Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
ФАШЫЗМ ПА-БЕЛАРУСКУ: КАПІТАН САЛІГОРСКАЙ МІЛІЦЫІ ДРАБУДЗЬКА АБЯЦАЕ ПРЫСТРЭЛІЦЬ МАЛАДАФРОНТАЎЦАЎ

У сераду ў бацькоў Івана і Іллі Шыла адбылася каміссія па справах непаўнагадовых. У адрозненні ад папярэдняй, гэтая прайшла больш спакойна. За тое, што Іван і Ілля былі затрыманы ў намётавым мястэчку ноччу 24 сакавіка падчас разгону бацькам быў выпісаны штраф 120 тысяч рублёў.

У гэты ж дзень, школу №4, дзе навучаюцца актывісты МФ,наведаў капітан міліцыі Драбудзька М.В. Ён вельмі кепска сябе паводзіў, выражаўся няцэнзурна ў прысутнасці педагогаў і навучэнцаў школы. Пасля таго як Луцэвіч Цімафей і Іван Шыла зрабілі заўвагу,што так не нельга паводзіць сабе ў будынку школы, ён пачаў пагражаць што прыстрэліць вучняў ці ... яны атрымаюць вялізарныя штрафы. Пасьля разьбіральніцтва капітан міліцыі склаў пратакол за дрэнныя паводзіны на Шылу і Луцэвіча.

Малады Фронт, у сувязі зь данным інцыдэнтам, заяўляе, што не пацерпіць пагрозаў аб фізычнай расправе сваіх паплечнікаў. Мы прымем усе намаганьні, каб антычалавечыя паводзіны капітана салігорскае міліцыі былі пакараныя. Мы будзем дамагацца, каб усе міжнародныя інстанцыі разьгледзелі гэты выпадак і асудзілі распаўсюджваньне фашызму ў Беларусі.

[27 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту