Logo
СВАБОДУ А.КІМУ!
Навіны за 2008
ПАСЧПСН
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
МЕНСК: ГОРАД - НАШ! НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПАЛОТНІШЧЫ НА ПЛОШЧАХ ПЕРАМОГІ Й СВАБОДЫ
Нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі Беларусі у межах маладафронтаўскае кампаніі "Горад - Наш!" сёньня зраніцы зьявіліся на плошчы Перамогі ў Менску й насупраць пляца Волі, гатэля "Эўропа".

Месцы, у якіх былі вывешаныя нацыянальныя палотнішчы, маладафронтаўцы абралі адмыслова. [Працяг + фотаздымкі...]
Прэс-служба МФ 14.05.2008 - 08:38:37 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ГОРАД НАШ! (ФОТА)
У трынаццатую гадавіну ганебнага рэфэрэндуму 1995-га году, у Менску і дзесятках гарадох Беларусі, Малады Фронт распачаў агульнанацыянальную кампанію “ГОРАД НАШ!”.

Першы раз мяняючы канстытуцыю на сфальсыфікаваным рэфэрэндуме, Лукашэнка думаў, што ён здолее перамагчы народную памяць. Адрокшыся ад ісьціны і гісторыі ён думаў, што ад яе адракуцца і іншыя. Зьневажаючы сьвятыя сымбалі Беларусі – сьцяг, герб і мову, ён думаў, што перамог... Але ён быў, як і ёсьць цяпер, кепскім гісторыкам. Ён забыўся, што бел-чырвона-белы сьцяг, пагоню і мілагучную мову ня зьнішчылі сотні год акупацыі польскай, расейскай і савецкай.

Праз усе нягоды, падымаючыся з небыцьця, адраджаючыся духова і нацыянальна, Беларусь уздымала бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста! Сёньня, насуперак усім перасьледам і забаронам, уздымаем яго і мы! Уздымаем, бо верым, што Беларусь вырываецца з духовае цемры! Уздымаем, бо ведаем, што час вызваленьня блізкі! Уздымаем, каб сьцьвердзіць: “ГОРАД НАШ!”[Фотаздымкі...]


Прэс-служба МФ 14.05.2008 - 07:13:28 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ДА ПЫТАНЬНЯ САНКЦЫЯЎ ЭЎРАПЕЙСКІ ЗЬВЯЗ БУДЗЕ ВЯРТАЦЦА ПАСЬЛЯ ПАРЛЯМЭНЦКІХ ВЫБАРАЎ
“Эўрапейскі Зьвяз назірае за сытуацыяй у Беларусі. Мы дагэтуль настойвам на вызваленьні ўсіх палітзьняволенных і вельмі занепакоеныя тым, што беларускае кіраўніцтва згубіла магчымасьць нармалізаваць адносіны з цывілізаваным сьветам.” – заявіла амбасадар Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, Мірэй Мюссо, на сустрэчы з кіраўніцтвам Маладога Фронту.

Таксама спадарыня Мюссо зазначыла, што Эўропа пакуль ня будзе ўводзіць у дадатак да ўжо існуючых новыя санкцыі, але ЭЗ вернецца да разгляду гэтага пытаньня, даўшы ацэнку парламанцкім выбарам.

З амбасадарам Францыі, а таксама прадстаўнікамі амбасадаў Англіі, Нямеччыны і Чэхіі, кіраўніцтва МФ сустракалася з нагоды “Дня Эўропы”, які ў Эўропе сьвяткуецца 9 траўня. [Працяг ...]

Прэс-служба МФ 14.05.2008 - 06:48:08 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ПОЛЬШЧА НЯ ЗМОЖА ПАЎПЛЫВАЦЬ НА НЕЗАЛЕЖНЫЯ ЭЛЕКТРОННЫЯ СМІ БЕЛАРУСІ?
Палітыкі, якія папрасілі міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага паўплываць на працу радыёстанцый, што вяшчаюць з Польшчы, і тэлеканалу “Белсат”, зьвярнуліся не па адрэсе, сказаў дырэктар дэпартамента па справах Усходняй Эўропы МЗС Польшчы Марыюш Машкевіч:

“Мне здаецца, што гэта ня тая адрэса, таму што міністэрства не кіруе ні радыёстанцыямі, ні тэлебачаньнем. Міністр ня мае ўплыву на якасьць, на перадачы".


Адзін з падпісантаў ліста Ігар Рынкевіч расказаў, чые подпісы там стаяць, і патлумачыў, што ліст пісаўся толькі з добрымі намерамі:

“Там увогуле плянавалася 5 подпісаў ад самых буйных палітычных структур. Падпісалі таксама Алесь Міхалевіч і Зьміцер Дашкевіч. Мы падтрымліваем гэтыя сродкі масавай інфармацыі. [Працяг ...]

Прэс-служба МФ 13.05.2008 - 23:39:47 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА: "РАЗЬЛІЧВАЙЦЕ НА ГОРШАЕ"
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію агенцтву Reiter. Ніжэй – некаторыя цытаты.

«Калі сытуацыя будзе такой, як зараз, і са мной асабіста, і ў краіне, то я, зразумела, буду балятавацца на чарговы тэрмін. Калі сытуацыя са мной і з краінай зьменіцца, то рашэньне можа быць іншым. Пакуль я здаровы чалавек, народ ня так ужо моцна мяне крытыкуе і Захад пачынае разумець. Гэта магчыма. Разьлічвайце на горшае»
[Працяг ...]

