Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
"Нацыянальная ідэя - фэнамэналёгія Беларусі"
Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

Сябры
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
ГАЗЭТА
Васiль Быкаў. 1924 - 22.VI.2003
РЫДЫЁ СВАБОДА
Беларуская Салідарнасьць
НАЦІОНАЛЬНИЙ АЛЬЯНС
Зянон Пазьняк
Усе спасылкі


Наш банэр
Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы
КАСТРЫЧНІК 2005
У МЕНСКУ АДБЫЛІСЯ ДЗЯДЫ (фотарэпартаж)

ПАЛІТЫЧНЫ ЗЬНЯВОЛЕНЫ ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ СТАЎ СЯБРАМ ПЭН-ЦЭНТРУ

СКРАБУТАНУ ЗНОЎ ІНКРЫМІНАВАЛІ ЎЛЁТКІ

Студэнт Гарадзенскага універсітэта Яўген Скрабутан, выпушчаны з Ленінскага РАУС пасля дачы тлумачэнняў. Высветлілася, што ён быў затрыманы па абвінавачванні ў распаўсюдзе апазіцыйных улётак. У пастарунак яго даставілі паводле даносу супрацоўнікаў універсітэцкай аховы.

Лідэра Маладога Фронту Гародні, Яўгена Скрабутана затрымалі адразу пасля заканчэння абласной студэнцкай канферэнцыі, прысвечанай развіццю студэнцкага самакіравання

[27 кастрычніка 2005]
Паводле pahonia.promedia.by
МАГІЛЁЎСКАЯ МОЛАДЗЬ АДНАВІЛА ЧАРНОБЫЛЬСКІ КРЫЖ

29 КАСТРЫЧНІКА Ў ДК МАЗ АДБУДЗЕЦЦА КАНЦЭРТ ПРЫСЬВЕЧАНЫ ДНЮ РЭФАРМАЦЫІ

29 кастрычніка па традыцыі адбудзецца канцэрт прысьвечаны Дню Рэфармацыі. Гэты дзень адзначаецца ўва ўсёй Эўропе і нагадвае пра падзеі 16 стагодзьдзя, калі Марцін Лютэр і яго паплечнікі абвясьцілі абноўленае хрысьціянскае вучэньне і заснавалі пратэстанцкі рух.

Беларусь не была ў баку ад значных пераменаў, зьвязаных з Рэфармацыяй. Слаўныя сыны беларускай зямлі, - Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мікалай Радзівіл Чорны, Ян Глябовіч ды іншыя, прыняўшы вучэньне рэфарматараў, сталі на пачатку вялікіх асьветніцкіх, адукацыйных, эканамічных і дзяржаватворчых пераўтварэньняў.

[26 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
АКТЫВІСТАЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ СУДЗІЛІ Ў ІЗАЛЯТАРЫ

СУПРАЦОЎНІКІ КДБ ПРАЦЯГВАЮЦЬ УЦІСК МОЛАДЗІ

НА БАБРУЙСКІМ РОК-КАНЦЭРЦЕ ЗАТРЫМАНЫЯ НЕКАЛЬКІ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ

СЬПЕЦСЛУЖБЫ ПЕРАСЬЛЕДУЮЦЬ СТУДЭНТАЎ БАРАНАВІЦКАГА ЎНІВЭРСЫТЭТУ

У ноч з 18 на 19 кастрычніка на шэрагу будынкаў у г.Баранавічы зьявіліся налепкі "Вецер пераменаў-Малады Фронт". Пасьля гэтага сьпецслужбы пачалі перасьлед студэнтаў ды іх бацькоў.

Як паведаміў старшыня баранавіцкага Маладога Фронту Сяржук Марчык, 20 кастрычніка ў Баранавіцкі Дзяржаўны Унівэрсытэт на фінансава-прававы факультэт завіталі сьледчыя.

[21 кастрычніка 2005]
Паводле www.studenty.by
ПРАЦА ШТАБЯЛЁЎШЧЫКА

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭЛЕКАНАЛ УКРАІНЫ РОБІЦЬ РЭПАРТАЖ ПРА СЫТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ

Першы ўкраінскі нацыянальны тэлеканал наведаў Беларусь, каб зрабіць матэрыял для ўкраінскіх тэлегледачоў пра палітычную сытуыцыю ў Беларусі.

