Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
БАРЫС ГАРЭЦКІ АДЛІЧАНЫ З ВУЧОБЫ

Адзін з лідэраў Маладога Фронту, прэс-сакратар арганізацыі, Барыс Гарэцкі адлічаны з трэцяга курсу Політэхнічнага каледжу за палітычную дзейнасьць. Падставаю для адлічэньня стаў адміністратыўны арышт за ўдзел у акцыі "Салідарнасьці" 16 лютага.

На адзьдзяленьні мікраэлектронікі, дзе навучаўся маладафронтавец, паведамілі, што загад на такія дзеяньні прыйшоў з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Адміністрацыя навучальнай установы ужо даўно спрабавала пазбавіцца "недабранадзейнага" навучэнца, але з-за выдатнай пасьпяховасьці не магла гэтага зрабіць.

Гарэцкі: Гэта відавочная праява рэпрэсіяў перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Улада вельмі баіцца уплыву актывістаў нацыянальнага руху на грамадзтва й з усёй моцы спрабуе іх ізаляваць. Але халуі рэжыму не задумваюцца, што чым болей яны выключаць з навучальных установаў моладзі, тым больш атрымаюць актывістаў моладзевых арганізацыяў.

Таму з-за адлічэньня з вучобы, я не турбуюся, бо праз дзесяць дзён мы будзем навучацца і працаваць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі."


[10 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту