Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
КРАСАВІК 2005
У 19-ю гадавіну чарнобыльскай трагедыі ўлады ўпершыню брутальна разагналі традыцыйны “Чарнобыльскі шлях”, учыніўшы пры гэтым міжнародны скандал.

У той час, як палітычныя партыі вырашылі адмовіцца ад шэсьця й правесьці мітынг каля плошчы Бангалор, “Малады Фронт” разам зь сяброўскімі арганізацыямі зь Беларусі, Украіны й Расеі паспрабавалі мірна прайсьці пра праспэкце Ф. Скарыны, нагадваючы пра наступствы буйнейшай ў сьвеце тэхнагеннай катастрофы й пра віну беларускіх уладаў у замоўчваньні маштабаў трагедыі, у адмове ад далейшага адсяленьня людзей з забруджаных тэрыторыяў і, такім чынам, у генацыдзе беларускай нацыі. Упершыню за 17 гадоў правядзеньня “Чарнобыльскага шляху” ўлады пайшлі на брутальны разгон шэсьця. Удзельнікаў акцыі кідалі на зямлю, зьбівалі нагамі і, заламаўшы рукі за сьпіну ды надзеўшы на затрыманых кайданкі, гвалтам запіхвалі ў міліцыйскія аўтобусы. Міліцыянты хапалі нават выпадковых мінакоў, якія выходзілі з рэстарацыі “McDonald’s” на праспэкце Ф. Скарыны. Аднаму з удзельнікаў акцыі, сябру моладзевай арганізацыі “Зубр”, пры затрыманьні зламалі руку. АМАП не спынілі нават хрысьціянскія крыжы, якія несьлі наперадзе калёны сьвятары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы.

У ходзе шэсьця былі затрыманыя сустаршыня “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч, намесьнік сустаршыні “Маладога Фронту” Сяржук Лісічонак, кіраўнік прэс-службы “Маладога Фронту” Барыс Гарэцкі, старшыня Койданаўскай рады “Маладога Фронту” Кірыл Шымановіч, а таксама два непаўнагадовыя актывісты “Маладога Фронту” Алесь Смольскі й Сяржук Мурашка. Сярод затрыманах беларусаў - старшыня Беларускай Партыі Свабоды Сяржук Высоцкі. Але грамадзянамі Беларусі затрыманьні не абмежаваліся - міліцыя арыштоўвала й актывістаў расейскіх і украінскіх моладзевых арганізацыяў, якія прыехалі ў Менск падтрымаць імкненьні беларускага народу да свабоды й дэмакратыі. За кратамі знаходзяцца старшыня ўкраінскай моладзевай арганізацыі “Національний альянс”, дэпутат мясцовага савету й дарадца галавы Валынскай вобласьці Ўкраіны Ігар Гузь разам з яшчэ чатырма актывістамі арганізацыі, кіраўнік моладзевага аддзяленьня расейскай партыі “Яблоко” Ільля Яшын, кіраўнік расейскага моладзевага руху “Идущие без Путина” Вадзім Рэзвы, карэспандэнты “Маскоўскага камсамольца” і расейскага Newsweek.

Агулам на акцыі было затрымана больш за 30 чалавек, у тым ліку 14 грамадзянаў Расеі й 5 грамадзянаў Украіны. Па стане на 23.30 частку затрыманых, якія знаходзіліся ў Ленінскім РАУС, афармлялі для пераводу ў ізалятар часовага затрыманьня, куды звычайна трапляюць абвінавачаныя ў крымінальных злачынствах. Але дакладнай інфармацыі наконт таго, што інкрымінуецца ўдзельнікам шэсьця, пакуль няма. Прадстаўнікі ўкраінскай амбасады ў Беларусі ўжо выказалі абурэньне паводзінамі беларускіх уладаў і паабяцалі далейшае разібральніцтва з боку ўладаў Украіны.

“БТ” дзеля легітымізацыі дзеяньняў беларускай міліыцыі ўжо пачала гістэрычна крычаць пра “баевікоў “УНСО”, якія нібыта прыехалі ў “сільную і працвятаюшчую” Беларусь праводзіць тут рэвалюцыі ды рабаваць простых жыхароў Менску. Але праўды рытуальнымі крыкамі не схаваеш. Напярэдадні 60-годзьдзя перамогі над фашызмам улады па-фашысцку зьбілі й арыштавалі ўдзельнікаў мірнага традыцыйнага “Чарнобыльскага шляху”, а гэта азначае толькі адно - беларускія ўлады баяцца, прычым баяцца ўсё болей і болей з кожным днём. Гэтак званае “кіраўніцтва” краіны не зразумела аднаго: ніякая міліцыя, ніякія гістэрыкі ў дзяжСМІ ня здолеюць спыніць волю беларускага народу жыць у свабоднай дэмакратычнай эўрапейскай краіне, бяз боязі выказваць свае меркаваньні й быць упэўненымі ў тым, што дзяржава робіць усё магчымае дзеля здароўя іхных дзецяў. Жыве Беларуская Рэвалюцыя! Жыве Беларусь!

[27 красавіка 2005]
Прэс-служба МФ
"Малады Фронт" з Кіева адказвае Сяргею Касьцяну

Заява намесьніка кіраўніка камісіі па міжнародным справам і кантактам з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргея Касьцяна наконт праведзенай у Кіеве 7 красавіка акцыі “Свабоду палітвязньям!”, не засталася без рэакцыі з боку арганізацый-удзельнікаў. Нагадаем, спадар Касьцян заявіў, што гэтая акцыя зьяўляецца правакацыяй, праведзенай у межах "рэалізацыі ўкраінскім кіраўніцтвам пляну па пашырэньні свабоды ў Беларусі".

