 |
Навігацыя |
 |
 |
Навіны за 2010 |
 |
 |
Бібліятэка маладафронтаўца: |
 |
|
 |
Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў
|
 |
 |
 Сёння, 30 жніўня, адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. Міжнародная канвенцыя аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў была прынятая 20 снежня 2006 года Генеральнай асамблеяй ААН. Дакумент падпісалі 57 дзяржаў, 19 — ужо ратыфікавалі. Беларусь падпісала канвенцыю, але не ратыфікавала.
Тым часам праблема гвалтоўных знікненняў для Беларусі актуальная. Восенню 1999 года ў краіне бясследна зніклі адразу два вядомыя апазіцыянеры — былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка і віцэ-спікер Вярхоўнага Савета XIII склікання Віктар Ганчар, а таксама буйны прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.
Летам 2000 года бясследна знік аператар расійскага тэлеканала ОРТ, былы асабісты аператар прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Завадскі.
Родным і блізкім дагэтуль нічога невядома пра іх лёс.
[Працяг...]
|
 |
 |
Ці змогуць міністры скеміць на траіх?
|
 |
 |
 Папярэднія дамоўленасці Літвы, Украіны і Беларусі павіслі ў паветры, і толькі кіраўнік беларускага МЗС змог захаваць пасаду.
Пакуль яшчэ ніяк не анансаваная сустрэча міністраў замежных спраў Літвы, Украіны і Беларусі павінна адбыцца на беларускай тэрыторыі.
Мяркуецца, што гэта адбудзецца 8 верасня. Раней, у такім фармаце сустрэчы ўжо праходзілі ў Кіеве і Літве. Праўда, з мінулай «тройкі» міністраў, якія сустракаліся раней, змог застацца на сваёй пасадзе на сённяшні дзень толькі кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў. Былыя яго калегі Ушацкас і Парашэнка былі адпраўленыя ў адстаўкі пасля прэзідэнцкіх выбараў і прыходу да ўлады новых прэзідэнтаў.
[Працяг...]
|
 |
 |
«Камяніца — такі фэст, што кідай усё і спрычыніся»
|
 |
 |
 Фэстываль «Камяніца» ўпершыню прайшоў год таму і сабраў каля трох тысячаў наведвальнікаў. А атрыманыя грашовыя сродкі пайшлі на рэстаўрацыю ўнікальных помнікаў драўлянага дойлідзтва, разьмешчаных на тэрыторыі музэю.
На прэс-канфэрэнцыі ў страўні «Камяніца» каардынатар фэсту Сяргей Чэгрынец узгадваў нараджэньне ідэі і першыя крокі па стварэньні новага фэстывалю, які, як высьветлілася, быў даўняй марай музэю. Супраца каманды Чэгрынца і музэю вядзецца ўжо трэці год, а пачыналася з адкрыцьця ў Азярцы «Карчмы» з нацыянальнай беларускай кухняй.
«У нас была мара — каб на тэрыторыі музэю праводзіліся масавыя, значныя ў рамках рэспублікі і нават болей мерапрыемствы, — адзначыла дырэктарка музэю Сьвятлана Лакотка. — Робім шмат падзеяў, аднак фэст — адно з самых масавых і значных. У яго рэалізацыі задзейнічана 99% супрацоўнікаў музэю, і ўсе мы слова „фольк“ успрымаем як нешта сваё».
[Працяг і фотаздымкі...]
|
 |
 |
Дэсантнік Лобаў : такая гауптвахта не патрэбна!
|
 |
 |
 Інтэрвью з дэсантнікам Эдурдам Лобавым, прысьвечанае ўмовам утрыманьня артыштаваных вайскоўцаў на гауптвахце.
Эдуард Лобаў у восьмым клясе вырашыў зьвязаць сваё жыцьцё з вайсковай службай. Чытаў адмысловую літаратуру, займаўся спортам. Пасьля заканчэньня школы адразу й з задавальненьнем пайшоў служыць у элітную 103-ю мабільную брыгаду ў Віцебску. Аднак, апынуўшыся ў войску, Эдуард заўважыў неадпаведнасьць дэклярыцый існай сытуацыі. Маўчаць ня стаў, гаварыў пра праблемы тэрміновай службы. Падтрымліваў прызванага ў тую ж частку маладафронтаўца Андрэя Цянюту. І ў сьлед за ім і быў адпраўлены на гауптвахту перад самым звальненьнем у запас.
Малады Фронт: Як ты патрапіў на гауптвахту? За што звычайна туды накіроўваюць?
[Працяг...]
|
 |
 |
Еўрапейскія перспектывы беларускай адукацыі
|
 |
 |
 На тле чарговага зруху свядомасці галоўнага чыноўніка нашай краіны — на гэты раз у бок далучэння да Балонскага працэсу — у зацікаўленых асобаў не назіраецца ніякага энтузіязму.
Досвед сведчыць, што праз які месяц-два маятнік можа хістануцца ў іншы бок, як гэта было з рэформай 2008 года.
Стомленыя гарачынёй і адсутнасцю навінаў у сезон адпачынкаў журналісты высветлілі стаўленне да далучэння беларускай сістэмы адукацыі да Балонскага працэсу. Аказалася, што эксперты выказваюць сумневы наконт магчымасці поўнай інтэграцыі беларускай адукацыйнай сістэмы да агульнаеўрапейскай.
[Працяг...]
|
 |
 |
Ад 1 верасьня ў Беларусі пачнуць фільтраваць інтэрнэт
|
 |
 |
 1 верасьня набывае моц пастанова Апэратыўна-аналітычнага цэнтру і Міністэрства інфармацыі аб парадку абмежаваньня доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі.
