Статут Маладога Фронту
1. Агульныя палажэнні
1.1 Маладзёвае
грамадскае аб’яднанне "Малады Фронт" (далей – МГА “МФ” ) – гэта
шырокі рух за рэалізацыю і абарону грамадскіх, сацыяльных , эканамічных і
культурных правоў моладзі.
Назва
МГА “МФ”:
па-беларуску:
поўная
– маладзёвае грамадскае аб'яднанне “Малады Фронт”;
скарочаная
– МГА “Малады Фронт”.
1.2. МГА “МФ” мае статус рэспубліканскага грамадскага
аб'яднання і дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з
дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь , Законам Рэспублікі Беларусь “Аб
грамадскіх аб’яднаннях” , іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і
гэтым Статутам.
1.3. МГА “МФ” з'яўляецца юрыдычнай асобай , можа мець
самастойны бухгалтарскі баланс, пячатку, штампы вызначанага ўзору, разліковы,
валютны і іншыя рахункі ў банкаўскіх установах Рэспублікі Беларусь, ад свайго
імя ўступае ва ўзаемаадносіны з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, можа мець сваю
сімволіку і іншую атрыбутыку , якая зацвярджаецца Соймам МГА “МФ” і рэгіструецца
ў адпаведнасці з заканадаўствам .
1.4. МГА “МФ” можа прымаць удзел у стварэнні і
ўваходзіць у саюзы і асацыяцыі беларускіх грамадскіх арганізацый, уступаць у
міжнародныя грамадскія арганізацыі, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і
сувязі,заключаць адпаведныя пагадненні , дагаворы, удзельнічаць у міжнародных
мерапрыемствах і рабіць іншыя захады , якія не супярэчаць заканадаўству
Рэспублікі Беларусь і яе міжнародным абавязацельствам.
1.5. Справаводства ў МГА “МФ” вядзецца ва ўстаноўленым
парадку ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Адпаведная дакументацыя
падлягае здачы ва ўстановы, якія захоўваюць Нацыянальны архіўны фонд. па месцы
знаходжання юрыдычнага адрасу.
2. Мэты, задачы і метады
дзейнасці
2.1. Галоўнай мэтай МГА “МФ” з’яўляецца аб’яднанне
і выхаванне моладзі на грунце беларускай нацыянальнай ідэі, хрысціянскіх
прынцыпаў , пабудова грамадзянскай супольнасці на падставах дэмакратыі і
вольнага рынку, садзеянне фарміраванню духоўна і фізічна моцнага пакалення.
2.2. Асноўнымі задачамі МГА “МФ” з’яўляюцца:
выяўленне і спрыянне рэалізацыі грамадскай і творчай ініцыятывы сярод моладзі,
агітацыйна-масавая дзейнасць па адраджэнню беларускай школы, культуры, мовы,
фарміраванне адказнасці за лёс сваёй дзяржавы, абарона правоў і законных інтарэсаў
моладзі.
2.3. МГА “МФ” дасягае сваіх мэтаў і вырашае задачы
наступнымі метадамі: праводзіць масавыя акцыі (мітынгі, пікеты,
дэманстрацыі, вулічныя шэсці ), выставы, канферэнцыі, дыскусіі, трэнінгі ,
творчыя сустрэчы і круглыя сталы, конкурсы праектаў дзеля вырашэння маладзёвых
праблемаў, стварае для моладзі гурткі паводле інтарэсаў, ажыццяўляе праз іх
асветніцкую працу, арганізоўвае сацыялагічныя даследванні, прымае ўдзел у
грамадскім кантролі за ходам выбараў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, прымае
заявы, выдае газеты, бюлетэні і іншыя інфармацыйныя матэрыялы, а таксама мае
права займацца іншымі відамі дзейнасці, якія не супярэчаць дзеючаму
заканадаўству.