Кіраўніцтва Ўсеукраінскай моладзевай грамадзкай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” заявіла,што “ня мае нічога агульнага з тымі ці іншымі “плянамі рэалізацыі” ні кіраўніцтва краіны, ні прэзыдэнта Ўкраіны. Прайшоўшая акцыя была ініцыяваная і праведзеная толькі актывістамі “Нацыянальнага Альянсу” (Украіна) і іхнімі калегамі з “Маладога Фронту” (Беларусь), як і усе іншыя акцыі і мерапрыемствы, якія праводзіць арганізацыя.”

Камэнтуе прадстаўнік “Маладога Фронту” у Кіеве Ігар Шчэкаревіч:

(Шчэкаревіч: ) "Мы, «Малады Фронт» і «Нацыянальны Альянс» хочам заявіць, што ня маем ніякіх адносін ні да кіраўніцтва краіны ні да прэзыдэнта Ўкраіны. «Малады Фронт» і «Нацыянальны Альянс» лічаць, што ўлада ў Беларусі груба парушае правы чалавека, у тым ліку на свабоду слова, свабоднае правядзеньне мітынгаў і дэманстрацый. Сьведчаньнем таго ёсьць зьнікненьне і ўтрыманьне за кратамі шэрагу прадстаўнікоў апазыцыі. Мы лічым, што гэтая інфармацыя павінна быць вядомая ўкраінскай грамадзкасьці".

Таксама прадстаўнік “Маладога Фронту” адкідвае абвінавачаньні ў няведаньні арганізатарамі акцыі беларускае рэчаіснасьці. Нагадаем – спадар Касьцян адзначаў, што шмат беларускіх палітыкаў, партрэты якіх трымалі удзельнікі акцыі ужо выйшлі на свабоду.

(Шчэкаревіч: ) "Мы не патрабавалі вызваліць тых, хто ўжо знаходзіцца на волі. Мы трымалі партрэты Маркевіча, Мажейкі, Клімава, Кудзінава таму, што гэтыя людзі былі у свой час пасаджаныя па палітычных матывах. І гэтым мы хацелі зьвярнуць увагу ўкраінскай грамадзкасьці да праблемы палітычных зьняволеных ў Беларусі".

“Малады Фронт” і “Нацыянальны Альянс” запэўніваюць, што і далей будуць праводзіць акцыю на падтрымку людзей, правы якіх парушаюцца ў Беларусі.

[10 красавіка 2005]
Прэс-служба МФ
МАЛАДЫ ФРОНТ "ПАВІНШАВАЎ" ПУЦІНА І БЛАХІНА

Маладафронтауцаў сустрэў першы намесьнiк амбасадара Расеi.

Сёньня, у дзень так званага яднаньня Беларусi i Расеi, Малады Фронт павiншаваў прэзыдэнта РФ Пуцiна й амбасадара РФ у РБ. А 12-ай гадзiне каля расейскай амбасады сабралася каля дзясятка маладафронтаўцаў, якiя падрыхтавалi адмысловы зварот i сьвяточны торт з надпiсам “Расея + Беларусь = Рэвалюцыя!”.

Аднак за некалькi мэтраў да амбасады мiлiцыянты спрабавалi затрымаць прэс-сакратара Маладога Фронту Барыса Гарэцкага i выбiлi з ягоных рук вiншавальны торт.

Не гледзячы на гэта, маладафронтаўцы падышлi да амдасады РФ i перадалi вiншаваньне першаму намесьнiку пасла, якi сказаў, што не ведае беларускай мовы, але паабяцаў перадаць зварот далей.


Шаноўны спадар Прэзыдэнт!
Шаноўны спадар Пасол!

Сёньня, 2 красавіка, у чарговую гадавіну падпісаньня так званай саюзнай дамовы Расеі і Беларусі, хочам павіншаваць Вас з перамогай дэмакратычных пераўтварэньняў, якія апошнім часам пачалі адбывацца вакол РФ і РБ - ва Украіне, Грузіі, Кіргізіі.

Мы сьведчым, што і ў аранжавых, і ў бел-чырвоных, і ў лімонна-ружовых падзеях немалы ўнёсак кіраўніцтва Расеі. Менавіта Вашыя неймаверныя высілкі забясьпечылі посьпех дэмакратычных зьменаў на значнай прасторы СНД. Мы таксам захапляемся Вашымі крокамі па дэмакратызацыі ў самой Расеі: ачысткай тэлеканалаў ад лібэральных элемэнтаў, нацыяналізацыяй кампаніі ЮКОС, дзеяньнямі басманнага суда, адменай выбараў губэрнатараў і асабліва кампаніяй па навядзеньні канстытуцыйнага парадку ў Чачні.

Разам з Вамі мы заклапочаныя працэсамі пераменаў у Беларусі. Мы высока ацэньваем расейскую фінансавую, дыпляматычную і палітычную дапамогу сёньняшняй беларускай уладзе, інструктаж менскага АМОНу, прызнаньне легітымным рэфэрэндума 2004г.

Мы спадзяемся, што ў 2006г. Удзячны беларускі народ абярэ новым прэзыдэнтам Беларусі сапраўднага сябра Расеі - такога, як М. Саакашвілі, В. Юшчанка ці К. Бакіеў.

Зычым высокіх коштаў на нафту, газ і поўнага трыюмфу дэмакратыі. Яшчэ раз са сьвятам!

[2 красавіка 2005]
Прэс-служба МФ
НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
БУДЗЬМА РАЗАМ З НАМІ!

Малады Фронт запрашае ўсіх каму не абыякавы лёс Беларусі далучацца! Адбудуем разам - дэмакратычную, незалежную бацькаўшчыну!

тэл.: 8 029 755 69 90, e-mail: mfront@tut.by