Малады Фронт гэта
КНІГА "ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ"
КНІГА "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ"
ГІСТОРЫЯ Й ФАКТЫ
ДАКУМЭНТЫ
МАЛАДАФРОНТАЎЦУ
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ
Лічыльнікі
На галоўную
УСЁ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЕЦЦА
У мінулы ўік-энд вольная моладзь Салігорска пад патратранажам мясцовых сябраў Маладога Фронта здзейсьніла чарговы тур па нацыянальных гісторыка-культурных мясьцінах Беларусі. Падарожжы па беларускіх замках, касьцёлах, царквах адзін з найбольш улюбёных відаў актыўнага адпачынку і пазнавання роднага краю. За гэтым разам рабятам удалося пабываць у Косаўскім і Ружанскім замках, Жыровіцкім манастыры, пабачыць Белую Вежу ў Камецы, прыгажэйшыя храмы на слонімскай, кобрынскай і пружанскай землях. І, нават, у чыгуначным музеі ў Баранавічах.
Сябра МФ у Салігосрку Аляксей Валабуеў кажа, што гэткія вандроўкі вельмі карысныя для чалавека, які намагаецца пераменаў у нацыянальнай і духоўнай сьвядомасьці нашага народа. Толькі тут можна адчуць усе пераграды і цяжкасьці на шляху беларусаў к свайму самавызначэньню, на шляху к сваёй свабодзе. Нам было вельмі важна зрабіць гэты тур менавіта зараз, пасля ўсёй гэтай давыбарчай, выбарчай і пасьлявыбарчай напругі. Набрацца новых сілаў, моцы для далейшай барацьбы. А гэта, на наш погляд, найлепшы спосаб. Далучайцеся!
[7 красавіка 2006]
Прэс-служба Салігорскага Маладога фронту