Прэс-служба МФ 13.05.2008 - 21:06:01 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
НАСТУ АЗАРКУ “АХОЎВАЛІ” ПАДЧАС ПРЫЕЗДУ ЛУКАШЭНКІ Ў НЯСЬВІЖ
Лідэрку Нясьвіскай філіі Маладога Фронту Насту Азарку ізалявалі на цэлы дзень 12 траўня падчас прыезду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў палац Радзівілаў.

Як распавядае Наста, у нядзелю ўвечары ёй патэлефанавалі зь міліцыі і прапанавалі куды-небудзь зьнікнуць на адзін дзень.

“Пры гэтым яны цікавіліся, ці ня будуць у бліжэйшыя дні ў Менску адбывацца акцыі апазыцыі, куды б я магла паехаць. Калі я сказала, што ў мяне няма ніякай магчымасьці і жаданьня ў дадзены момант ехаць у Менск, мяне папрасілі выйсьці на вуліцу “на размову”. [Працяг ...]

Прэс-служба МФ 13.05.2008 - 18:02:34 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
El PAIS: ЧАВЕС І БЕЛАРУСЬ МЕЛІ ЎЗБРОЙВАЦЬ FARC
Згодна з інфармацыяй гішпанскай газэты, вэнэсуэльскі прэзыдэнт Уга Чавэс спрабаваў узброіць калюмбійскіх паўстанцаў з дапамогай Беларусі. Гэтыя меркаваньні заснаваныя на дакумэнтах, знойдзеных у кампутары забітага FARCаўскага лідэра.

Вэнэсуэльскі прэзыдэнт Уга Чавэс, як мяркуецца, спрабаваў узброіць калюмбійскіх паўстанцаў з дапамогай Беларусі,
– паведаміла ў суботу газэта El Pais, цытуючы дакуманты з кампутара забітага паўстанцкага лідэра.

Гішпанская газэта цытуе е-мэйл Івана Маркеса, лідэра Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калюмбіі (FARC), датаваны 8 лютага, у якім гаворыцца, што Чавэс разглядаў зь беларускімі ўладамі магчымасьць прадстаўленьня зброі FARC. [Працяг ...]

Прэс-служба МФ 13.05.2008 - 17:17:13 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
“ХОПІЦЬ ПІЦЬ” НА ВАРОТАХ ВІНЗАВОДА (ФОТА)
Уначы ў Парфенаве і Сітцах (Докшыцкі раён) сябры аргкаміэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі расклеілі на аўтобусных прыпынках, калодзежах, крамах, раскідалі па паштовых скрынках улёткі з заклікам да забароны абортаў.

На абодвух аўтобусных прыпынках у мястэчку Парфенава зьявіліся вялізныя плакаты, прысьвечаныя той жа тэме. Але, пэўна, найбольш розгаласу сярод жыхароў нарабілі надпісы “Спынім спойваньне нацыі!” і “Хопіць піць!” на варотах мясцовага вінзавода, якія былі зроблены той жа ноччу. [Фотаздымкі ...]

Прэс-служба МФ 13.05.2008 - 16:58:44 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
БЕЛАРУСКІЯ ПАЛІТЫКІ НАКІРАВАЛІ ЛІСТ МІНІСТРУ ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ПОЛЬШЧЫ
У лісьце ўвага акцэнтуецца на пытаньні інфармацыйнай ізаляцыі, у якой апынуліся беларускія грамадзяне.

Беларускія палітыкі і грамадзкія дзеячы просяць польскі бок паўплываць на пазытыўнае рашэньне датычна “сапраўднага вяшчаньня на Беларусь з тэрыторыі Польшчы”.

У лісьце адзначаецца, што існуючыя медыі – у асноўным радыёстанцыі, сканцэнтравалася на вырашэньні ўнутрыпольскіх пытаньняў. Відавочна, што беларускія станцыі на тэрыторыі Польшчы (маюцца на ўвазе “Радыё Рацыя” і “Эўрапейскае радыё для Беларусі”) ў цяперашнім выглядзе ня могуць канкураваць з беларускімі афіцыйнымі FM-станцыямі.
[Працяг ...]

Прэс-служба МФ 13.05.2008 - 08:03:18 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ЦЫРК ІМЯ ЛУКАШЭНКІ
Аляксандр Лукашэнка нібыта зноў сябруе з Расеяй. Учорашнія сваркі забытыя, бо ён зноў варагуе з Захадам.

Выступ Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым пасланнем "парламенту" і народу можна назваць гістарычным. У тых шчыльных рамках сучаснай гісторыі, што звязана з ім. Навіна палягае на тым, што Аляксандр Рыгоравіч здзейсніў чарговы палітычны кульбіт. Ён ізноў павярнуўся спіной да Захаду, тварам да Расеі.

Уласна, яго цыркавая палітычная праграма вычэрпваецца гэтымі двума нумарамі. Альбо ён пагражае кулаком Крамлю, абяцаючы сысці ў Еўропу, альбо наадварот. Аднак Лукашэнка ў сваім цырку такі вынаходлівы, што сачыць за яго скачкамі – цікавы занятак для назіральнікаў. Хоць беларусаў, вядома, шкада.[Працяг ...]

Прэс-служба МФ 13.05.2008 - 00:59:46 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Пераход на старонку [1] 2 3 ... 224 225 226


Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В