|
СТУДЗЕНЬ 2006
|
У МЕНСКУ ІДЗЕ АКТЫЎНАЯ АГІТАЦЫЙНАЯ КАМПАНІЯ МІЛІНКЕВІЧА
Сябры Маладога Фронту, сёньня, правялі чарговую агітацыйную акцыю ў падтрымку адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
Маладафронтаўцы на станцыях мэтро Якуба Коласа і Кастрычніцкая раздалі блізу дзесяці тысячаў газэт "Народная Воля" з вытрымкамі праграмы адзінага кандыдата і распаўсюдзілі таксама некалькі тысячаў каляндарыкаў на бягучы год з выяваю Аляксандра Мілінкевіча.
Па словах арганізатараў акцыі, менчукі вельмі актыўна рэагавалі на распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра Мілінкевіча. Часта каля маладафронтаўцаў зьбіраліся чэргі, людзі прасілі па некалькі асобнікаў газэтаў і каляндарыкаў, каб раздаць сябрам і знаёмым.
[28 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
СТАРАЖЫТНЫ НЯСЬВІЖ ЗА НОВАГА!
Кампаніі "Мы хочам новага!" і "Достал!", якія праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, дайшлі і да муроў старажытнага Нясьвіжу.
Як паведамляе прэс-служба нясьвіжскага Маладога Фронту днямі надпісы " Новага!" і " Достал!" зьявіліся ў іх горадзе. На гэтай падставе аднаго зь лідэраў МФ Нясьвіжу Насту Азарку выклікалі ў раённае адзьдзяленьне ўнутраных справаў, дзе ёй паведамілі, што ў сувязі зь зьяўленьнем у горадзе палітычных надпісаў узбуджана крымінальная справа па арт. 171 крымінальнага кодэксу, а Наста зьяўляецца адным з падазраваных. Таму ў яе забралі пашпарт зазначыўшы, што аддадуць яго пасьля завяршэньня сьледзтва.
Наш сайт будзе паведамляць пра далейшае разьвіцьцё падзеяў.
[28 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
АКТЫВІСТЫ САМВЫДАТУ СУСТРЭЛІСЯ ЗЬ МІЛІНКЕВІЧАМ
|
|
|
|
|
МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАВОДЗІЦЬ АКЦЫЮ САЛІДАРНАСЬЦІ З ПАЎЛАМ СЕВЯРЫНЦАМ: ПРЭЗЭНТАЦЫІ ЯГОНАЕ КНІГІ "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭЯ." ПРОЁДУЦЬ У 14-ці ГАРАДОХ БЕЛАРУСІ
Малады Фронт распачаў чарговую акцыю салідарнасьці з палітычным вязьнем Паўлам Севярынцам, каторы адбывае двухгадовае пакараньне за арганізацыю масавых акцыяў пратэсту супраць рэфэрэндуму 2004 году на лесапавале ў весцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі.
Прэзэнтацыі ягонае кнігі "Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі" пройдуць у Берасьці, Горадні, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Воршы, Баранавічах, Полацку й Наваполацку, Бабруйску, Жлобіне, Жодзіне, Мастах і Барысаве.
[27 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ЗА СПРОБУ САРВАЦЬ ЧЫРВОНА-ЗЯЛЁНЫ СЬЦЯГ - ПЯЦЬ МЕСЯЦАЎ У ТУРМЕ
|
|
|
|
|
АРЫШТАВАНЫЯ ЗА ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ВЫЙШЛІ НА ВОЛЮ
|
|
|
|
|
СПЭЦСЛУЖБЫ АБЕРАГАЮЦЬ ШКЛОЎ АД "АНЦІГАСУДАРСТВЕНАЙ ДЗЕЯЦЕЛЬНАСЬЦІ"
|
|
|
|
|
САЛІГОРСК ЗА МІЛІНКЕВІЧА
Малады Фронт Салігоску правёў пікет каля цэнтральнага рынку ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча. Лідэры салігорскага МФ Дзяніс Карноў і Іван Шыла, каля галоўнага гарадзкога рынку, вывесілі расцяжку "Мілінкевіч - Умее працаваць, Любіць Беларусь, Ведае што рабіць".
Акцыя мела вялікі грамадзкі рэзананс.