Адмыслоўцы заяўляюць, што на бальшыню карыстальнікаў інтэрнэту новаўводзіны не паўплываюць, а інтэрнэт фільтруецца і без адмысловых пастаноў.
Напярэдадні ўступленьня ў сілу ўрадавай пастановы ў інтэрнэт-прасторы распачалося актыўнае абмеркаваньне магчымага абмежаваньня доступу ў інтэрнэт. Аднак правайдэры інтэрнэт-паслугаў супакойваюць: бальшыню карыстальнікаў абмежаваньне не закране. Камэнтуе прадстаўнік парталу tut.by Кірыл Валошын:
[Працяг...]
|
 |
 |
Фэст “Аршанская бітва” прызначаны на 11 верасьня
|
 |
 |
 Прымеркаваны да бітвы пад Оршай фэстываль бардаўскай песні адбудзецца ў бліжэйшыя да 8 верасьня выходныя. Як паведаміў Эўрарадыё адзін са стваральнікаў фэсту Юрась Копцік, сёлета гэта будзе 11 верасьня.
Пакуль што дакладна вядома, што ў фэсце возьмуць удзел Андрэй Мельнікаў і малады бард Ната Пушкарова. У астатнім фэст зьяўляецца адкрытым для выканаўцаў і наведвальнікаў.
Копцік: "Фэстываль адбудзецца традыцыйна, у бліжэйшую суботу да 8 верасьня. Можаце пераканацца на календары - сёлета гэта 11 верасьня. У нас няма адборачнага журы і праслухоўваньня. Адкрыты ліст..."
Нагадаем, што бардаўскі фэст “Аршаснкая бітва” ладзіцца штогод на Крапівенскім полі пад Оршай. Ён прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы - перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага княства 8 верасьня 1514 года.
[Працяг і фотаздымкі...]
|
 |
 |
Севярынец падтрымаў Пазьняка
|
 |
 |
 Павал Севярынец падтрымаў ініцыятыву Зянона Пазьняка адносна абвяшчэньня 2011 года годам Незалежнасьці.
“Сёньня, 25 жніўня 2010 года, у гадавіну наданьня Дэклярацыі Незалежнасьці канстытуцыйнага статусу, калі пайшоў дваццаты год рэальнага дзяржаўнага сувэрэнітэту і незалежнасьць па-ранейшаму застаецца галоўным пунктам парадку дня ў Беларусі. Сапраўднай незалежнасьці – эканамічнай, палітычнай, культурнай – нам яшчэ трэба дамагчыся.
[Працяг...]
|
 |
 |
А неба на Беларусі блізкае…
|
 |
 |
 Кажуць, дзе нарадзіўся, да таго месца і ласку маеш. Адчуваеш не толькі адказнасць за тыя мясціны, дзе спазнаў свет, але і неадольную прагу заўсёды вярнуцца туды. Цудоўныя горы, моры і іншыя краявіды ніколі не заменяць утульнасці і цеплыні роднай зямлі. Аднак адчуць гэта зможаш толькі ад’ехаўшы далёка, у “іншы свет”.
Такім “светам” для гарадзенскіх маладафронтаўцаў была вандроўка ў частку суседняй Украіны, якая, на думку маладзёнаў, найбольш гістарычна звязана (альбо проста блізкая па душы й настроям) заходняму рэгіёну Беларусі. Свае ўражанні апісвае гарадзенка Рагнеда.
Брамаю развітання з краем ці ганкам да Заходняй Украіны для нас быў Кобрын. Здзіўленыя прыгажосцю і ахайнасцю, што былі “падараваныя дажынкамі” невялікаму населенаму пункту, мы на сабе адчулі супярэчлівую душу гісторыі нашай краіны. На ёй засталіся адбіткі ступакоў шматлікіх падзей, дзеючыя асобы якіх танцавлі “пад розныя дудкі”. Іронія лёсу: у адной і той жа вобласці знаходзяцца музейныя помнікі двум заклятым ворагам — сядзіба Тадэвуша Касцюшкі ў Мерачоўшчыне і музей імя Суворава ў Кобрыне. Абодва з іх аднолькава ўшанаваны, хаця ўкладанне іх у жыццё нашага краю было вельмі розным. Што і казаць? Пэўна гэтая талерантная сумяціца і абыякавая несвядомасць жыве ў нашых галовах яшчэ са школьнай лавы.
[Працяг + фотаздымкі...]
|
 |
 |
КІРКЕВІЧА АШТРАФАВАЛІ НА 825 ТЫСЯЧ
|
 |
 |
 Намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 875 тыс. руб за распаўсюд агітацыі ў межах кампаніі "Горад Наш!".
Алесь Кіркевіч быў затрыманы 3 ліпеня сярод дня двума супрацоўнікамі міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу ў Цэнтральным РАУСе, у той жа дзень, міліцыя правяла дагляд кватэры юнака.
Асноўны закід - ч.2 арт. 21.14 Адміністрацыйнага Кодэксу - парушэньне "правілаў добраўпарадкаваньня, забесьпячэньня чысьціні й парадку". Неўзабаве справа была перададзена ў Адміністрацыю Ленінскага раёна на разгляд адмысловай камісіі.
Пастановаю адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёна Гародні на намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча накладзены штраф у памеры 25 базавых велічынь, што складае 875 000 беларускіх рублёў. Прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна своечасова нават не папярэдзілі абвінавачанага маладафронтаўца аб месцы і часе паседжаньня адміністрацыйнай камісіі.
[Працяг...]
|
 |
|
 |
НАПІШЫ! |
 |
 |
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22
Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22
Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3
Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469
Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287
Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766 |
 |
 |
Далучайся! |
 |
 |
Нашыя чэскія партнэры |
 |
 |
Наш банэр |
 |
 |
Каталёгі |
 |
|