3. Удзел у МГА “МФ”
3.1. МГА “МФ” прадугледжвае фіксаванае сяброўства
фізічных асобаў. Сябрам МГА “МФ” можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь,
замежны грамадзянін, асоба без грамадзянства, якая стала пражывае на тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь , ва ўзросце ад 14 да 31 году, хто прызнае мэты і задачы
МГА “МФ” і спрыяе іх ажыццяўленню. Асобы ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў пры
уступленні ў МГА “МФ” павінны мець пісьмовае дазваленне сваіх законных
прадстаўнікоў.
3.2. Прыём у сябры аб’яднання адбываецца на агульным
паседжанні суполкі па вуснай ці пісьмовай заяве ў прысутнасці ўступальніка,
альбо яго законнага прадстаўніка. Рашэнне аб прыёме лічыцца прынятым, калі за
яго прагаласавала большасць сябраў суполкі. Пры адсутнасці суполак прыём сяброў
у склад МГА “МФ” ажыццяўляецца Управай.
3.3. Спыненне сяброўства ў МГА “МФ” наступае :
· па ўласным жаданні сябра
пасля таго, як ён праінфармаваў аб гэтым суполку;
· па рашэнні суполкі, а
пры яе адсутнасці – Управай МГА “МФ”, ў сувязі з парушэннем сябрам Статута, а
таксама ў сувязі з учынкамі , якія шкодзяць аўтарытэту МГА “МФ”.
3.4. Сябра МГА “МФ” мае права:
· абіраць і па дасягненні
18 гадоў быць абраным у кіраўнічыя і кантрольныя органы МГА “МФ”;
· браць удзел ва ўсіх
мерапрыемствах МГА “МФ”;
· звяртацца ў органы МГА
“МФ” па дапамогу ў абароне і рэалізацыі сваіх правоў , выкарыстоўваць у гэтых
мэтах іх арганізацыйныя і матэрыяльныя магчымасці ;
· уносіць прапановы
датычна дзейнасці МГА “МФ”;
· быць сябрам іншых
грамадскіх арганізацый, задачы і мэты каторых не супярэчаць задачам і мэтам МГА
“МФ”;
· вольнага выхаду з МГА
“МФ”.
3.5. Сябра МГА “МФ” абавязаны:
· выконваць патрабаванні
гэтага Статуту;
· удзельнічаць у працы
дзеля выканання статутных мэтаў і задач МГА” МФ”;
· выконваць рашэнні
кіраўнічых і рэвізійных органаў МГА “МФ”.
3.6. Сябры МГА “МФ” могуць мець асабовыя пасведчанні.
Узор пасведчання зацвярджае Цэнтральная Рада МГА “МФ”.
4.Сродкі, маёмасць
4.1. МГА “МФ” можа мець ва ўласнасці любую рухомую і
нерухомую маёмасць дзеля ажыццяўлення статутных мэтаў і задач , за выключэннем
аб'ектаў , якія згодна з заканадаўствам могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці
дзяржавы .
4.2. МГА “МФ” нясе адказнасць па ўзятых на сябе
абавязках усёй сваёй маёмасцю. МГА “МФ” не адказвае па абавязках сваіх сяброў,
сябры МГА “МФ” не адказваюць па абавязках МГА “МФ” .
4.3. Грашовыя сродкі МГА “МФ” фармуюцца з:
· дабраахвотных
ахвяраванняў фізічных і юрыдычных асоб;
· мэтавага фінансавання з
боку фізічных і юрыдычных асоб;
· паступленняў ад
правядзення лекцыяў, выставаў, спартовых і іншых мерапрыемстваў;
· іншых крыніцаў, не
забароненых дзеючым заканадаўствам.
Сродкі МГА “МФ” выдаткуюцца на ажыццяўленне статутных
мэтаў і задач.
4.4. У выніку спынення сяброўства ў МГА “МФ”
фінансавыя сродкі і маёмасць, перададзеныя ягонымі сябрамі у МГА “МФ”
бязвыплатна, звароту не падлягаюць.Матэрыяльныя сродкі, перададзеныя у МГА “МФ”
ягонымі сябрамі ў часовае валоданне і карыстанне, вяртаюцца адпаведна з умовамі
дамоў, на падставе якіх гэта часовае валоданне і карыстанне ажыццяўляецца.
