Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
ЛІСТАПАД 2005
У КУРАПАТАХ ЗНОЎ ЗЛАМАНЫ ПОМНІК

МАЛАДАФРОНТАЎСКІ САЙТ БЫЎ БЛЯКАВАНЫ НЕВЯДОМЫМІ

КДБ БАІЦЦА МАЛАДОГА ФРОНТУ

МАЛАДЫ ФРОНТ УШАНАВАЎ СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН

РЭЙКАВАЯ ВАЙНА

САЛІГОРСКІХ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ ДАПЫТВАЮЦЬ І ПАГРАЖАЮЦЬ РАСПРАВАЙ

24 ЛІСТАПАДА - ГАДАВІНА РЭФЭРЭНДУМУ-96

УКРАІНА АДЗНАЧЫЛА ДЗЕНЬ СВАБОДЫ

ПРЫСТАСАВАНЦЫ З БРСМ

На першы погляд, яны такія ж, як і мы: маладыя, са сваімі праблемамі, марамі. Іх нават можна зразумець — яны хочуць пасьпяхова закончыць вучобу і дастаць нармальную працу. Але я ніколі не зразумею іх! Я імі пагарджаю!

Яны — актывісты БРСМ.

[21 лістапада 2005]
Прадстаўнік МФ ва Ўкраіне Ігар Шчэкарэвіч
"МАКСІМКА"

БАРАНАВІЦКІМ МАЛАДАФРОНТАЎЦАМ ЗНОЎ ПАГРАЖАЮЦЬ

СЬЛЕДЧЫЯ ДАПЫТВАЮЦЬ БАБРУЙСКІХ АКТЫВІСТАЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ

ВЫМІРАНЬНЕ "ВЫМЯРАЛЬНІКАЎ"

ВЫНІШЧЭНЬНЕ ІДАЛАЎ У БАБРУЙСКУ (фота)

Шэрыя вуліцы горада, цяжкае вільготнае паветра, сьцягі колеру крыві на кожным будынку і ў кожным завулку - гэта Бабруйск напярэдадні чарговай гадавіны савецкага перавароту. Ці як усё яшчэ модна казаць "Вялікай Кастрычнецкай Рэвалюцыі". Да апошняга моманту наш горад меў імідж "чырвонага". І нездарма. Яшчэ нядаўна, гады тры-чатыры таму, на шматлікіх сценах дамоў можна было ўбачыць аграмадныя плякаты э лёзунгамі кшталту "Слава социалистическаму труду" ці "слава КПСС", мазайку з маленькіх каменьчыкаў "Ленин всегда живой!".

Зараз плякаты зьмянілі на іншыя, з цытатамі Лукашэнкі, а па колькасці помнікаў "важдя" на душу насельніцтва як былі "впереди калоны всей" так і зараз у перадавіках, але…

[9 лістапада 2005]
Прэс-служба бабруйскага Маладога Фронту
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ НА АДПАЧЫНКУ

8 лістапада Павал Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак з алёшчынскай "хіміі", дзе ён працуе ўжо больш двух месяцаў. Па заканадаўству, асуджаны на пазбаўленьне волі, пры ўмове добрых паводзінаў, раз на месяц мае права на кароткатэрміновы адпачынак. Таму, гэта ўжо другое наведваньне Паўлам малой Радзімы - Віцебску.

У сувязі зь ажыятажам вакол мінулага адпачынку Паўла, які супаў з правядзеньнем Кангрэсу дэмсілаў, зараз Павал атрымаў не пяць, а трое сутак "вакацыяў".

[9 лістапада 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ХВОЯ ЗЬ ФІГАВЫМ ЛІСЬЦЕМ

АРШАНСКІ АДЗЬДЗЕЛ ІДЭАЛЁГІІ ЗАБАРАНІЎ РОК-КАНЦЭРТ

Аршанская суполка "Маладога Фронту" напрацягу 2000-2001 гадоў, супольна з БМА, амаль штомесячна праводзілі рок-канцэрты.

У гэтым годзе аднаўленьне традыцыі "рок-сэйшанаў" патрапіла пад забарону.