Журналісты тэлеканалу ўзялі каментар грамадзка-палітычнай сытуацыі ў адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Алеся Мілінкевіча, кіраўніка Нацыянальнага Камітэту Анатоля Лябедзькі і сустаршыні Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча.

[20 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ПЕРШАЯ ГАДАВІНА РЭФЭРЭНДУМУ

17 кастрычніка споўніўся год з дня правядзеньня апошняга беззаконнага рэфэрэндуму, які фактычна пераўтварыў палітычны лад на Беларусі ў манархію. А 18-19 кастрычніка споўніўся год, як моладзь, не чакаючы партыйных лідэраў, самаахвярна выйшла бараніць гонар усяго беларускага народу.

Як і год таму, акрамя моладзі ніхто не адрэагаваў на гэтую падзею.

[20 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
НЕЛЬГА ЗАБЫЦЬ!

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў указ аб стварэньні да 26 лістапада "Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці", які будзе займацца захаваньнем рассякрэчаных таямніцаў камуністычнага тэрору.

Ад 1917 да 1955 году насільніцкаю сьмерцю ва Ўкраіне загінуў кожны другі ўкраінец і кожная чацьвёртая ўкраінка. Але да гэтага часу не названа злачынствам дзейнасьць рэжыму, які зьнішчаў людзей мільёнамі.

[20 кастрычніка 2005]
Прадстаўнік МФ ва Ўкраіне Ігар Шчэкарэвіч
АДРАДЖЭНЬНЕ АЛЕШЧЫ

КАЛЯ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў КІЕВЕ ПРАЙШЛА АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЬЦІ

Прадстаўнік Маладога Фронту ва Ўкраіне Ігар Шчэкарэвіч учора даў камэнтар адносна палітычнай сытуацыі на Беларусі і акцыі салідарнасьці 16 кастрычніка 5-му каналу

У гэты ж дзень у інтэрвью Бі-Бі-Сі Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка паабяцаў, што Ўкраіна будзе спрыяць дэмакратызацыі Беларусі

[17 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ШТО ТАКОЕ КАМУНІЗМ?

Ня так даўно, Лукашэнка, на чарговай нарадзе з чынавенствам нарэшце праліў сьвятло на ідэалягічны падмурак сваёй палітыкі: "Галоўнае ў беларускім грамадзтве - гэта чалавек. Мы праводзім сацыялістычную, нават можна сказаць, камуністычную палітыку".

А што такое камунізм? Толкам ніхто і ня ведае, калі безумоўна, не ўзгадваць усім вядомыя старыя лёзунгі. Нават ня ўсе марксісты ведаюць аб ягонай сапраўднай сутнасьці, аб гэтым вядома толькі вузкаму колу дасьледчыкаў.

Як жа нам даведацца што такое камунізм? Біблія кажа: "Па пладах іх пазнаеце іх " (Мц. 7:16). Таму прааналізуем факты і падзеі.


[12 кастрычніка 2005]
Сустаршыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч
МАЛАДЫ ФРОНТ УДЗЕЛЬНІЧАЕ Ў ФАРМАВАНЬНІ ПАЛІТЫЧНАЕ РАДЫ, НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАМІТЭТУ І ШТАБУ "АДЗІНАГА"

Пасьля Кангрэсу дэмакратычных сілаў, на якім быў абраны адзіны кандыдат, пачалася праца па фармаваньні Палітычнае Рады, Нацыянальнага Камітэту (ценявога Ўраду) і перадвыбарчага штабу адзінага кандыдата.

Малады Фронт, як адзін з суб'ектаў "10" удзельнічае ў працы Палітычнае Рады, таксама маладафронтаўцы плянуюць узяць некалькі накірункаў у працы Нацыянальнага Камітэту. У перадвыбарчы штаб "адзінага" Малады Фронт ужо вылучыў сваго прадстаўніка - намесьніка сустаршыні МФ Сяржука Лісічонка, каторы, у кампаніі адзінага кандыдата, будзе адказваць за моладзевую палітыку. Далучыцца да працы штабу плянуе яшчэ некалькі прадстаўнікоў МФ.