4.5. Усе паўнамоцтвы МГА “МФ”, звязаныя з валоданнем,
карыстаннем і распараджэннем маёмасцю, ажыццяўляе Цэнтральная Рада МГА “МФ” ці
ўпаўнаважаныя ёю афіцыйныя асобы.
4.6. МГА “МФ” самастойна ажыццяўляе разлікі з
бюджэтам, у парадку і памерах устаноўленымі дзеючым заканадаўствам, падае
дадзеныя у дзяржаўныя органы фінансавага кантролю, нясе адказнасць за іх
паўнату, сапраўднасць і сваечасовасць прадстаўлення.
5. Структура і кіраўнічыя
органы
5.1. Аснову МГА “МФ” складаюць суполкі, якія
ствараюцца па ініцыятыве не менш як 3-х чалавек па месцы жыхарства, працы ці
вучобы і рэгіструюцца ва Управе МГА “МФ”. Суполкі могуць мець правы юрыдычнай
асобы , рэгламент і план дзейнасці, якія не супярэчаць Статуту МГА “МФ”.
Суполка абірае кіраўніка, скарбніка , можа абіраць рэвізора і г.д. Вышэйшым
кіруючым органам суполкі з'яўляецца сход. Суполкі займаюцца рэалізацыяй статутных
мэтаў і задач МГА “МФ”, выкананнем рашэнняў кіраўнічых органаў аб’яднання,
рэгулярна праводзяць сходы.
5.2. У межах пэўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай
адзінкі дзве і болей суполкі могуць утвараць рэгіянальныя Рады. Рэгіянальныя
Рады рэгіструюцца ва Управе МГА “МФ”. Рэгіянальныя Рады могуць мець правы
юрыдычнай асобы, правы на выдавецкую дзейнасць, правы абіраць кіраўніка і
ягоных намесніка(ў), скарбніка, рэвізора. Справаздачна-выбарчыя сходы
рэгіянальныя Рады праводзяць не радзей за 1 раз на год.
5.3. Рэгіянальныя Рады МГА “МФ” дзейнічаюць на
адпаведнай тэрыторыі для каардынацыі дзейнасці суполак. Іх кіруючымі органамі
з’яўляюцца Сходы , якія абіраюцца з упаўнаважаных прадстаўнікоў суполак. Усе
рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад прысутных.
5.4. Кіраўнічыя органы МГА “МФ” з’яўляюцца выбарнымі,
дзейнічаюць па прынцыпах публічнасці і калегіяльнасці.
5.5. Вышэйшы кіраўнічы орган МГА “МФ” — Сойм, які
збіраецца не радзей за 1 раз на два гады. Рашэнне пра скліканне Сойму прымае
Цэнтральная Рада, не пазней чым за 2 месяцы да яго адкрыцця. Дэлегаты Сойму
абіраюцца з прадстаўнікоў суполак і рэгіянальных Радаў. Пры неабходнасці можа
быць скліканы нечарговы Сойм на патрабаванне Цэнтральнай Рады ці адной трэці
ўсіх суполак.
5.6. Сойм МГА “МФ” :
· прымае рашэнне пра
стварэнне МГА “МФ” і спыненне яго дзейнасці;
· прымае Статут МГА “МФ”,
змены і дапаўненні да яго, зацвярджае сімволіку і іншую атрыбутыку МГА “МФ”;
· выбірае Старшыню МГА
“МФ” ды яго намесніка(ў) і скарбніка, Цэнтральную Раду, Рэвізійную камісію
(рэвізора), заслухоўвае іх справаздачы і зацвярджае іх;
· абмяркоўвае ды прымае
прынцыповыя, стратэгічныя рашэнні па дзейнасці МГА “МФ” ;
· прымае да разгляду любыя
іншыя пытанні, што тычацца дзейнасці МГА “МФ”.
