Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
28 жніўня 1771 году нарадзіўся Францішак Сапега, удзельнік паўстаньня 1794 г., уладальнік тэатра ў Дзярэчыне.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
ЗВОЛІЛІ З ПРАЦЫ, ЗА ТОЕ ШТО ЗДАВАЎ ПАКОЙ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ
Супрацоўніка МНС Івана Пракапца звольнілі з працы за тое, што ён…здаваў пакой актывістцы Маладога Фронту Людвісі Атакулавай.

З пачатку навучальнага году маладафронтаўка Маўлюда Атакулава разам зь сяброўкамі, якія зьяўляюцца навучэнкамі сталічных ВНУ, здымалі пакой у Менску. Уладальнік кватэры Іван Пракапец працаваў пажарнікам у гарадзкім кіраваньні Міністэрства надзвычайных сытуацый ў званьні сяржанта.

“Асаблівага ціску цягам году не адбывалася. Толькі аднойчы ўчастковы выклікаў мяне і дзяўчат, што здымаюць кватэру, у райадзьдзел для дачы тлумачэньняў, на якіх падставах яны жывуць у кватэры”, - распавядае Іван Пракапец.

Напачатку чэрвеня адзін з супрацоўнікаў гарадзкога кіраваньня МНС запытаў, ці ведае Іван , што ім цікавіцца КДБ і супрацоўнікі камітэту прыходзілі на працу і паведамілі, што хлапец быццам бы стварыў у сваёй кватэры штаб-кватэру БНФ.

“Натуральна, я быў у шоку. У кватэры проста жылі цікавыя беларускамоўныя дзяўчаты, а да апазыцыі я дачыненьня ня меў”, - кажа Іван Пракапец.

Празь месяц Івану Пракапцу ўручылі абыходны ліст і працоўную кніжку і паведамілі аб звальненьні за парушэньне працоўнага кантракта…

“Аспрэчваць звальненьне я ня буду па прычыне таго, што больш ня маю жаданьня там працаваць. Я - футбаліст і таму, магчыма, зараз займуся трэнерскаю працаю”, - дзеліцца плянамі Іван Пракапец.


НАШЫЯ ВІНШАВАНЬНІ
2 верасьня сьвяткуе Дзень народзінаў цудоўная дзяўчыны Кася Галіцкая! =)



Даражэнькая Касенька!

Віншуем цябе з гэтым файным днём! Няхай твой жыцьцёвы шлях будзе прасякнуты радасьцю й прыгажосьцю! Няхай штодзёныя перамогі заўжды радуюць цябе. Хай твае вочы заўжды зьзяюць вераю й надзеяй у сьветлую будучыню нашай краіны.

Зычым Божай ласкі табе й моцы! Моцы, каб пабачыць жыццё яшчэ лепшым : )
НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В