Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
ЛІПЕНЬ 2005
1 ЖНІЎНЯ А 18-Й ГАДЗІНЕ НА КАСТРЫЧНІЦКАЙ ПЛОШЧЫ

Малады Фронт, разам з іншымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі, запрашае ўсіх прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу, на акцыю салідарнасьці з Сьвятланай Завадзкай.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Беларусі зьбіраюцца выйсьці з партрэтамі Зьміцера Завадзкага ў ланцуг неабыякавых людзей, каб прадэманстраваць сваю салідарнасьць з жонкаю Зьміцера - Сьтланаю Завадзкаю.

Нагадаем, што 7 ліпеня, калі людзі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў пятую гадавіну зьнікненьня Зьміцера Завадзкага, менскі АМАП жорстка разагнаў акцыю памяці, а адзін з амапаўцаў ўдарыў па твары жонку Зьміцера - Сьвятлану.

[30 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ЗМІЦЕР ДАШКЕВІЧ:
“СВЯТЛАНА! МЫ НІКОЛІ НЕ ДАДЗІМ ВАС У КРЫЎДУ БЕЗЗАКОННАМУ РЭЖЫМУ!”

- Я прыйду на акцыю салідарнасці са Святланай Завадскай 1-га жніўня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу, таму што ўпэўнены: любы сумленны чалавек не можа моўчкі глядзець, як прадстаўнік улады збівае жанчыну. Абурае, што гэта робіцца прылюдна, адкрыта, перад прадстаўнікамі беларускіх і замежных СМІ.

МАЛАДЫ ФРОНТ АДЗНАЧЫЎ ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

У 15 гадавіну абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі Малады Фронт вывесіў нацыянальныя сьцягі на праспэкце Скарыны і перадаў заяву Ўладзіміру Пуціну.

Актывісты Маладога Фронту, якія вывешвалі нацыянальныя сымбалі на галоўным праспэкце краіны, паспрабавалі праз расейскія тэлеканалы - ТВЦ і REN-TV (сюжэты прайшлі ў этэры сёньня) давесьці Ўладзімеру Пуціну і шэраговым грамадзянам Расейскае "імпэрыі", што беларусы расейцамі ніколі не былі і ня будуць.

[28 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
РАЁННЫЯ СХОДЫ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ АДБЫЛІСЯ Ў 65 РЭГІЁНАХ

З 15 чэрвеня па 25 ліпеня, ў Беларусі адбылося 65 сходаў па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, з 99 раённых сходаў, заплянаваных на гэты перыяд. У сходах узяла ўдзел 2570 чалавек, абрана 130 дэлегатаў.

[27 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МЫ - НЕ РАСЕЙЦЫ, І РАСЕЙЦАМІ НІКОЛІ НЯ БУДЗЕМ !

Сёньня ўвечары, у этэры ОРТ, у размове з “камісарамі" руху “Нашы” (дзе чамусьці апынулася грамадзянка Беларусі) прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што расейцы і беларусы адна нацыя.

Асабліва абуральна гэтая заява гучыць напярэдадні 15-ці годзьдзя прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным суверенітэце Беларусі, якое беларускі народ будзе адзначаць заўтра. Сваім выказваньнем Пуцін фактычна плюнуў у твар дзесяцімільённай беларускай нацыі, якая стагодзьдзямі змагалася за сваю Незалежнасьць ад Расейскае імпэрыі.

[26 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
“СЛАВЯНСКІЙ ПОЗОР” У ВІЦЕБСКУ: КРАМКУ ТРЭБА ЗАЧЫНЯЦЬ

Скончыўся гэтак званы “Славянскі Базар” у Віцебску. Гасьцямі фэсту былі нешматлікія славяне, казакі, узбэкі, іранцы і іншыя браты па лягеры. Адметнымі рысамі галоўнага фэсту лукашэнкаўскай Беларусі стала канчатковая дэбеларусізацыя і чэргі ў гарадзкі скурвэндэспансэр.

[24 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ЗАВЕРШЫЛАСЯ СУСТРЭЧА ЛУКАШЭНКІ І ПУЦІНА

Сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна адбываліся за зачыненымі дзьвярыма. Кіраўнік Беларусі правёў перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным спачатку за рабочай вячэрай, а потым за рабочым сьняданкам у прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі Завідава.

Як перадаюць афіцыйныя крыніцы, абмяркоўваўся шырокі спэктар праблемаў "саюзнага будаўніцтва", узаемадзеяньня ў гандлёва-эканамічнай сфэры. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі таксама пытаньні ўступленьня дзьвюх краінаў ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, супрацоўніцтва ў галіне паліўна-энэргетычнага комплексу, узаемадзеяньня ў міжнародных арганізацыях, аказаньня ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне, забесьпячэньня роўных правоў грамадзянаў Беларусі і Расеі ў сацыяльнай сфэры. Сустрэчы праводзіліся за зачыненымі дзьвярыма, і фактычна ніякай інфармацыі пра яе вынікі прэзыдэнцкія прэсавыя службы не падавалі.

