СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
Пад такою назваю беларуская дэяспара правяла кампанію ў абарону актывістаў Маладога Фронту.
Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы й Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне прынялі зварот з асуджэньнем крымінальных справаў распачатых на Малады Фронт і патрабаваньнем вызваліць незаконна асуджаных лідэраў МФ - Паўла Севярынца й Артура Фінькевіча. Свае подпісы пад зваротам паставілі лідэры беларускага руху Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчым, Івонка Сурвіла й іншыя вядомыя дзеячы.
Як зазначыў каардынатар акцы, лідэр Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы, Чыж Андрэй, мерапрыемства мела на мэце падтрымаць маральна й духова маладафронтаўцаў, што незаконна асуджаныя беларускім рэжымам і тых актывістаў арганізацыі, каторыя знаходзяцца пад крымінальным перасьледам.

[31 жніўня 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту |