Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
САЛІДАРНАСЬЦЬ У САЛІГОРСКУ

У нядзелю актывісты салігорскага Маладога Фронту й іншых моладзевых арганізацыяў правялі акцыю салідарнасьці на цэнтральнай плошчы гораду.

Каля трыццаці чалавек запалілі сьвечкі салідарнасьці перад будынкам гарвыканкаму. Маладыя людзі патрабавалі ад ўладаў вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў.

Маладафронтавец: - У сьвеце апошніх падзей, зьвязаных з палітычным перасьледам лідэраў Маладога Фронта й ўзбуджанымі крымінальнымі справамі, вельмі радуе актыўнае стаўленьне да акцый салідарнасьці моладзі. Моладзь сьмела адстойвае сваю пазыцыю, не апусьціла галавы і працягвае сваю барацьбу за Свабоду. Прыемна, што пасьля, выбараў нас стала яшчэ больш, а ўпэўненасьць у сваіх сілах толькі падвысілася. Мы і далей будзем заклікаць усіх сумленных грамадзян прыймаць удзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, з семьямі зьніклых, з усімі хто змагаецца за Свабоду на Беларусі.

Мы верым у пабеду і ў яе хуткі надыход, бо за намі ПРАЎДА!





[17 красавіка 2006]
Прэс-служба салігорскага Маладога фронту