[26 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ЗА КАЛЕНДАРЫКІ СА СЛОВАМІ "ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ" ЯЎГЕН СКРАБУТАН ПРАЦЯГВАЕ АТРЫМЛІВАЦЬ ШТРАФЫ
|
|
|
|
|
ЛІДЭРАЎ "ЗУБРА" ВЫКЛІКАЮЦЬ ПА КРЫМІНАЛЬНАЙ СПРАВЕ ФІНЬКЕВІЧА І ЯНУШЭЎСКА
|
|
|
|
|
БЕЛ-ЧЫРВОНА-БЕЛЫ САЛІГОРСК
Нягледзячы на моцны ціск з боку міліцыі і КДБ Салігорскі Малады Фронт
працягвае актыўную дзейнасьць. Увечары 23 лютага некалькі актывістаў МФ
здзейсьнілі арыгінальную акцыю, расфарбаваўшы у бел-чырвоны-белы колер надпіс
"Солигорск", які знаходзіцца на ўездзе ў горад. Акцыя прайшла паспяхова.
[24 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
КІРАЎНІЦТВА СІЗА №1 НЕ ДАЗВАЛЯЕ ПЕРАДАВАЦЬ АРЫШТАНТАМ БІБЛІЮ
Сёньня маладафронтаўцы перадалі Артуру Фінькевічу, каторы знаходзіцца ў сьледчым ізалятаы на "Валадарцы", прадукты харчаваньня і іншыя рэчы. Але супрацоўнікі СІЗА №1 адмовіліся ўзяць Біблію, заявіўшы што Сьвятое Пісьмо не ўваходзіць у пералік дазволеных для перадачы выданьняў.
Па інфармацыі праваабарончай службы Маладога Фронту зараз рыхтуецца скарга на дзеяньні супрацоўнікаў сьледчага ізалятара, кіраўніцтву СІЗА. Калі высьветліцца, што на "Валадарцы" існуе афіцыйная забарона на перадачу Бібліі арыштантам, праваабарончая служба МФ будзе рыхтаваць скаргі ва ўсе вышэйстаячыя інстанцыі і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
[23 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ЛІДЭР ГАРАДЗЕНСКІХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ АФІЦЫЙНА АДЛІЧАНЫ З УНІВЭРСЫТЭТУ
|
|
|
|
|
ЗА ЛУКАШЭНКУ АГІТУЮЦЬ ФАШЫСТЫ?
20 лютага ў цэнтры Жодзіна зьявіліся надпісы фарбай "Don't stop hooligans!", "Зьнішчым антыфу", фашыстоўскія свастыкі з надпісам "За Беларусь!".
Сябры "Маладога Фронту" Жодзіна лічаць, што гэта ёсьць меры псыхалягічнага ўздзеяньня ў першую чаргу на дэмакратычных актывістаў. Гэтаму сьведчаць месцы, у якіх наносіліся фашыстоўскія лёзунгі. Свастыкі зьявіліся на ўваходзе ў пад'езды актывістаў МФ.
Дадзены факт паказвае, што праваахоўныя ворганы гораду ў той час, каб змагацца з сапраўдным экстрэмізмам, арганізоўваюць перасьлед за прыхільнікамі дэмакратычных пераўтварэньняў і выклікаюць іх на "размовы" ў міліцыю.
[21 лютага 2006]
Паводле www.zhodzina.com |
|
|
|
|
СЯРЖУК МАРЧЫК АТРЫМАЎ ПАСТАНОВУ АБ АДЛІЧЭНЬНІ
|
|
|
|
|
СЕВЯРЫНЦУ БАЯЦЦА ДАВАЦЬ АДПАЧЫНАК ДА ВЫБАРАЎ
Палітзьняволенаму, лідэру "Маладога Фронту" Паўлу Севярынцу, каторы адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі за арганізацыю акцыяў пратэсту, адмоўлена ў атрыманьні адпачынку "Да завяршэньня палітычных падзеяў". Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька палітыка Канстанцін Севярынец.
Па ягоных словах, сын павінен быў атрымаць заплянаваны адпачынах на тры дні ў лютым. "Але начальнік выхаваўчай установы майор Ігар Дамуць заявіў Паўлу, што адпачынка да завяршэньня выбараў і іншых палітычных кампаніяў ён не атрымае. Таму, Дамуць адмовіўся падпісаць Паўлу дазвол на адпачынак, хаця з дысцыплінаю ў Паўла ўсё добра і іншыя неабходныя подпісы пад дазволам ён атрымаў", - паведаміў Канстанцін Севярынец.
