліваць ланцуг неабыякавых людзей, які зараз адбываецца штодня, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да палітвязьняў Міхаіла Марыніча, Валерыя Леванеўскага, Анатоля Шумчанкі, Максіма Вінярскага, Зьміцера Дашкевіча і Артура Фінькевіча.

Гаворыць актывіст Маладога Фронту Барыс Гарэцкі ( Гарэцкі:) "Мы тут, каб падтрымаць нашых сяброў Зьміцера і Артура, якія з-за хлусьлівых сьведчаньняў амапаўцаў ды замоўленага прысуду зараз сядзяць у спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна. Іх пасадзілі таму, што 25 сакавіка яны маглі адыграць ключавыя ролі ў вулічнай акцыі і дапамагчы пераламіць сытуацыю ў Беларусі."

[23 сакавіка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
У МЕНСКУ ЗАТРЫМАНЫЯ СУСТАРШЫНЯ "МАЛАДОГА ФРОНТУ" ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ І АКТЫВІСТ ГЭТАЙ АРГАНІЗАЦЫІ АРТУР ФІНКЕВІЧ

Актывісты “Маладога фронту” зьбіраліся адзначыць дзень Канстытуцыі Беларусі пэрформансам на Кастрычніцкай плошчы Менску. Але акцыя не адбылася, міліцыянты затрымалі яе арганізатараў Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінкевіча. 15 сакавіка, у 11-ю гадавіну беларускай Канстытуцыі, актывісты “Маладога фронту” хацелі арганізаваць у цэнтры Менску акцыю-пэрформанс пад назваю “Пахаваньне Асноўнага закону”. Удзельнікі акцыі меліся наладзіць на Кастрычніцкай плошчы працэсію з бутафорскімі трунамі, на якіх было напісана: “Канстытуцыя-1995”, “Канстытуцыя-1996”, “Канстытуцыя-2004”.

Каля 20 актывістаў Маладога Фронту прыйшлі на плошчу. Некаторыя былі спыненыя яшчэ ў мэтро. Калі арганізатар акцыі Зьміцер Дашкевіч вынес з таксоўкі труны, міліцыянты ў цывільным паспрабавалі затрымаць яго. Пачалася жорсткая патасоўка, у выніку якой маладафронтаўцы былі літаральна раскіданы па бакох, а Зьмітра пацягнулі ў амапаўскі аўтобус. Праз пару хвілін яшчэ больш жорстка амапаўцы ў цывільным выхапілі з натоўпу Артура Фінькевіча і таксама зацягнулі ў аўтобус. Калі аўтобус паспрабаваў зьехаць маладафронтацы сталі на ягоным шляху і доўга не сыходзілі, пакуль не былі адціснуты амапаўцамі.

Гаворыць актывіст Маладога Фронту Барыс Гарэцкі: (Гарэцкі:) “Мы вырашылі гэта зрабіць, таму што акрамя нас у Беларусі на вуліцы не застаўся ніхто. Таму моладзі прыходзіцца браць на сябе такія адказныя рашэньні. І сёньня, у дзень Канстытуцыі, мы хацелі вынесьці тры труны з надпісамі - Канстытуцыя 1995, 1996 і 2004 году, якія сымбалізуюць, што Лукашэнка тры разы фактычна забіў асноўны закрн нашае дзяржавы. І мы хацелі акцэнтаваць на гэтым увагу”.

Але арганізаваць пэрформанс маладафронтаўцам не ўдалося. Як толькі Зьміцер Дашкевіч зьявіўся на плошчы з бутафорскімі трунамі, да яго падбеглі некалькі чалавек у цывільным, схапілі за рукі й ногі ды пацягнулі ў амонаўскі аўтобус. Маладафронтаўцы спрабавалі заступіцца за Дашкевіча, але безвынікова. Вось што сказаў ягоны сябар Артур Фінкевіч:

(Фінкевіч: ) “У Дзень Канстытуцыі ўлада яшчэ раз прадэманстравала, ўто ніякай Канстытуцыі ў нашае дзяржавы быць ня можа - парушаюцца асноўныя канстытуцыйныя нормы, якія гарантуюць грамадзянам свабоду слова і сходаў. Беларускія ўлады вельмі баяцца ўзгадваць ганебныя "плебесцыты" і таму так жорстка адрэагавалі на гэтую акцыю”.