[22 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
НАЦЫЯНАЛЬНЫ АЛЬЯНС ПАТРАБУЕ ВЫДАЦЬ БЫЛОГА ГУБЭРНАТАРА КІЕЎСКАЙ ВОБЛАСЬЦІ

Партнэрская арганізацыя Маладога Фронту ува Ўкраіне - Нацыянальны Альянс зьвярнулася з заяваю да беларускіх уладаў з патрабаваньнем выдаць былога губэрнатара Кіеўскай вобласьці Анатоля Засуху супрацоўнікам унутраных справаў Украіны.

[22 ліпеня 2005]
Прадстаўнік Маладога Фронту ўва Ўкраіне Ігар Шчэкарэвіч
ІНСТЫТУТ ГЭЛАПА ПРЭЗЭНТАВАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ САЦЫЯЛАГІЧНАЕ ДАСЬЛЕДВАНЬНЕ

Балтыйскае адзьдзяленьне сусьветнавядомага сацыялагічнага цэнтру Інстытута Гэлапа прэзэнтавала для беларускай моладзі вынікі апошняга апытаньня, якое праводзілася з 6 чэрвеня па 6 ліпеня 2005 году. Апытаньне аналізуе палітычна-эканамічную сытуацыю ў Беларусі і дасьледуе стаўленьне да эканамічных і палітычных праблемаў моладзі.

На прэзэнтацыі, якая адбывалася ў Вільні, прысутнічалі лідэры Маладога Фронту - Дашкевіч Зьміцер, Зарэмбюк Алесь, Дзенісевіч Андрусь і прадстаўнікі іншых моладзевых грамадзкіх аб’яднаньняў.

[19 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МЕНСКІ ГАРАДЗКІ СУД НЕ СКАСАВАЎ РЭГІСТРАЦЫЮ БЕЛАРУСКАЙ ЭВАНГЕЛЬСКАЙ ЦАРКВЕ

Менскі гарадзкі суд дазволіў пастару Эрнэсту Сабілу цягам двух месяцаў працягваць пошукі юрыдычнага адрасу і магчымасьці перарэгістраваць Беларускую Эвангельскую царкву. У іншым выпадку рэлігійную арганізацыю ліквідуюць.

ПРА ЖЫЦЬЦЁ І ДЗЕЙНАСЬЦЬ ЭРНЭСТА САБІЛЫ ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

[19 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
АКТЫВІСТ МАЛАДОГА ФРОНТУ ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У СЬВЯТКАВАНЬНІ ГАДАВІНЫ "УПА"

16 ліпеня прадстаўнік Маладога Фронту Барыс Гарэцкі прыняў удзел у сьвяткаваньні гадавіны Украінскай Паўстанскай Арміі (УПА), якая існавала на Украіне пасьля другой сусьветнай вайны і абараняла незалежнасьць сваёй Бацькаўшчыны.

[18 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МІНАВАНЬНЕ АДМІНІСТРАТЫЎНЫХ БУДУНКАЎ МЕНСКУ І БЕЛАРУСКАЕ ЧЫГУНКІ МАЛАДЫ ФРОНТ ЛІЧЫЦЬ ПРАВАКАЦЫЯЙ

Учорашняе паведамленьне пра замінаваньне “Беларускай нацыянальна-вызвольнай арміяй” некалькіх будынкаў райвыканкамаў, філіяла банку, а таксама пяці накірункаў чыгункі Малады Фронт лічыць правакацыяй спэцслужбаў.

[16 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ДЭЛЕГАЦЫЯ МАЛАДОГА ФРОНТУ НА КАНГРЭСЕ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ МАЕ ЎЖО КАЛЯ 30 ЧАЛАВЕК

Працягваецца вылучэньне дэлегатаў на кангрэс дэмакратычных сілаў, у якім Малады Фронт прымае чынны ўдзел.

[11 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МОЛАДЗЕВЫЯ ХРЫСЬЦІЯНСКІЯ ДЭМАКРАТЫ НАРВЭГІІ НАЛАДЖВАЮЦЬ СУВЯЗІ З МАЛАДЫМ ФРОНТАМ

З 7 ліпеня, у Маладога Фронту гасьцюе кіраўніцтва нарвэжскай Хрысьціянска-дэмакратычнай моладзі.

[11 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ВІЦЕБСКАЯ ГРАМАДЗКАСЬЦЬ СУПРАЦЬ ПАРНАГРАФІІ

Каардынатар аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і мясцовыя каардынатары Мікалай Юнашаў і Аляксандар Галавань правялі прэсавую канфэрэнцыю, на якой распавялі пра ўласны досьвед аналізу сродкаў масавае інфармацыі, што распаўсюджваюцца на Віцебшчыне. Паводле іхных высноваў, ці ня ў кожным віцебскім шапіку можна набыць цэлы шэраг расейскіх выданьняў, дзе культывуюцца гвалт, парнагарафія і акультызм.

[6 ліпеня 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
БУДЗЬМА РАЗАМ З НАМІ!

Малады Фронт запрашае ўсіх каму не абыякавы лёс Беларусі далучацца! Адбудуем разам - дэмакратычную, незалежную бацькаўшчыну!

тэл.: 8 029 755 69 90, e-mail: mfront@tut.by