Па ягоных словах, гэта рашэньне начальніка будзе абскарджвацца ў пракуратуры і дэпартаманце выкананьня пакараньняў МУС.
[21 лютага 2006]
Паводле БелаПАН |
|
|
|
|
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ: "ТРЫМАЙЦЕСЯ, ХЛОПЦЫ, МЫ ПЕРАМОЖАМ!"
|
|
|
|
|
МОЛАДЗЕВЫЯ АКТЫВІСТЫ КАЖУЦЬ ПРА ЦІСК І РЭПРЭСІІ
|
|
|
|
|
ЗЬМІЦЕРУ КАСЬПЯРОВІЧУ ПРЫЗНАЧЫЛІ СУД
Справаводзтва па крымінальнай справе на Зьміцера Касьпяровіча, якога за спробу вывесіць бел-чырвона-бела сьцяг на будынку Менгарвыканкаму абвінавачваюць па 339 арт. КК (хуліганства) завершана, і 27 лютага а 10-й гадзіне суд Маскоўкага раёну пачне судовае паседжаньне.
Як паведамляе маці Зьміцера Тацьцяна, чакаецца, што судовае паседжаньне можа быць завершана у адзін дзень. Па меркаваньні праваабаронцаў, сярод магчымых варыянтаў прысуду - некалькі год умоўнага прысуду ці "хіміі", альбо штраф з улікам ужо адседжанах у СІЗА 42 дзён.
[20 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
19 САКАВІКА, 20:00, КАСТРЫЧНІЦКАЯ ПЛОШЧА - ЧАКАЕМ САПРАЎДНЫЯ ВЫНІКІ ГАЛАСАВАНЬНЯ
|
|
|
|
|
АНДРЭЙ САНЬНІКАЎ: НАПЯРЭДАДНІ ВЫБАРАЎ ПЛЯНУЮЦЦА АРЫШТЫ АКТЫВІСТАЎ
|
|
|
|
|
ЛІДЭР БАРАНАВІЦКАГА МАЛАДОГА ФРОНТУ ВЫКЛЮЧАНЫ З УНІВЭРСЫТЭТУ
|
|
|
|
|
ГЛЯДЗІЦЕ І СЛУХАЙЦЕ: АЛЯКСАНДАР МІЛІНКЕВІЧ У ІТЭРЫ
|
|
|
|
|
ЯЎГЕНА СКРАБУТАНА ВЫКЛЮЧЫЛІ З ГАРАДЗЕНСКАГА УНІВЭРСІТЭТА
|
|
|
|
|
ПРЫСУДЫ ЗА САЛІДАРНАСЬЦЬ
Сёньня, пасьля правядзеньня акцыі "Салідарнасьці" 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы, адбыліся суды над чатырма удзельнікамі мерапрыемства.
Аляксей Бычко, каторы вёў судовае паседжаньне над маладафронтаўцамі, вынес пастанову аб дзесяцісуткавым арышце актывістаў МФ па артыкуле 156 КоАП (дробнае хуліганства). Каардынатар Зубра Алег Мяцеліца, судзьдзёй Партызанскага раёну Алай Дзямінскай, па гэтым жа самым артыкуле адміністратыўнага кодэксу быў асуджаны да 15 сутак арышта.
[17 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ І ЗУБРА ПРАВЯЛІ НОЧ У РАУСЕ
Актывісты Маладога Фронту - Алег Корбан, Павал Фігурын і Барыс Гарэцкі, а таксама каардынатар Зубра Алег Мяцеліца правялі ноч у Менскіх РАУСах. Чакаецца, што сёньня, з 10 раніцы, над актывістамі дэмакратычнага руху пачнуцца суды. Маладафронтаўцаў, каторыя былі затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы, будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну, а каардынатара Зубра ў судзе Партызанскага раёну.