[3 лістапада 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ЛЕСАПАВАЛ І КОШЫКІ

Кастрычнік 2005
Верасень 2005
Жнівень 2005
Ліпень 2005
Чэрвень 2005
Травень 2005
Красавік 2005
Сакавік 2005
Люты 2005
Студзень 2005
НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
НАПІШЫЦЕ ЛІСТ ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ

Павал Севярынец адбывае свой тэрмін высылкі на крайняй Поўначы Беларусі. Каб вырваць з грамадзкага жыцьця, яго закінулі ў глухі край. Там у радыюсе 30 км няма газэтнага шапіка й царквы, ня кажучы пра Інтэрнэт і мабільную сувязь. Але Паўлу можна напісаць на адрас:

Паштовая адрэса Паўла ў Малым Сітне: 211652, Віцебская вобласьць, Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул. Лясная, 11.
ДЭЛЕГАЦЫЯ МАЛАДОГА ФРОНТУ НАВЕДАЛА ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА

1 лістапада маладафронтаўская дэлегацыя чарговы раз наведала свайго сябра і паплечніка Паўла Севярынца, каторы адбывае двухгадовае абмежаваньне волі ў вёсцы Малое Сітна, што на Віцебшчыне.

Перад прыездам у Малое Сітна маладафронтаўцы разам з Паўлам паварочалі бярвеньні ў вёсцы Алёшча, дзе той працуе нарыхтоўшчыкам лесу. Ужо другі тыдзень палітзьняволены выходзіць на працу ў другую зьмену - зь 15:00 да 23:30. Па меркаваньні Паўла, зроблена гэта было каб ён асабліва не раслабляўся, бо начная праца больш цяжкая і разьбівае дзень.

Нягледзячы на цяжкую працу Павал, дзякуючы сяброўскае падтрымцы ўсіх каму ён неабыякавы, трымаецца добра. Праз маладафронтаўскі сайт Паша перадае прывітаньне і словы вялікае ўдзячнасьці ўсім хто прысылае лісты са словамі падтрымкі.

"Ва ўмовах высылкі, гэта, разам зь Бібліяй, адзінае, што дазваляе не пахістнуцца ў веры і надае сілы для жыцьця і дзейнасьці" - зазначае заснавальнік Маладога Фронту Павал Севярынец.
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ВОРШЫ БАРОНЯЦЬ НАВАКОЛЬЛЕ АД ХІМІЧНЫХ АДХОДАЎ

25 кастрычніка адбыўся сход Аршанскай суполкі "Маладога Фронту". На сходзе абмяркоўвалася толькі адно пытаньне-20 тон хімічных адходаў, якія ў кастрычніку былі захаваныя на тэрыторыі г. Барань (Аршаншчына) ў непасрэднай блізкасьці да ракі Адроў.

Арганізацыя ўжо праводзіла шэраг акцыяў з мэтай прымусіць адміністрацыю УП "Лёс" прыбраць тыя адходы, ў тым ліку ў ліпені быў арганізаваны пікет. Але нядаўна інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя дазволіла заводу захоўваць там хімічныя адходы трэцяй катэгорыі небясьпекі. Што на думку маладафронтаўцаў з'яўляецца незаконным ды антынароднам рашэньнем.

Як кажа старшыня вабласной магілёўскай арганізацыі МФ Ігар Казьмярчак, сябры арганізацыі адзінагалосна прынялі рашэньне працягваць ціск на ўлады да тае пары пакуль не зьнікне экалягічная небяспека. Абяццаеца "бескампрамісная ды жорсткае змаганьне за здароўе людзей і будучых пакаленьняў".
ПАЧАЛАСЯ ПЕРАРЭГІСТРАЦЫЯ РАЁННЫХ РАДАЎ МЕНСКАГА МАЛАДОГА ФРОНТУ

12 верасьня адбылося першае справаздачна-выбарчае паседжаньне, з дзевяці заплянаваных Управаю Маладога Фронту, што мусяць прайсьці ва ўсіх раённых структурах Менскага МФ на працягу верасьня.

Першымі перарэгістрацыю прайшлі сябры Партызанскае Рады Менскага МФ. На паседжаньні быў абраны новы кіраўнік Рады.

Па завяршэньні перарэгістрацыі, кіраўніцтва раённых Радаў Менску абярэ кіраўніка Менскага Маладога Фронту. Справаздачна-выбарчае паседжаньне Менскага МФ плянуецца правесьці на пачатку кастрычніка.
БУДЗЬМА РАЗАМ З НАМІ!

Малады Фронт запрашае ўсіх каму не абыякавы лёс Беларусі далучацца! Адбудуем разам - дэмакратычную, незалежную бацькаўшчыну!

тэл.: 8(029)755-69-90,
e-mail:mfront@tut.by