[12 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ЛІДЭРА ГАРАДЗЕНСКАГА МФ ПЕРАСЬЛЕДУЮЦЬ НА ВУЧОБЕ

Яўгена Скрабутана, студэнта трэцяга курса філалагічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта зноў спрабуюць адлічыць з гэтай навучальнай установы.

Пра гэта Яўген даведаўся сёння ад прарэктара па навучальнай працы і сацыяльных пытаннях Тацяны Бадзюковай, якая выклікала яго да сябе "на размову".

[12 кастрычніка 2005]
Паводле pahonia.promedia.by
Павал Севярынец заклікаў дэмакратаў згуртавацца

Вядомы беларускі палітык Павал Севярынец, які адбывае пакараньне абмежаваньнем волі ў адным з глухіх куткоў Полаччыны, выступае супраць спробаў рэвізіі вынікаў Кангрэсу дэмсілаў і заклікае дэмакратаў згуртавацца вакол адзінага кандыдата.



[7 кастрычніка 2005]
Паводле "Радыё Свабода"
ПАЗЬНЯК ПАДЦЬВЕРДЗІЎ НАМЕР БАЛЯТАВАЦЦА НА ПРЭЗЫДЭНЦКІХ ВЫБАРАХ 2006 ГОДУ

Зянон Станіславаіч узяў пад сумнеў здольнасьць дэмакратаў рэалізаваць аксамітную рэвалюцыю ў Беларусі і падцьвердзіў намер балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.

"Масай людзей не павінна кіраваць публіка з дэмапазыціі. Яны ўсё разваляць і сапсуюць. Успомніце Шарэцкага. Гэта адна кампанія." - выказвае свае думкі лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк на сайце "Беларуская Салідарнасьць".

[6 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ПЕРАСЬЛЕД ПРАТЭСТАНТАЎ ПРАЦЯГВАЕЦЦА

5 кастрычніка адбываўся другі судовы працэс над адміністратарам пратэстанцкае царквы "Новае жыцьцё" Васілём Юрэвічам, каторага абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванага набажэнства. Царкве пагражае закрыцьцё.

Васіль Юрэвіч прыйшоў 5 кастрычніка на суд разам з двума дзясяткамі вернікаў. Спадара Юрэвіча абвінавачваюць у правядзеньні набажэнства 4 верасьня - менавіта ў той дзень вернікі чакалі ля будынку царквы старшыню Менгарвыканкаму Міхаіла Паўлава. Яны запрашалі яго да сябе, каб вырашыць пытаньне наконт царкоўнага будынку.

[6 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
ЦІ МАГЧЫМА ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ЎКРАІНА БЕЗ ДЭМАКРАТЫЧНАЕ БЕЛАРУСІ?

У прамым этэры украінскай "Радыё Свабода" выступалі народны дэпутат Украіны Міхаіл Ратушны; Аляксандар Сушка - кіраўнік Цэнру міру, канвэрсіі і знешняе палітыкі Ўкраіны; Ігар Шчэкарэвіч - прадстаўнік Маладога Фронту ва Ўкраіне.

Украінская "Радыё Свабода"

[4 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
У ПАЎЛА СЕВЯРЫНЦА СКОНЧЫЛІСЯ "ВАКАЦЫІ"

Сёньня, Павал Севярынец, пасьля трохдзённага адпачынку ў Віцебсу, вяртаецца ў Малое Сітна, дзе яму трэба будзе яшчэ адзін год і дзесяць з паловаю месяцаў адбываць абмежаваньне волі. Хаця сам Павал упэўнены, што ягоны тэрмін скончыцца ўлетку 2006 году - пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Пра сваё наведваньне малой Радзімы, меркаваньні пра Кангрэс дэмсілаў распавядае Павал:

[3 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
МАЛАДЫ ФРОНТ ВІНШУЕ АЛЕСЯ МІЛІНКЕВІЧА З АБРАНЬНЕМ НА ПАСАДУ АДЗІНАГА КАНДЫДАТА АД ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ

2 кастрычніка, на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, быў абраны адзіны кандыдат. Галасаваньне праходзіла ў два туры.



[3 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
БЕЛАРУСКАЕ ТЭЛЕБАЧАНЬНЕ УЧЫНІЛА ПРАВАКАЦЫЮ НА КАНГРЭСЕ ДЭМСІЛАЎ

На Аргкамітэце па правядзеньні Кангрэсу дэмсілаў, прадстаўнікі "10" доўга вызначаліся: "Ці пускаць беларускае тэлебачаньне, якое ўсяроўна нічога людзкага не пакажа, на Кангрэс?". Пасьля шматлікіх абмеркаваньняў вырашылі не даваць падставы дзяржтэлекампаніям абвінавачваць апазыцыю ў недэмакратызме і дазволілі прадстаўнікам гэтых СМІ прысутнічаць на Кангрэсе.

Як высьвятлілася, пасьля рэпартажаў адыёзных беларускіх тэлеканалаў, рацыю мелі тыя прадстаўнікі "10", каторыя настойвалі на тым, каб не дазваляць дзяржтэлекампаніям прысутнічаць на паседжаньні дэмсілаў.

[3 кастрычніка 2005]
Прэс-служба Маладога Фронту
СУСТАРШЫНЯ МАЛАДОГА ФРОНТУ ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ ВЫСТУПІЎ НА АДКРЫЦЬЦІ КАНГРЭСУ ДЭМСІЛАЎ

КАНГРЭС ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ БЫЎ АДКРЫТЫ ВЫСТУПАМ ЗАСНАВАЛЬНІКА МАЛАДОГА ФРОНТУ ПАЎЛАМ СЕВЯРЫНЦАМ

НАВІНЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ
НАПІШЫЦЕ ЛІСТ ПАЎЛУ СЕВЯРЫНЦУ

Павал Севярынец адбывае свой тэрмін высылкі на крайняй Поўначы Беларусі. Каб вырваць з грамадзкага жыцьця, яго закінулі ў глухі край. Там у радыюсе 30 км няма газэтнага шапіка й царквы, ня кажучы пра Інтэрнэт і мабільную сувязь. Але Паўлу можна напісаць на адрас:

Паштовая адрэса Паўла ў Малым Сітне: 211652, Віцебская вобласьць, Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул. Лясная, 11.
МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ВОРШЫ БАРОНЯЦЬ НАВАКОЛЬЛЕ АД ХІМІЧНЫХ АДХОДАЎ

25 кастрычніка адбыўся сход Аршанскай суполкі "Маладога Фронту". На сходзе абмяркоўвалася толькі адно пытаньне-20 тон хімічных адходаў, якія ў кастрычніку былі захаваныя на тэрыторыі г. Барань (Аршаншчына) ў непасрэднай блізкасьці да ракі Адроў.

Арганізацыя ўжо праводзіла шэраг акцыяў з мэтай прымусіць адміністрацыю УП "Лёс" прыбраць тыя адходы, ў тым ліку ў ліпені быў арганізаваны пікет. Але нядаўна інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя дазволіла заводу захоўваць там хімічныя адходы трэцяй катэгорыі небясьпекі. Што на думку маладафронтаўцаў з'яўляецца незаконным ды антынароднам рашэньнем.

Як кажа старшыня вабласной магілёўскай арганізацыі МФ Ігар Казьмярчак, сябры арганізацыі адзінагалосна прынялі рашэньне працягваць ціск на ўлады да тае пары пакуль не зьнікне экалягічная небяспека. Абяццаеца "бескампрамісная ды жорсткае змаганьне за здароўе людзей і будучых пакаленьняў".
БУДЗЬМА РАЗАМ З НАМІ!

Малады Фронт запрашае ўсіх каму не абыякавы лёс Беларусі далучацца! Адбудуем разам - дэмакратычную, незалежную бацькаўшчыну!

тэл.: 8 029 755 69 90, e-mail: mfront@tut.by