[17 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
МАСАВЫЯ ЗАТРЫМАНЬНІ Ў ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЬЦІ
|
|
|
|
|
СТАТКЕВІЧ: "МЫ ГАТОВЫЯ ПАДТРЫМАЦЬ ПРЭТЭНЗІІ НА ЛІДЭРСТВА Ў ДЭМАКРАТЫЧНАЙ КААЛІЦЫІ ТОЛЬКІ ТЫХ ПАЛІТЫКАЎ, ЯКІЯ ДАКАЖУЦЬ СВАЁ ЛІДЭРСТВА ВЕЧАРАМ 19 САКАВІКА"
|
|
|
|
|
МОЛАДЗЬ ПРАТЭСТУЕ СУПРАЦЬ ПЕРАСЬЛЕДУ СВАІХ ТАВАРЫШАЎ
|
|
|
|
|
ЕЎРАПЕЙСКАЯ КААЛІЦЫЯ: СУСТРЭЧА З ВЫБАРШЧЫКАМІ - 19 САКАВIКА Ў 20-00 У ЦЭНТРЫ МIНСКУ
|
|
|
|
|
ЗА ВАШУ І НАШУ СВАБОДУ!
Моладзевыя рухі МАЛАДЫ ФРОНТ і ЗУБР выступілі з сумеснай заявай пратэсту супраць узмацненьня рэпрэсіяў да беларускай моладзі і заклікалі ўсіх, хто жадае бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай прыйсьці 16 лютага а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы, каб запаліць разам сьвечку Свабоды.
[14 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
МАРЫІ ФІНЬКЕВІЧ ЗАБАРАНІЛІ СУСТРЭЦЦА З СЫНАМ
У аўторак пракурор першамайскага раёну амовіў маці палітзьняволенага Артура Фінькевіча ў законным праве сустрэцца з сынам. Супрацоўнікі пракуратуры паведамілі бацькам Артура, што пытаньні ягонай крымінальнай справы разглядаюцца на значна вышэйшым узроўні.14 лютага Артур Фінькевіч перадаў на волю ліст, дзе выказаў апасеньне, што суд над ім адбудзіцца толькі праз пяць тыдняў - тобок пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
[14 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
ЗА КАЛЕНДАРЫКІ З ВЫЯВАЮ МІЛІНКЕВІЧА - 290 ТЫСЯЧАЎ ШТРАФУ
|
|
|
|
|
КАМПАНІІ "МЫ ХОЧАМ НОВАГА!" І "ДОСТАЛ!" АХОПЛІВАЮЦЬ УСЁ БОЛЬШ ГАРАДОЎ
|
|
|
|
|
ЦІ МОЖНА ЛЯПІЦЬ НАЛЕПКІ "МЫ ХОЧАМ НОВАГА!" НА ДОШКІ АБ'ЯВАЎ ?
|
|
|
|
|
У МЕНСКУ ЗАТРЫМАНЫ ПЯЦЬ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ
У нядзелю, а 19 гадзіне вечара у цэнтры Менcку міліцыя затрымала чатырох актывістаў Маладога Фронту, а праз наўтары гадзіны - яшчэ аднаго.
Алега Дземчанку, Алеся Пазьняка, Ксенію Палаш, Алеся Світу й Мікалая Кастыленка даставілі ў Партызанскі РУУС, дзе на іх склалі пратаколы за расклейку ўлётак з заклікам 16 лютага прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу і запаліць сьвечку ў знак салідарнасьці з палітзьняволеннымі і іхнымі семьямі.
[13 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
|
|
У САЛІГОРСКУ ЗАТРЫМАНЫ СУСТАРШЫНЯ МАЛАДОГА ФРОНТУ ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ
У пятніцу вечарам ў Салігорску затрыманы сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, а таксама бацька лідэра салігорскіх маладафронтаўцаў - Уладзімер Шыла.
Распавядае Зьміцер Дашкевіч: "Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Салігорску і прадстаўнікі Менскага КДБ разам з двума машынамі ДАІ спынілі нас на выедзе з гораду, калі мы рухаліся ў бок Нясьвіжу. Знайшоўшы ў нашым багажы агітацыйныя матэрыялы і балёнікі з фарбаю, супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі і даставілі ў салігорскі ГАМ. Там склаўшы пратаколы аб затрыманьні і канфіскацыі агітацыйных матэрыялаў мяне і Ўладзімера Шылу, недзе праз чатыры гадзіны, вызвалілі.
[11 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
МАЦІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ
Адпраўляючы за краты маладых хлопцаў, пракуроры й судзьдзі нібы выносяць прысуды інхным маці. Сёньня сваіх сыноў чакаюць Тацяна Севярынец, Тацяна Касьпяровіч, Марыя Фінькевіч.