Усе рашэнні Сойму прымаюцца большасцю галасоў пры
наяўнасці не менш за палову дэлегатаў.
5.7. Паміж Соймамі працуе Цэнтральная Рада МГА “МФ”,
якая склікаецца не радзей за 1 раз на год. Рашэнні Цэнтральнай Рады прымаюцца
большасцю галасоў пры наяўнасці не менш за палову яе сяброў.
Цэнтральная Рада:
· склікае Сойм МГА “МФ”;
· вызначае агульную
колькасць дэлегатаў і квоту прадстаўніцтва рэгіянальных Радаў і суполак на
Сойм;
· распрацоўвае і ўносіць
змены і дапаўненні да Статуту МГА “МФ” з наступным зацвярджэннем на Сойме;
· прымае рашэнне аб
наданні суполкам і рэгіянальным Радам аб'яднання правоў юрыдычнай асобы;
· стварае камісіі,
аддзелы, службы і зацвярджае іх кіраўнікоў;
· выступае з заявамі і
дэкларацыямі ад імя МГА “МФ”;
· абірае Управу МГА “МФ”;
· здзяйсняе іншыя функцыі
аператыўнага кіравання МГА “МФ”.
Цэнтральная Рада ў сваёй дзейнасці кіруецца выпрацаваным
рэгламентам.
5.8. Управа — стала дзейны орган МГА “МФ”, збіраецца
на пасяджэнні не радзей за 2 разы на год, прымае рашэнні простай большасцю
галасоў пры наяўнасці не менш за палову яе сяброў.
Управа:
· кіруе дзейнасцю МГА “МФ”
на падставе Статута і ў межах нададзеных ёй Цэнтральнай Радай паўнамоцтваў,
каардынуе дзейнасць суполак і рэгіянальных Радаў;
· ладзіць сувязь з
грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі і дзяржаўнымі органамі
Рэспублікі Беларусь;
· ажыццяўляе прыём у сябры
МГА “МФ”;
· вядзе ўлік сяброў МГА
“МФ”;
· арганізоўвае ва
ўстаноўленым Законам парадку мерапрыемствы, курсы, гурткі, клубы;
· ажыццяўляе іншую
дзейнасць, якая не супярэчыць дзеючаму заканадаўству.
5.9. Рэвізійная камісія (рэвізор) падсправаздачная
толькі Сойму. Яна кантралюе фінансавую дзейнасць МГА “МФ”. Сябры Рэвізійнай
камісіі могуць ўдзельнічаць у працы Цэнтральнай Рады і Управы з правам
дарадчага голаса.
5.10. Штатны персанал МГА “МФ” прызначаецца Управай.
5.11. Усе рашэнні калегіяльных органаў МГА “МФ”
афармляюцца пратаколам.
6. Рэарганізацыя і спыненне
дзейнасці
6.1. Спыненне дзейнасці МГА “МФ” адбываецца шляхам
рэарганізацыі ці ліквідацыі.
6.2. Ліквідацыя МГА “МФ” адбываецца паводле рашэння
Сойму, калі за гэта прагаласуюць 9/10 яго дэлегатаў, альбо праз суд, у выпадках
і ў парадку вызначаных дзеючым заканадаўствам.Рэарганізацыя МГА “МФ”
ажыццяўляеца рашэннем Сойму, маёмасць і грашовыя сродкі пры гэтым пераходзяць
да правапераемніка.
6.3. Ліквідацыя ажыццяўляецца ліквідацыйнай камісіяй,
якая ствараецца органам, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі.
6.4. Ліквідацыйная камісія ацэньвае маёмасць МГА “МФ”,
задавальняе прэтэнзіі крэдытораў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Рэшта
маёмасці выкарыстоўваецца ліквідацыйнай камісіяй на мэты, прадугледжаныя гэтым
Статутам.
|