Неўзабаве і сам Артур Фінкевіч апынуўся ў амонаўскім аўтобусе. Яго схапілі, калі Артур разам зь дзесяцьцю маладафронтаўцамі ўжо сыходзіў з плошчы. Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінкевіча адвезьлі ва ўправу міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

[15 сакавіка 2005]
Паводле Радыё Свабода
ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ СТРАЙКУЮЦЬ

На Кастрычніцкім пляцы ў Менску сёньня сабраліся каля пяці тысячаў прадпрымальнікаў з розных гарадоў Беларусі, якія падтрымалі страйк і замест працы выйшлі адстойваць свае правы. Першапачаткова плянавалася, што сёньня прадпрымальнікі перададуць кіраўніку краіны зварот з патрабаваньнем адмяніць падатак на даданую вартасьць (ПДВ), але ў выніку абмежаваліся мітынгам на прыступках Палацу рэспублікі. Некаторыя ўдзельнікі акцыі трымалі ў руках плякаты з надпісамі “Далоў ПДВ!”

Лідэр аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка, які выступіў на мітынгу, заклікаў прысутных захоўваць парадак ды не выгукваць палітычных лёзунгаў. (Шумчанка:) “Вы памятаеце, што мы зьвярталіся да ўраду. Нас праігнаравалі. І ўрад сказаў, каб мы ішлі да прэзыдэнта. Таму мы тут, сёньня прыйшлі да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі як да гаранта канстытуцыі, каб ён абараніў нашыя правы”.

Затым замест кіраўніка краіны, якога мітынгоўцы пэрыядычна ўголас гукалі, зьявіўся віцэ-прэм’ер ураду Андрэй Кабякоў.
(Кабякоў:) “Я тут па даручэньні Аляксандра Лукашэнкі. Ён даручыў мне сустрэцца з вамі й высьветліць, у чым прычына такой вашай праявы…”

(Скандаваньне натоўпу: ) “Далоў ПДВ! Далоў ПДВ!...”

Афіцыйная статыстыка сьведчыць, што ў лютым прадпрымальнікі заплацілі падаткаў на 5% болей, чым у папярэднім месяцы, заявіў віцэ-прэм’ер Кабякоў. Усяго дробныя бізнэсоўцы заплацілі 14 мільярдаў рублёў, а па краіне агулам падаткаў сабрана на 1,5 трыльёны.

Таксама Андрэй Кабякоў цьвердзіў, што прадпрымальнікі плацілі цягам апошніх дзён адзіны падатак за сакавік. Больш за 2 тысячы індывідуалаў заплацілі ПДВ, таму пра адмену падатку гаворка ісьці ня можа.
(Кабякоў:) “Плаціць ПДВ будзем!”
(Натоўп:) “Не!”

Спадар Кабякоў прапанаваў прадпрымальнікам дэлегаваць 10-15 чалавек для таго, каб абмеркаваць мэханізм спагнаньня падатку, але мітынгоўцы ня сталі яго слухаць і віцэ-прэм’ер пакінуў Кастрычніцкі пляц. Пасьля непасьпяховай спробы падыйсьці да рэзыдэнцыі Лукашэнкі прадпрымальнікі вырашылі разысьціся і зноў сабрацца 2 сакавіка.

[1 сакавіка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
БУДЗЬМА РАЗАМ З НАМІ!

Малады Фронт запрашае ўсіх каму не абыякавы лёс Беларусі далучацца! Адбудуем разам - дэмакратычную, незалежную бацькаўшчыну!

тэл.: 8 029 755 69 90, e-mail: mfront@tut.by