[11 лютага 2006]
Паводле Нашай Нівы |
|
|
|
|
МОГІЛКА З ЧЫРВОНАЙ ПЭНТАГРАМАЙ
|
|
|
|
|
ПРАДСТАЎНІКІ СПЭЦСЛУЖБАЎ БЕЛАРУСІ "РАЗЬБІРАЮЦЦА" З САЛІГОРСКІМІ МАЛАДАФРОНТАЎЦАМІ (фота)
|
|
|
|
|
ЛЮБІЦЬ БЕЛАРУСЬ ШКОДНА ?
7 лютага лідэр Маладога Фронту Гародні, Яўген Скрабутан, быў выкліканы на адміністратыйную камісію гарадзенскага Выканкаму. У студзені на чыгуначнай станцыі ў Мастах яго затрымалі міліцыянты. У хлопца сканфіскавалі торбу зь пяцьцю тысячамі каляндарыкаў са здымкам А.Мілінкевіча і словамі "Люблю Беларусь".
[10 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |
|
|
|
|
У ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ АРТУРА ФІНЬКЕВІЧА МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАВЁЎ АКЦЫЮ КАЛЯ СЬЛЕДЧАГА ІЗАЛЯТАРУ
|
|
|
|
|
РЭЖЫМ РАСПАЧАЎ ТЭРОР СУПРАЦЬ МОЛАДЗІ
На прэс-канфэрэнцыі, якую праводзіў сёньня Малады Фронт, была агучана апошняя інфармацыі па крымінальных справах на маладафронтаўцаў Артура Фінькевіча, Аляксея Янушэўскага, Зьміцера Касьпяровіча, Паўла Красоўскага і Паўла Севярынца.
[6 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту
|
|
|
|
|
ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ: "ЛУКАШЭНКА ЎЖО
ПРАЙГРАЎ"
|
|
|
|
|
ВЕТРЫНСКАЯ СПЭЦКАМЭНДАТУРА ВЫНЕСЛА
ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ
|
|
|
|
|
АРТУРА
ФІНЬКЕВІЧА ПЕРАВЯЛІ Ў СІЗА
У
пятніцу пракурор Першамайскага раёну прад'явіў
абвінавачваньне і абраў меру утрыманьня Артуру
Фінькевічу і Аляксею Янушэўскаму.
[4 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога
Фронту |
|
|
|
|
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ САЛІГОРСКУ БЫЛІ
ЗАТРЫМАНЫЯ ЗА АГІТАЦЫЮ
У Салігорску 3 лютага былі
затрыманыя міліцыянтамі 15-гадовыя актывісты моладзевага
дэмакратычнага руху Іван Шыла і Яўген Мядзьведзеў.
Як паведаміў Радыё Свабода лідэр салігорскіх
маладафронтаўцаў Іван Шыла, іх падазраюць у распаўсюдзе
ўлётак пра Малады Фронт. Хлопцы правялі ў пастарунку
некалькі гадзінаў. Іван Шыла быў адпушчаны без
складаньня пратаколу і тлумачэньня, а на Яўгена
Мядзьведзева быў складзены пратакол аб адміністрацыйным
правапарушэньні.
[3 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога
Фронту |
|
|
|
|
ФІНЬКЕВІЧ І ЯНУШЭЎСКІ БУДУЦЬ
ПЕРАВЕДЗЕНЫ Ў "ІЧУ"
Як павдаміў адзін са сьледчых
Першамайскага РАУСа Менску, Артур Фінькевіч і Аляксей
Янушэўскі да рашэньня пракурора будуць знаходзіцца ў
ізалятары часовага ўтрыманьня. Мяркуецца, што заўтра
хлопцаў рашэньнем пракуратуры ці вызваляць, ці
прад'явяць абвінавачаньне па крымінальным артыкуле.
Праваабарончая служба Маладога Фронту перадала
Артуру і Аляксею цёплыя рэчы й ежу.
[1 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога
Фронту |
|
|
|
|
ЗАТРЫМАНЫЯ АКТЫВІСТЫ МАЛАДОГА
ФРОНТУ
Ноччу 1 лютага ў Менску затрыманы
сябры Управы Маладога Фронту Артур Фінькевіч і Аляксей
Янушэўскі. Міліцыя абвінавачвае хлопцаў у зьдзяйсненьні
на сталічных платах надпісаў "Хочам новага" і "Дастал!".
Зараз маладафронтаўцы знаходзяцца ў Першамайскім РАУСе.
