ЮРАСЬ БАЧЫШЧА: "Я ЛІЧУ СВАІМ АБАВЯЗКАМ ДАМАГЧЫСЯ ПРАЎДЫ"
|
Былы выкладчык катэдры славянскай гісторыі Педагагічнага ўнівэрсытэту, кандыдат гістарычных навук Юрась Бачышча судзіцца з навучальнай установай за незаконнае звальненьне.
Юрась быў незалежным назіральнікам на прэзыдэнцкіх выбарах, пасьля чаго яго звольнілі з унівэрсытэту, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе зьвестак, парочашчых гонар і годнасьць прэзыдэнта.
На першым паседжаньні суда , якое адбылося 17 траўня, прадстаўнікі ВНУ заявілі, што перадалі ў пракуратуру Маскоўскага раёну матэрыялы на ўзбуджэньне крымінальнай справы супраць былога выкладчыка. Юрась Бачышча ўпэўнены, што раней ці пазьней хлусьлівыя абвінавачаньні супраць яго будуць абавязкова зьнятыя.
Ю.Бачышча: Ніякіх кампраметуючых прэзыдэнта зьвестак я ніколі не распаўсюджваў. На дадзены момант у прадстаўнікоў БДПУ няма ніводнага доказа супраць мяне. Акрамя таго студэнты педунівэрсытэту па ўласнай ініцыятыве сабралі 146 подпісаў у маю падтрымку. Менавіта таму я лічу сваім абавязкам дамагчыся праўды"
[22 траўня 2006]
Прэс-служба Маладога фронту |