Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
БЕЛАРУСЬ ЗА СВАБОДУ

На цябе, наша моладзь, надзея
Нашай сумнай забранай зямлi;
Твой арлiны палёт цьму разьвее
I запалiць веквечны агнi.

(Я. Купала)

Тысячы людзей пацярпелі ад карніцкіх ворганаў рэжыму за час прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году. Найбольшая зь іх застка – моладзь. Хлопцы й дзяўчаты 16-25 гадоў, якія перамаглі ўласны страх і абыякавасьць. Моладзі абрыдла стабільнасьць, пры якой у краіне зьнікаюць вядучыя палітыкі, студэнтаў адлічваюць з навучальных установаў за палітычныя перакананьні, працоўныя пазбаўлены нават самых элементарных магчымасьцяў адстойваць свае правы, стабільная галеча й хлусьня. Моладзь выбухнула, сваім запалам пераламіўшы хрыбет лукашэнкаўскай дыктатуры йлжы.

Сэрца краіны, Менск, пачало працаваць, насычаючы пунсоваю крывёю свабоды ўсю Беларусь. Модаю Вясны-2006 сталі бела-чырвоныя значкі з яркім запаленым сэрцам уцэнтры. Свабода захапіла цэнтральныя вуліцы й плошчы сталіцы, буйнейшыя навучальныя установы й прадпрыемствы, кірмашы й школы, сродкі масавай інфармацыі й транспарт.

У Беларусі стала модна быць свабодным чалавекам, мець сваю думку й не баяцца адстойваць яе, нават перад страхам турмы. Турмы, месца, дзе чалавека гвалтоўным шляхам пазбаўляюць свабоды, дзе яе адсутнасьць адчуваецца найбольш моцна. Турмы, праз камэры якой прайшлі дзясяткі соцень людзей, што яшчэ больш востра убачылі ўтапічнасьць д’ябальскага рэжыму. Турмы, дзе гэтай вясною гадавалася сталь новага пакаленьня свабодных беларусаў.

Людзі, якія некалькі тыдняў таму абсалютна не атаясамлялі сябе з грамадзкай дзейнасьцю, праз лятучыя пікеты й флэш-мобы, зборы подпісаў і распаўсюд інфармацыі паказалі цудоўную самаарганізацыю й салідарнасьць, пранікнёную ідэйнасьць і рашучасьць.

МОЛАДЗЬ БЕСКАМПРАМІСНА ПЕРАМАГЛА!

[28 траўня 2006]
Барыс Яскевіч