[1 лютага 2006]
Прэс-служба Маладога
Фронту |
|
|
|
|
|
|
|
НАПІШЫ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
На актывістаў Маладога Фронту Артура Фінькевіча й Зьміцера Касьпяровіча ўзбуджаны крымінальныя справы.
Маладафронтаўцаў да гэтага часу трымаюць ў сьледчым ізалятары, дзе яны знаходзяцца ў жудасных перапоўненых камэрах. Толькі словы паплечнікаў і сяброў могуць падтрымаць зьняволеных.
Напішы палітвязьням:
220050 Менск, вул.Валадарскага 2, СІЗА №1, камэра 146. Касьпяровічу Зьмітру
220050 Менск, вул.Валадарскага 2, СІЗА №1. Фінькевічу Артуру
|
|
|
|
ПРАЦЯГВАЕЦЦА РЭАЛІЗАЦЫЯ СТРАТЭГІІ
ДЗЕЯНЬНЯ МФ ДА ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ
|
|
|
|
МЕНСКІ
МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАЦЯГВАЕ ПЕРАРЭГІСТРАЦЫЮ РАЁННЫХ
РАДАЎ
10 студзеня адбылося
справаздачна-выбарчае паседжаньне Койданаўскай рады
Маскоўскага раёну менскага Маладога Фронту. Раённая
структура заслухала й абмяркавала справаздачу свайго
кіраўніцтва й пераабрала старшыню й намесьнікаў рады на
наступны тэрмін.
На дадзены момант
перарэгістраваныя шэсьць з дзевяці сталічных раённых
радаў, а ў бліжэйшыя дні адбудзецца справаздачнае
паседжаньне Менскай гарадзкой арганізацыі МФ. |
|
|
|
НАПІШЫ
ЛІСТ ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ
Павал Севярынец адбывае свой тэрмін
за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі
вынікаў рэфэрэндуму-2004 на крайняй Поўначы Беларусі.
Каб вырваць з грамадзкага жыцьця, яго закінулі ў глухі
край. Там у радыюсе 30 км няма ніводнага газэтнага
шапіка й царквы, ня кажучы пра Інтэрнэт і мабільную
сувязь. Але Паўлу можна напісаць на адрас:
Паштовая адрэса Паўла ў Малым Сітне: 211656,
Віцебская вобласьць, Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул.
Лясная, 11. |
|
|
|
СМАЛЯВІЦКІЯ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ
ПЕРАРЭГІСТРАВАЛІСЯ
20 сьнежня адбыўся
справаздачна-выбарчы сход смалявіцкага Маладога Фронту.
У паседжаньні гарадзкой арганізацыі прыняў удзел
сустаршыня МФ Зьміцер Дашкевіч. Маладафронтаўцы абралі
новае кіраўніцтва й зацьвердзілі стратэгію дзеяньня на
бліжэйшую палітычную кампанію.
З.Дашкевіч: "Дадзенае
справаздачна-выбарчае паседжаньне праходзіла ў шэрагу
крокаў, якія зацьверджаны Цэнтральнай радай Маладога
Фронту ў стратэгіі дзейнасьці арганізацыі да
прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Трэба зазначыць, што
смалявіцкая рада зьяўляецца адной з найбуйнейшых
рэгіянальных структураў МФ і мае ў сваіх шэрагах больш
за 20 актыўных сябраў.
Маладафронтаўцы актыўна
ўдзельнічаюць у агітацыйнай кампаніі Аляксандра
Мілінкевіча, а наваабраны лідэр смалявіцкага МФ
адначасова зьяўляецца кіраўніком штабу адзінага
кандыдата ад дэмакратызных сілаў смалявіцкага раёну."
|
|
|
|
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ
20 сьнежня пачалі дзейнічаць
знакамітыя антыапазыцыйныя папраўкі ў Крымінальнага
кодэксу. Відавочна, што гэтыя захады накіраваны на
паралізаваньне нацыянальнага руху, і асабліва моладзі,
як самай актыўнай яго часткі.
Таму, у выпадку
блякаваньня нашага сайту вы зможаце знайсьці сайт
Маладога Фронту на сэрвэрах mfrontnet.narod.ru
ці mfront.boom.ru. Цягам
бліжэйшых дзён люстэркі таксама зьявяцца ў вядучых
эўрапейскіх зонах. |
|
|
|
ЖАРТ
ДНЯ
Не да жартаў!
|
|
| |