 |
Навігацыя |
 |
 |
Навіны за 2010 |
 |
 |
Бібліятэка маладафронтаўца: |
 |
|
 |
Прэзэнтуем інфармацыйны маніторынг |
 |
 |
 “Малады Фронт” прэзэнтуе Вашае ўвазе інфармацыйны маніторынг. Дасьледаваньне інфармацыйнага адзьдзелу “Маладога Фронту” праводзілася сярод 15 найбуйнейшых незалежных СМІ, у якіх адсочваліся ўсе ўзгадваньні аб дэмакратычных партыях, моладзевых аб’яднаньнях, палітычных кааліцыях.
Па інфармацыйным рэйтынгу дэмакратычных партыяў, рухаў і грамадзкіх кампаніяў, моладзевых аб’яднаньняў можна меркаваць аб узроўні палітычнай актыўнасьці кожнага суб’екту, аб пэўнай эфэктыўнасьці працы, якая адлюстроўваецца ў СМІ.
Інфармацыйны маніторынг “Маладога Фронту” ацаніў вядомы сацыёлаг, прафэсар Алег Манаеў:
“Па-першае, я хачу адзначыць, што сам па сабе факт, што грамадзка-палітычныя арганізацыі сталі праводзіць прафэсыйны навуковы маніторынг, заслугоўвывае падтрымкі. Гэта ня проста самарэфлексія для нейкай справаздачы, а сапраўды дапамагае пабачыць сябе вачыма ну калі не ўсяго грамадзтва, то значнай яго часткі. Плюс у тым, што правядзеньне такога маніторынгу распачала менавіта моладзь, “Малады Фронт”, а не старэйшыя партыі.”
Разам з тым прафэсар Алег Манаеў выказаў некалькі крытычных заўвагаў, якія мы выкарыстаем падчас працы над наступнымі маніторынгамі, зазначыўшы, што дадзены інфармацыйны маніторынг ня можа адназначна ацэньваць эфэктыўнасьць працы грамадзкіх і палітычных суб’ектаў.
Прэс-служба "Маладога Фронту" папрасіла даць ацэнку інфармацыйнаму маніторынгу сустаршыню Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Паўла Севярынца і палітолага Алеся Лагвінца.
- На колькі, на Вашую думку, маніторынг аб’ектыўны ў адлюстраваньні дзейнасьці грамадзкіх і палітычных арганізацыяў?
На маю думку, - адзначыў Павал Севярынец, - гэта пакуль што, адзіны даступны нам спосаб высвятлення эфектыўнасці. Бо сацыялёгія, на жаль, апошнім часам не дае такіх лічбаў. На жаль нейкія тэлевізійныя альбо грамадзкія праекты, якія б выствятлялі такую эфектыўнасць, для нас недаступныя. І тое, што зрабілі маладафронтаўцы - гэта на мой погляд з аднаго боку вялікае дасягненне ў аналізе дзейнасці нацыянальнага і дэмакратычнага руху, і з другога боку дакор старэйшаму пакаленню апазіцыі, якое, на жаль, не навучылася крытычна ацэньваць тое што зроблена і адпаведна пасьпяхова будаваць стратэгію на будучыню.
Гэты цікавы і карысны маніторынг. - Адзначае ў сваю чаргу палітолаг Алесь Лагвінец. - Ён дае глебу для роздуму ды параўнаньня. З большага, ён адлюстроўвае ступень актыўнасьці грамадзкіх арганізацыяў. Разам з тым, варта заўсёды з перасьцярогай ставіцца да толькі аднаго мэханізму ацэнкі (у дадзеным выпадку – інфармацыйныя згадкі на незалежных сайтах), паколькі не заўсёды пасьпяховая піяраўская актыўнасьць некаторых арганізацыяў ды структураў адлюстроўвае рэальную дзейнасьць на месцах.
Трэба адзначыць, што вынікі нашага дасьледваньня адкрытыя для любога карыстальніка інтэрнэтам. Мы толькі прааналізавалі прадстаўленыя ў СМІ дадзеныя і іх сыстэматызавалі. Любы жадаючы можа зьверыць нашыя дадзеныя з архівамі на сайтах прадстаўленых намі сродкаў масавай інфармацыі.
Наступны інфармацыйны маніторынг будзе прадстаўляць інфармацыйныя ўзгадваньні аб грамадзкіх і палітычных суб’ектах за першы квартал 2010 году – з 1 студзеня 2010 году па 31 сакавіка 2010 году.
Маніторынг (для спампоўваньня):
Партыі (4 кварталы 2009 году)
Партыі (2009 год)
Моладзевыя арганізацыі (4 кварталы 2009 году)
Моладзевыя арганізацыі (2009 год)
Кааліцыі (квартал)
Агульны сьпіс арганізацыяў (2009 год)
Выкарыстаньне дадзеных інфармацыйнага маніторынгу дазваляецца толькі ў выпадку наяўнасьці гіпер-спасылкі на старонку www.mfront.net
|
 |
|
 |
НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ |
 |
 |
НАПІШЫ! |
 |
 |
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22
Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22
Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3
Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469
Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287
Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766 |
 |
 |
Далучайся! |
 |
 |
Нашыя чэскія партнэры |
 |
 |
Наш банэр |
 |
 |
Каталёгі |
 |
|