Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
НА НАСЬВІЖСКІХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ УЗБУДЖАНА ДРУГАЯ КРЫМІНАЛЬНАЯ СПРАВА

7 сакавіка РАЎС Клецкага раёну ўзбудзіў крымінальную справву на актывістаў нясьвіжскага Маладога Фронту Максіма Кокарава і Ўладзіміра Хоміча па арт. 341 крымінальнага кодэксу (псаваньне дзяржаўных будункаў), які прадугледжвае да трох месяцаў арышту.

Нагадаем, што на хлопцаў ужо ўзбуджана адна крымінальная справа за нанясеньне графіці ў Нясьвіжы, хаця ніякіх доказаў у міліцыянтаў, апроч саміх графіці на будынках, няма. Таму хлопцы зьбіраюцца абскарджваць узбуджэньне абодвух крымінальных справаў у вышэйшых судовых інстанцыях.

А ўвечары 7 сакавіка, на падставе ўзбуджаных справаў, нясьвіжская міліцыя правяла ператрус у кватэры старшыні нясьвіжскага МФ Насты Азаркі. Былі канфіскаваныя ўнутраныя маладафронтаўскія дакуманты і агітацыйныя матэрыялы Аляксандра Мілінкевіча.

[8 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту