САЛІДАРНАСЬЦЬ З НАШАЙ НІВАЙ
Больш 300 чалавек прынялі ўдзел у акцыі салідарнасьці з Нашай Нівай.
А 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы больш 300 чалавек разгарнулi й пачалi чытаць газэту. Праз некалькi хвiлiнаў ўдзельнiкi акцыi рушылi ўбок плошчы Перамогi.
Каля аўтобуснага прыпынку на плошчы Перамогi да шэсьця далучылiся супрацоўнiкi КДБ i 2 АМАПаўца, якiя iшлi разам з усiмi да падземнага пераходу, дзе й пачаліся затрыманьні. Затрыманых, больш за дзесятак чалавек, адвезьлі ў аддзел міліцыі Цэнтральнага раёну.
[28 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту |