Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
ЛЮТЫ 2005
БЕЛАРУСЬ - СЭРЦА ЭЎРОПЫ

Малады фронт сумесна з прадстаўнікамі іншых моладзевых арганізацыяў арганізаваў 14 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менску акцыю-пэрфоманс “Сэрца Эўропы” прысьвечанаю Дню сьвятога Валянціна. Акцыя праходзіла пад сіне-жоўтымі колерамі эўрапейскага сьцягу - колерамі, якія моладзь абрала ў якасьці сымбаля беларускай бархатнай рэвалюцыі.

Увечары 14 лютага на Кастрычніцкую плошчу Менска прыйшло каля 100 маладых апазыцыйных актывістаў. Сярод іх былі сябры Маладога Фронту, Задзіночаньня беларускіх студэнтаў, навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю. Усе яны мелі ў сваім адзеньні элемэнты сьцягу Эўрапейскага зьвязу - шалікі, хусткі й навязкі валошкавага колеру з жоўтымі зоркамі. Акцыя мела назву “Сэрца Эўропы”.

Сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч так патлумачыў яе сэнс:

(Дашкевіч:) “Малады Фронт і беларуская моладзь, як заўсёды, распачынае палітычны сэзон 14 лютага. Мы выйшлі каб прадэманстраваць - моладзь ніколі не была згодная з рэжымам Лукашэнкі і праазіяцкім курсам ягонае палітыкі. Маладыя людзі Беларсі заўсёды мелі эўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасьці за галоўную мэту. Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, мы выходзім з колерамі эўрапейскага сьцягу, прэзэнтуем іх як колеры беларускай рэвалюцыі й яшчэ раз даказваем, што Беларусь гістарычна і геаграфічна належыць да эўрапейскай цывілізацыі”.

Празь некалькі хвілінаў пасьля пачатку акцыі, на Кастрычніцкай плошчы зьявіліся амонаўцы, якія пачалі выціскаць зь яе ўдзельнікаў сьвяточнага мерапрыемства. Тым часам на Кастрычніцкую плошчу заехала калёна камунальнай тэхнікі, якая пачала ўборку сьнегу. Да больш радыкльных дзеяньняў у дачыненьні да апазыцыйнай моладзі ўлады, на дзіва, не перайшлі.

Варта дадаць, што акцыі рознага фармату былі арганізаваныя 14 лютага маладафронтаўцамі яшчэ ў 17 гарадох Беларусі.

[15 лютага 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
БУДЗЬМА РАЗАМ З НАМІ!

Малады Фронт запрашае ўсіх каму не абыякавы лёс Беларусі далучацца! Адбудуем разам - дэмакратычную, незалежную бацькаўшчыну!

тэл.: 8 029 755 69 90, e-mail: mfront@tut.by