У МЕНСКУ ЙДЗЕ АКТЫЎНАЯ АГІТАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ НА 19 САКАВІКА
У суботу дзясяткі менскіх актывістаў Маладога Фронту выйшлі на асноўныя людныя месцы сталіцы каб данесьці да выбаршчыкаў пра акцыю, што пройдзе ў абарону сапраўдных вынікаў выбараў 19 сакавіка а 20-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.
Маладафронтаўцы раздавалі агітацыйныя матэрыялы адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча і газэты " 19 сакавіка твой ВЫБАР". Па сьведчаньні ўдзельнікаў акцыі менчукі вельмі пазытыўна рэагавалі на запрашэньні прыходзіць 19 на Кастрычніцкую плошчы, каб бараніць сапраўдныя вынікі выбараў.
"Усе прыхільнікі дэмакратычнага руху разумеюць, што Лукашэнка ўжо абраў сябе на трэці тэрмін і супрацьпаставіць гэтаму можна толькі атрыкты негвалтоўны супраціў самаабвешчанаму дыктатару", - зазначае адзін зь удзельнікаў акцыі Зьміцер Хведарук
[11 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту
|